Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік) стр 8.

Шрифт
Фон

Потым, і ў бары, і пры будзённых сустрэчах, і ў час, калі ён рэдагаваў мае апавяданні, зноў ніколі не вяртаўся да гэтай размовы.

5

(1-га ці 2-га лістапада 1994 года тады яшчэ ў кафэ журналісты ладзілі нейкі банкет, можаце спытаць пра гэта ў Трафімчука, Стрыжака, Жалязоўскага, Супрунчука)

І вось я ішоў у Дом літаратара, каб проста напіцца, забыцца на сваю сямейную драму, адагнаць дакучлівыя вобразы і хады недапісанай навелы, якія праследавалі мяне. Я шукаў Сыса. Увогуле, заўважыў даўно, калі ён адязджае на некалькі месяцаў у Гарошкаў, жыццё ў Саюзе пісьменнікаў застойваецца, нібы ў балоце, быццам усе пісакі, упадаючы ў анабіёз, зусім сканалі ў спячцы: пачынаеш фізічна адчуваць смурод. Сыс нібы індыкатар на подласць, як лакмусавая паперка, што выяўляе гніласць і брыду чалавечых адносін. Пры ім, мне здаецца, ніхто не адважыцца двурушнічаць і шукаць свае карысці, прыкрываючыся любоўю да радзімы: што думае, тое і гаворыць.

Зявіўся ён нечакана, у светлым і, здаецца, цеснаватым касцюме, адразу падышоў да мяне. Я з радасцю павітаўся: моцна ціснуў і трос яго руку. За лета ён амаль не змяніўся, толькі крыху пакруглеў твар, ды на носе выскачыла бліскучая чырванаватая гуля ці свішч так і карцела: прапароць яго голкаю і выпусціць гной, белы стрыжань якога віднеўся якраз пасярэдзіне балячкі. Праз хвілін пяць мы ўжо сядзім утрох за столікам кафэ: Андрэй Худзенькі, Анатоль і я. Гаворым пра новую «Крыніцу», часопіс, два нумары якога нядаўна выйшлі. Анатоль сказаў, што ноччу пасварыўся з-за часопіса з Някляевым.

 А чаго яны на кожнай старонцы: «Я», «Мы», «Ты» што за мудрагелістасць такая?  спытаўся я.  Для чаго гэта?

 Ну, гэта нібы на «эўрапейскім» узроўні. Там яшчэ і «Яно» ёсць,  засмяяўся Худзенькі.

 Ай, сабраліся адны жыды,  сумна прагаварыў Сыс.

 Во, ты ж таксама назваў у сваім вершы Сыса жыдам,  звярнуўся да мяне Худзенькі, няўжо ён не пакрыўдзіўся? А, Анатоль?  падскокваў Андрэй на табурэтцы, смыкаючы яго за рукаў.

Сыс маўчаў. Мне таксама было няёмка, што краналі балючае.

Праз нейкі час ён падняў на мяне мутнаватыя ад гарэлкі вочы: «Напішы абвяржэнне ў ЛіМ»

 Як гэта? Я думаў, хоць ты разумееш

 О-о!  запляскаў у ладкі Худзенькі, усё-такі пакрыўдзіўся! Малайчына! Гэта ж трэба, Сыса прабраў А што, на самай справе, напішы. Надрукуюць Калі дзеля рэкламы во, тады яны пакруцяцца..

У той вечар мы напіліся. І гэта было апошняя ноч, у якую я спаў спакойна.

6

(Вечар 4-га лістапада 1994 года праваслаўныя Дзяды, і ноч з 4-га на 5-е)

А яшчэ праз дзень, вечарам жонка сказала, што ў нас чатырохгадовы юбілей: «Адсвяткуем апошні раз» Паклікалі суседзяў. Пасядзелі. Выпілі. Пагаманілі. І калі яны разышліся, я засеў за працу. Вырашыў: напішу артыкул, выкажу свае думкі наконт прызначэння літаратуры і паспрабую растлумачыць, паказаць гэта на прыкладзе верша, ахвяраванага Сысу, які не так зразумелі. Здаецца, я намацаў некалькі базісных ісцін. Яны простыя.

«Што ёсць ісціна?» напісаў я і задумаўся. Не, я пастаўлю словы Пілата ў загаловак. Гэта будзе канцэпцыя: я не бачу на гэтым чалавеку віны, я ўмываю рукі гэта вы хочаце яго распнуць, і яго кроў будзе на вашым сумленні. Ад загалоўка будзе прасочвацца ўвесь падтэкст. Напісаў я так: «Не аднойчы пераконваўся, што лепш за ўсё мне працуецца на ўзводзе, калі палец увесь час на спускавым курку, націснеш і стрэліць! Ты нават не ведаеш, куды: у сябе самога, у сябра ці ворага Творца, як граната, з якое вырвалі чаку: адзін, два, тры дзесяць секунд выбух! І вось гэтыя дзесяць секунд да выбуху і ёсць сапраўдны момант творчасці».

Хачу звязаць думкі словамі, асэнсаваць тое, што адчувае душа,  а слоў няма. Ісціна выслізгвае, як рыбіна з невада. Каб апісаць праўду сэрца, мала адных слоў, думаў я, ёсць звычайныя простыя словы, але не заўсёды прачытваецца сэнс, азначаны імі, іншы раз ён не ўгадваецца. Калі я пачну перачытваць гэтыя ж словы ў другім душэўным стане, можа так здарыцца, што яны змярцвеюць, пададуцца пудзіламі ісціны грубыя каркасы, прадзьмутыя скразнякамі бессэнсоўя. Чаму так? Тыя ж самыя словы, а робяцца пустапарожнімі?! Ім не даеш веры, чагосьці бракуе. Не хапае галоўнага: душэўнай інтанацыі, гарэння. Схапіць ісціну словамі тое ж самае, што злавіць камара ў сілок для птушак або прывязаць за нітачку сонца: гэта немагчыма. Ці не з гэтай прычыны сам Хрыстос не запісаў ні слова? Чаму так? Мы словамі ўсё ж такі здольны даносіць нейкі сэнс. А чаму не заўсёды бачым прыгажосць вакол сябе, а толькі калі-нікалі заўважаем яе? Чаму трэба пражыць трыццаць вёснаў, каб толькі аднойчы ўбачыць і сказаць, што прыйшла ВЯСНА? Хто яго ведае. Напэўна яшчэ і таму, думаў я, што словы як разменная манета ў зносінах паміж людзьмі: ад частага ўжывання трацяць сваю вагу, сціраюцца і абясцэньваюцца. Золатам сэнсу, што закладзена ў Слова Усявышнім, аплачваюць брыдоту і гніль матэрыяльнага існавання, ужываючы словы дзе трэба і не трэба, да месца і наўздагад, без меры і ўсякай патрэбы Вось чаму маўчанне золата.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3