Бяроза багатая не толькі ўраджэнцамі, якія засведчылі сябе на ніве прыгожага пісьменства. Родам са старажытнага паселішча нарадзіўся ў студзені 1900 года вядомы гісторык савецкіх часоў Павел Горын (Каляда). У 193136 гады ён зяўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Пасля загадваў кафедрай гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсігэта. Памёр у 1939 годзе. Імем Горына названы вуліцы ў Бярозе і Пружанах.
3 бярозаўскай вёскі Агароднікі удзельнік рэвалюцый нага руху ў Заходняй Беларусі Сцяпан Аляксеевіч Труцько. А з вёскі Першамайская (раней называлася Блудзень) яшчэ адзін заходнебеларускі барацьбіт Васіль Герасімавіч Ясінскі. Быў сакратаром Бярозаўскага падпольнага райкама КПЗБ. 3 вёскі Сошыца Іван Хвядчэня і Макар Скробат. Іван Міхайлавіч быў закатаваны польскай дэфензівай. Праз многія арышты, праз лагер у Бярозе-Картузскай прайшоў і Макар Міхайлавіч.
Калі на памяць прыходзяць гэтыя і шмат якія іншыя імёны заходнебеларускіх рэвалюцыянераў, калі пачынаеш разважаць пра іх лёсы, становіцца зразумелым, якая гэта старонка ў жыцці Бярозы, Бярозаўскага краю гады белапольскай акупацыі.
На радзіме Шымона Перэса: Валожын
Валожын для мяне бы родны горад яшчэ і па той прычыне, што з дня ў дзень у Мінску сустракаюся з валожынцамі. То завітае ў рэдакцыю паэтэса і журналістка Валянціна Гіруць-Русакевіч. То недзе сутыкнёмся з паэтам і выдавецкім работнікам Віктарам Шніпам. Радзей з Вячаславам Пятровічам Рагойшам, якога і ўніверсітэцкае прафесарства не адлучыла ад роднай старонкі. Нават саматужна выдае краязнаўчую газету пра валожынскі Ракаў ужо болей як трыццаць нумароў Ракаўскага шляху пабачыла свет. А часам пазвоніць знакаміты матэматык Якаў Валянцінавіч Радына, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, алгебраіст ад Бога, лаўрэат усемагчымых прэмій і аўтар многіх адкрыццяў. А яшчэ гумарыст і жартаўнік. Абавязкова нейкай валожынскай байкай парадуе. Пералік маіх валожынскіх знаёмцаў быў бы далёка не поўным, калі б я не згадаў літаратуразнаўца Язэпа Янушкевіча, паэта і перакладчыка Пятра Бітэля (ужо нябожчыка), ды, відаць, яшчэ і яшчэ шмат добрых, хаця, можа быць, і не такіх вядомых людзей.
Аглядаючы здымкі Валожына і ваколіц, Івянца і Рака ва, Багданава і Вішнева, задумайцеся, якая стагоддзямі ў гэ тых мясцінах выпрацоўвалася энергетыка, што менавіта адсюль ішлі ў вялікі свет навукоўцы і падарожнікі, генералы і міністры, чыноўнікі самых высокіх рангаў і мастакі
На гарадской плошчы Свабоды сустракаю ў Валожыне даўняга знаёмца Алега Бобрыка. Эканаміст па адукацыі, ён доўга працаваў у мясцовым райвыканкаме. Шмат што ведае з гісторыі горада, з гісторыі роднай старонкі. I знакамітыя землякі, а таксама тыя, хто крыніцамі валожынскімі сілкаваў ся, усе ў яго на ўліку. Ведаючы гэта, я неяк прапанаваў Алегу: а што калі выдаць такі адмысловы даведнік Людзі культуры з Валожыншчыны?.. Веру, што карыстаўся б ён попытам і ў школьнікаў, і ў настаўнікаў, ды і проста ў чуйных і да айчыннай гісторыі ўважлівых людзей. Алег пагадзіўся, толькі ўдакладніў, што і хроніка Памяць, і важкі том хрэстаматыя валожынскіх пісьменнікаў у серыі Літаратурная Беларусь гэта ўжо ёсць. Гаворым пра тое, што можна было б у складанні даведніка пайсці шырэй зрабіць працу, напрыклад, кшталту Людзі навукі і культуры Валожыншчыны.
Валожын. Палац Тышкевічаў. 1916 г.
Сапраўды, персанажаў для рэгіянальнай энцыклапедыі знайшлося б нямала. У Вішневе нарадзіўся ізраільскі палітычны і грамадскі дзеяч Шымон Перэс. Быў прэмер-міністрам, міністрам абароны. Дарэчы, Перэс лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Калі ўжо зайшла размова пра землякоў-яўрэяў, то нельга не ўзгадаць таксама вішнеўца Нахума Гольдмана. Нарадзіўся ў мястэчку ў 1895 годзе. У 24 (!) гады абараніў дысертацыю на ступень доктара права. Яшчэ праз год ды сертацыю на ступень доктара філасофіі. Амаль трыццаць гадоў узначальваў Сусветны яўрэйскі кангрэс. У Валожы не нарадзіўся Меір Бар-Ілан, які быў галоўным рэдактарам штодзённай яўрэйскай газеты Мізрахі Хацофе. 3 Вішнева Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Мы ведаем яе як жонку на роднага песняра Янкі Купалы, як энергічную спадарожніцу яго жыцця цётку Уладку. А толькі зрэдчас згадваецца, што яна таксама пісала вершы, друкавалася ў Нашай Ніве, была нястомным прапагандыстам беларускай літаратуры. А паходжанне Уладзіславы Францаўны і ўвогуле прыкметнае: прадзед удзельнік паўстання 18301831 гадоў, дзед касінер Каліноўскага, сябраваў з Адамам Міцкевічам Бацька ляснік, знаёмы Францішка Багушэвіча і мастака Фердынанда Рушчыца. Маці настаўніца французскай мовы, член Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве. Наўмысна звяртаю ўвагу на фрагменты радаслоўнага дрэва. Усё мацуецца карэннямі, складваецца з генетыкі пакаленняў. Будучыня і ў мастацтве, і ў літаратуры развіваецца, мацнее сваімі традыцыямі.