Всего за 78 руб. Купить полную версию
Цікавай зяўляецца народная традыцыя ў прыбярэжных вёсках р. Нарачанкі (в. Слабада, в. Іжа). Існуе павере, што ўжыванне ракаў вельмі дадатна ўплывае на палавую сферу, стымулюючы і павялічваючы палавую цягу як мужчын, так і жанчын. Таму юнак, які кахае дзяўчыну і не ўпэўнены, што яна зможа адказаць яму ўзаемнасцю, стараецца для ўзбуджэння лібіда запрасіць яе на лоўлю ракаў. На месцы спаткання ў прыбярэжным лесе загадзя хаваюцца кацялок, соль, запалкі для вогнішча. Калі дзяўчына пагаджаецца зняць пробу далікатэсу, то ні піва, ні віна ёй не трэба: далейшае рамантычнае развіццё падзей гарантаванае. Пры гэтым мужчынская палова свята верыць, што менавіта ракі дапамаглі ім спакусіць сваіх будучых жонак. А жаночая палова хітравата адмаўляецца даць шчырыя тлумачэнні. Аднак, не абвяргаючы мужчынскую версію, абыходзяцца стандартнымі джакондаўскімі ўсмешкамі. Таксама пра гэта я чуў ад Бохана А. А. (1955 г. нар. в. Іжа). Хлопцы з Іжы, калі ў р. Вузлянцы чамусьці не маглі злавіць ракаў, лёталі ў канцы 70-х гадоў у Каралеўцы, на р. Нарачанку, да моста, дзе заўсёды можна было ў віры налавіць ракаў, каб спецыяльна пачаставаць дзяўчат перад вечарынай. Сведкам такой традыцыі частавання дзяўчыны ракамі на спатканні мне пашчасціла быць на р. Нарач ля в. Слабада ў 2005 г.
Ведаючы пра магічныя ўласцівасці гэтых істот і верачы ў іх, тутэйшыя жыхары спецыяльна выстаўлялі вараных ракаў на вясельны стол у якасці абавязковай стравы для маладых, каб была ўдалай першая шлюбная ноч для працягу роду. Так сама чуў пра павере, што дзеці, зачатыя пасля частавання ракамі, нараджаюцца здаровымі, не схільнымі да алергічных захворванняў.
Вось яшчэ прыклад з радзімы графа Канстанціна Тышкевіча апісаны удзельніцай экспедыцыі Шляхам Тышкевіча Дзінай Рамадзінай: Ад Рамадзінай Т. А., 78-гадовай жыхаркі г. Лагойска, я пачула наступны аповед:
Яшчэ гадоў 50 таму рэчка Гайна не была такой бруднай, як зараз. У ёй можна было і купацца, і бялізну мыць. Шмат рыбы тут было І нават ракі пад калодамі ў норах вадзіліся. Дык хлопец, які што дурное ў галаве ў адносінах да дзеўкі меў (нават калі потым ажэніцца з ёю), прызначаў ёй спатканне на беразе рэчкі са словамі: Пойдзем ракаў лавіць!. Або загадзя з сябрамі ці братамі наловіць ракаў, наварыць, а потым дзеўку частуе, каб яна ў ахвоту ўвайшла, калі і не надта яго любіць. А потым карыстаецца гэтым, каб з ёю ажаніцца.
без ракаў не абыходзіўся ніводзін вясельны стол. Маладыя абавязкова павінны былі пакаштаваць іх, калі хацелі мець шмат дзяцей. Трэба было маладому асабліва налягаць на шыйкі, а маладой на клюшні
Вось тэкст адной з вясельнай песень нашага віленскага краю:
Хадзілі дзеўкі па балоту,
Рабілі ліха, не работу:
Лавілі рачка за клюшаньку,
Пасадзілі рачка на калодзе,
Сталі думаць-гаварыць:
Як нам рачка падзяліць?
Таму-сяму па клюшаньцы,
Маладому Ванечку сярэдзінку,
Таму-сяму па дзевачцы,
Маладому Ванечку паненачку.
Частка ІІ. Успаміны і байкі жыхароў пра Вілію, рыбу і рыбалку
Звералоўства і рыбалоўства былі ўлюбёнымі заняткам і старажытнага ліцвіна.
Канстанцін Тышкевіч. «Вілія і яе берагі», 1871 годВельмі маляўнічымі зяўляюцца рыбацкія апавяданні, байкі мясцовых жыхароў, што жывуць на берагах Вяллі. Сюжэт практычна ўсіх пачутых мной падчас падарожжаў і сплаваў-экспедыцый «Вілія-Нярыс» у 2007 г. і «Шляхам Тышкевіча» ў 20082015 гг. апавяданняў падобны да таго, што даводзілася пачуць у 1857 г. Канстанціну Тышкевічу. Час цячэ, але апавядальнікі якім ад 25 да 90 гадоў ад роду такія ж самыя што былі і тады наракаюць на тое, што «вось раней рыбы ў рацэ было больш». Канстанцін Тышкевіч у сваёй манаграфіі піша пра гэта так: «Колькасць рыбы ў рацэ Віліі зменшылася значна з той прычыны, як мне гэта апавядалі, што плытагоны, якія сплаўляюць лес, і каманды суднаў, якія сплаўляюць тавары, кідаюць атруту і загубілі гэтым раку значна».
Канешне, суднаходства і гандаль на Віліі ішлі жвава да XVI ст., у XVIII ст. працэс пачаў значна спадаць. У 1813 г. у Вілейцы грузілася ўсяго 16 каробак і 14 плытоў пянькой, ільняным семенем, будаўнічым лесам, зернем, цыбуляй, шкурамі. Але перад самай экспедыцыяй графа Тышкевіча зноў была «ўспышка» гандлю на Віліі. Гэта было звязана з тым, што ў перыяд Крымскай вайны 18541855 гг. паўднёвыя парты Расіі былі заблакаваныя. Толькі ў Вялейцы ў той час былі загружаныя і сплаўленыя да тысячы і больш плытоў. На Віліі пачалі дзейнічаць новыя прыстані ў Сосенцы, Малмыгах. Пасля Крымскай вайны гандаль зноў пайшоў на спад і скончыўся роўна праз сто гадоў: у 1957 г. у па Віліі ў апошні раз сплавілі плыты.