Я зразумеў, што верш, напісаны два гады назад, вытлумачыць немагчыма. Каб расставіць правільныя акцэнты для разумення верша другімі, патрэбна растлумачыць, што такое літаратура, чалавек, жыццё Але ж зноў: растлумачыць не тое, што ёсць на самай справе, а растлумачыць так, як гэта адкрываецца мне, і каб чытач з маёй званіцы, па-новаму прачытаў той самы верш, гэта немагчыма. Тым больш мне, слабаму і грэшнаму чалавеку. Трэба проста напісаць другі верш, вырашыў я, можа пасля яго штосьці праясніцца? Я ўзяў чарнавік і напісаў першае, што прыйшло ў галаву: «Што ведаеш? падумаў я, штосьці не тое: тлумна і незразумела! Немагчыма выказаць сябе і растлумачыць тое, што ведаеш».
А што я ведаю? Нічога. Не ведаю, не знаю, нічога не ўмею Не магу выказаць Няма слоў, няма думак, няма пачуццяў Як няма? Ёсць жа яны, ёсць. Ёсць!!! Як змагчы з імі? І тут я ўспомніў, што днём купіў два нумары «Крыніцы». Едучы ў аўтобусе, прачытаў слова Кірыла Тураўскага ў перакладзе Разанава, нават здзівіўся яшчэ: як гэта ён адважыўся Святога ператлумачваць на сучасную мову? Але пераказ не рэзаў слых. Калі я зусім бяздарны, падумаў, то трэба паглядзець, як пішуць іншыя. Прачытаў Асташонка штосьці ёсць: але ж каго яны чакаюць? Можа, мяне? Хто ідзе да іх? А магчыма, гэты я павінен прыйсці? Таксама цёмна І што за мудрагелістасць на кожнай старонцы: «Я», «ТЫ», «МЫ»? Ад чыйго імя гавораць яны пад рубрыкай «Я», да каго звяртаюцца пад указальнікам «ТЫ»? Успомніліся словы Андрэя Худзенькага: «Барыс Пятровіч гэта НАШ» што ён меў на ўвазе? Што ж там напісаў Пятровіч? Я трымаў часопіс у руках, перагортваў старонкі, торкаўся вачыма то ў адно, то ў другое месца. Я нешта адчуваў, нейкая падспудная ісціна прабівалася да мяне звонку, такая ж ісціна вырывалася насустрач з глыбіняў маёй душы, намагаючыся злучыцца ў адну НЕПАДЗЕЛЬНУЮ. Іншы раз здавалася, я выразна бачыў Нешта, але баяўся прызнацца ў гэтым сам сабе.
Што яны згаварыліся з гэтымі «Я», «МЫ», «ТЫ»? Навошта гэта? Як добра, што яна паставілі Ніцшэ на старонцы «ЁН», але было б лягчэй прадыхнуць зараз, калі б Ніцшэ стаяў пад займеннікам «ЯНО». Як усё-ткі трэба быць асцярожным са словамі!
Прабач, Госпадзе, грахі мае! Даруй слабасць маю. Што ж я не веру? Эх, які брыдкі. Агідны сабе!! Які нікчэмны! Дрыжу за сваю шкуру, сябе шкадую Які я мізэрны і слабы Слабы, Госпадзе, дык дай сілы, дай моцы мне!!! Блаславі
Госпадзе, зноў я знайшоў гэтую ісціну. І ўсё так проста. Так зразумела. Чаму ж людзі Ці я зноў зваряцеў, зноў тое ж самае, што было Зноў тысячы супадзенняў. Што гэта, Госпадзе? Ратуй мяне, Божа мой! Ці я не такі, як усе, ці ўсе не такія, як я? Памажы мне, Госпадзе, не крыўлю перад Табою, Ты ж ведаеш! Як на духу, усю праўду Знаю, як нясцерпна гэта, як страш Жах! Няўжо я зноў памыляюся? Ці зноў зваряцеў? Беражы мяне, Божа, барані ад зло Хай тое ліха на балота ды ў купе! Што рабіць, Госпадзе, каб не скруціўся розум у гэтым дяблавым коле? Знаю, каго Ты хочаш пакараць, таго пазбаўляеш розуму, але ж калі я хачу, каб усім было добра? Калі па Тваіх словах? Няўжо і гэта варяцтва? Як і ТОЙ восенню Няўжо павядеш мяне па старых шляхах А ты ж на крыжы. Я што, хіба прыняў Твой крыж? Твае пакуты? Мне ж не баліць пакуль, ды і што такое фізічны боль у параўнанні з пакутай душэўнай
Я лёг на канапу. Выключыў святло. Думкі не давалі спакою, выйшлі з-пад маёй улады, здавалася, яны прыраслі да пачуццяў і бунтавалі душу. Я адбіваўся ад іх, увесь час гаварыў тры малітвы: «Ойча наш», Ісусаву малітву і малітву Мытара: «Будзь літасцівы, Божа, і да мяне грэшнага» Тры малітвы, якія ведаў на памяць. Але, о жудасць! Нават словы малітваў, якія добра ведаў, блыталіся. Заснуць я не змог. Колькі прайшло часу? не ведаў Быццам глытаў разам з паветрам расплаўленае жалеза: то ўскокваў, то зноў кідаўся на пасцель
Уключыў святло. Зноў ухапіў «Крыніцу». Знайшоў «Планіду» Пятровіча Чытаю Тое ж самае І ён ведае! У яго тое ж кола, з якога трэба вырвацца. Тыя ж праблемы: зачараванае кола, кругаварот жыцця, замкнуты ланцуг падзей і здарэнняў, кругавая парука людзей і дзеяў, парука ў хлусні і няшчырасці словам, квадратура круга, і для таго каб выжыць, трэба рашыць гэтую задачу. Я плакаў
Пачуў, што нехта ходзіць у суседнім пакоі. Жонка? Асцярожна падкраўся да дзвярэй і зачыніўся на замок. Здаецца, не чула майго галашэння? Дяблава кола! У кожнага чалавека гэта падобна. Як лёгка дыхалася «Глінай» Разанава, але ж ён нейкі там рэрыхавец Ці ходзіць у царкву Пятровіч?