Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік) стр 9.

Шрифт
Фон

«Адна з мэт паэзіі, запісаў я,  вяртаць словам страчаны сэнс, напаўняць іх згубленай вартасцю.

Ёсць боязь, што словамі можна напалохаць ісціну, панатыкаўшы іх, нібы чучалаў; пустыя і падробныя, яны паглынаюць святло, рассейваюць промні ісціны ў прасторы. Мэта мастацтва так выкласці на тканіне твора словы-люстэркі, каб яны кучна давалі святло.

Тлумачыць напісаны верш марны занятак. І я не буду гэтым займацца, хоць мог бы абараніць кожны радок і вобраз, абгрунтаваўшы адзіны верш мноствам бясспрэчных ісцін і сілагізмаў, але для гэтага патрэбна было б напісаць яшчэ дзесяць тамоў сваіх пачуццяў і думак, каб вам стала зразумела, альбо апісаць усё жыццё амаль ад нараджэння, каб вы прынялі маю ісціну І ўсё адно: вам не забаліць тое, што баліць мне. Не вырывайце верш з кантэксту жыцця, і калі ўжо сапраўды хочаце зразумець хоць нешта, то прачытайце хаця б папярэдні верш.

Няпраўда, што ёсць элітарная паэзія. Такой не існуе! Усе людзі дыхаюць аднолькавым паветрам (элітарнага прырода не прыдумала), усе глядзяць вачыма, умеюць радавацца прыгажосці усім баліць! Элітарнасць?  гэта апраўданне, калі ніхто не разумее, прыкрыццё слабасці, гэта вывернутыя словы, нібы люстэркі, павернутыя да чытача не срэбнай паверхняй, а смаліста-чорнай. Смала нічога не адлюстроўвае, яна проста аберагае ад драпін срэбнае напыленне. Нельга ўявіць сімфонію, гарманічнае суладдзе гукаў, калі яны не выцякаюць адзін з аднаго, не папярэджваюць і не прадвызначаюць паслядоўнасці, калі яны не ўпарадкаваны і не абяднаны агульнай мэтай: будзе проста нясцерпны шум, какафонія так і са словамі ў літаратурным, быццам бы ў элітарным творы»,  напісаў я і задумаўся.

«Вядома,  пісаў далей,  у кожнай душы свой вопыт, сваё разуменне і адчуванне мастацтва, асабовая, калі хочаце (не люблю гэтага слова) інтэлектуальная падрыхтаванасць, але калі чалавек прыходзіць з жывою душою (не думаю, што ёсць мёртвыя!), то яна хоць слабым водбліскам, але адсвечвае Паэзія ажыўляе душы».

На гэтым я скончыў пісаць і зноў паглыбіўся ў думкі: навошта літаратура, калі ёсць Евангелле, Слова, дадзенае Богам? Навошта людзі высільваюцца, пішучы свае дробненькія і нікчэмныя «дабравесці»? Ці на самай справе ДАБРАвесці? Можа, ім толькі здаецца так? Творчасць ці не самы вялікі грэх? Упадобіцца Тварцу, спрабуючы падправіць, удасканаліць, палепшыць створанае? Ці не ад дябла ўся літаратура, ці не ад празмернай чалавечай ганарлівасці і славалюбства? Мы называем сябе ўлюбёнцамі багоў, а ці не зяўляемся паслугачамі і наймітамі «Князя мира сего», які адвеку імкнецца нашкодзіць і разбурыць створанае. Ці не пасыльныя цемры, каб уводзіць чалавека ў зман? Чаму я пішу, хто дазволіў мне, хто даў мне права несці ўласную ісціну? Хіба яна нечым лепшая ад іншых? Я ж ведаю, што самы горшы за ўсіх я, дык што магу прынесці светлага людзям? У Бібліі ёсць усё! Няма нічога новага пад гэтым сонцам. Што я магу дадаць да сказанага? Але ж ёсць літаратура, нікуды не дзенешся ад гэтага: чытаюць і будуць чытаць. Я сам упершыню ўзяў у рукі Біблію з падачы Талстога, якога палюбіў, якога Царква аддала анафеме Але ж ён і падштурхнуў мяне? Я паверыў спачатку яму, а потым ужо, сасмягнуўшы, дакрануўся да вечных ведаў. Мяне ўражвае, што Евангелле не ўсе разумеюць, не ўсе нават чыталі у многіх застаўся сорам, прышчэплены часамі цемрашальства: нібыта толькі цёмныя людзі вераць у Бога. Калі я спытаўся ў аднаго «паэта», які мае нават вучоную ступень доктара філалагічных навук: «Ці чыталі вы Біблію?», то ў адказ пачуў, што ўсё няма часу. Божа мой, Божа, падумаў я, і гэты чалавек, якому хутка паміраць, гэты чалавек, які піша вершы і дысертацыі па мовазнаўстве і літаратуры,  няўжо не ведае, што амаль уся еўрапейская літаратура ад біблейскага? З гэтага боку мая маці больш дасведчаны і адукаваны чалавек, хоць і скончыла чатыры класы і за ўсё жыццё прачытала толькі тры кнігі, але ў тым ліку і Вечную. Літаратура не патрэбна як апошняя ісціна, літаратура павінна гаварыць, падказваць, наводзіць, што ёсць Евангелле. На ўсёй сусветнай літаратуры павінен стаяць (ды і стаіць, але не кожны і не заўсёды здольны прачытаць яго) надпіс: ЧЫТАЙЦЕ СЛОВА БОЖАЕ! Яна як указальнік на дарозе жыцця, што скіроўвае да пракавечных ісцін. Але ж ёсць іншая чорная літаратура? Якая гаворыць адваротнае. Усё правільна, таму што літаратура злепак, адлюстраванне рэчаіснасці, як і ў жыцці, так і ў літаратуры ідзе вечная барацьба светлых і дэманічных сіл.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3