Алесь М. Карлюкевiч - Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы стр 8.

Шрифт
Фон

Цікавы горад і сваёй гісторыяй. Тут ёсць што паглядзець, ёсць на што звярнуць увагу. Зазірніце ў Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны музей, які месціцца на вуліцы Леніна, 67, і вы адкрыеце для сябе шмат цікавага пра ранейшыя часіны. Даведаецеся і пра кляштар картэзіянцаў, які існаваў на паўночна-заходняй ускраіне горада з сярэдзіны XVII стагоддзя да 1831 года. У даведніку Літаратурныя мясціны Беларусі (аўтары Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка) чытаем: Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў Славіўся перапісчыкамі кніг. У бібліятэцы кляштара захоўвалася 39 рукапісных кніг, у тым ліку 11 псалтыроў, а таксама 2314 друкаваных тамоў. Ад помніка засталіся рэшткі званіцы, брама, будынак шпіталя і частка сцяны агароджы з адной вуглавой вежай


Бяроза. Руіны кляштара. Пачатак XX ст.


Узгадаў я пра бібліятэку кляштара яшчэ і таму, што не так даўно ў Брэсце адбылася выключна важная падзея. У абласным цэнтры па ініцыятыве Брэсцкай абласной бібліятэкі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання. Гэтая сурёзная сустрэча навукоўцаў, бібліятэка знаўцаў з розных краін свету сапраўды засведчыла асаблівую ўвагу да старасветчыны, да гісторыі кнігі на Берасцейшчыне. 3 Санкт-Пецярбурга прыехаў доктар гістарычных навук Мікалай Нікалаеў, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. 3 Вільнюса загадчыца аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі Акадэміі навук Літвы Дайва-Нарбуціне. 3 Кракава прафесар Ягелонскага ўніверсігэта Вацлаў Валецкі. 3 Кіева загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. I. Вярнадскага прафесар Галіна Кавальчук. Несумненна, і пра гэта мне нядаўна расказвала намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Ала Міхайлаўна Мяснянкіна, ішла на канферэнцыі і размова пра колішнія кніжныя скарбы Бярозаўскага кляштара картэзіянцаў.

Да 1940 года Бяроза насіла другое імя Бяроза-Картузская, ці Картуз-Бяроза. Так у гісторыю рэвалюцыйнага руху на Заходняй Беларусі ўвайшоў і канцэнтрацыйны лагер, заснаваны тут палякамі: Бяроза-Картузская. Праз лагер якраз, створаны на ўскраіне горада ў 1934 годзе, паядналіся з краем многія грамадскія дзеячы, пісьменнікі. У ліку зняволеных быў украінскі паэт Аляксандр Гаўрылюк. У лагеры ён напісаў і паэму Песня з Бярозы. Вязнямі былі таксама публіцыст Сяргей Хмара, польскі літаратар Леан Пастарнак. Канцлагеру прысвяціў дакументальную аповесць Бягом марш польскі пісьменнік Міраслаў Мірскі. Як мне асабіста падаецца, даў но трэба катораму з беларускіх выдавецтваў сабраць гэтую лагерную мастацкую спадчыну, гэтыя літаратурныя памяткі, згадкі пра лагер разам, у адным томе. Пагадзіцеся, таксама за стаўся б нашчадкам яшчэ адзін помнік, яшчэ адзін фрагмент няпростага грамадскага, палітычнага жыцця.

Бярозаўшчына старонка, якая выпеставала, дала крылы многім пісьменнікам, мастакам слова. I сёння пры рэдакцыі мясцовай раённай газеты працуе літаратурнае абяднанне, якім кіруе знакаміты берасцейскі журналіст і краязнаўца Яўген Сяленя. У розныя гады да работы літабяднання спрычыніліся самыя розныя паэты і празаікі. Сярод іх і Раіса Баравікова (яна і нарадзілася ў бярозаўскай вёсцы Пешкі), і Святлана Алексіевіч (пачынала свой журналісцкі шлях у мясцовай раёнцы), і Ніна Мацяш (доўгі час жыла ў горадзе Белаазёрску, зусім непадалёку ад Бярозы), і Зінаіда Дудзюк, і Алесь Разанаў (ураджэнец вёскі Сялец).

Літаратурная біяграфія Бярозы і Бярозаўшчыны гэта і няпросты лёс драматурга Міколы Арахоўскага. Ён нарадзіўся ў 1950 годзе ў Сяльцы. Тут і жыў, памёр у красавіку 1997 года. Напісаў шэраг адметных пес Напярэдадні, Машэка, Куку, якія сталі падзеяй у тэатральным жыцці краіны. Шкада, што так мала было адведзена часу Міколу Арахоўскаму. Несумненна, талент яго мацнеў і развіваўся, і ў сваіх драматургічных памкненнях ураджэнец Сяльца ўзышоў бы і на новыя вышыні. Зямляк Міколы Арахоўскага паэт Алесь Разанаў, які сёння аднолькава цікава піша вершы па-беларуску і па-нямецку. Фенаменальная зява ў літаратурным жыцці дваццатага стагоддзя: беларускі паэт паспяхова засвойвае нямецкі літаратурны Алімп!.. 3 Сяльца і празаік Віктар Супрунчук.

Бяроза багатая не толькі ўраджэнцамі, якія засведчылі сябе на ніве прыгожага пісьменства. Родам са старажытнага паселішча нарадзіўся ў студзені 1900 года вядомы гісторык савецкіх часоў Павел Горын (Каляда). У 193136 гады ён зяўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Пасля загадваў кафедрай гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсігэта. Памёр у 1939 годзе. Імем Горына названы вуліцы ў Бярозе і Пружанах.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора