Быхаў. Замак Сапегі
Быхаў,Быхаўшчына радзіма многіх зорак айчыннай і сусветнай навукі. У вёсцы Гарадзец у студзені 1907 года нарадзіўся славуты беларускі геолаг і геахімік Канстанцін Лукашоў. Першыя сурёзныя навуковыя ўніверсітэты прайшоў у Ленінградзе і Маскве. У 1953 годзе ён быў прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19561969 гады віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусь Пасля ўзначальваў Інстытут геахіміі і геафізікі АН Беларусі.
У вёсцы Новы Свет у чэрвені 1901 года нарадзіўся доктар гістарычных навук Аркадзь Самсонавіч Ерусалімскі. Чамусьці Энцыклапедыя гісторыі Беларусі памылкова называў месцам нараджэння сусветна вядомага вучонага горад Быхаў. У1948 годзе наш зямляк абараніў доктарскую дысертацыю. Яшчэ ў 1920я вызначылася кола навуковых зацікаўленняў Ерусалімскага. У 1928м пабачыла свет яго кніга Германія, Антанта і СССР. А ў 1942м Палітыка фашыстаў у акупіраваных раёнах. Шырокі рэзананс у навуковым свеце займелі такія кнігі Аркадзя Самсонавіча, як Германскі імперыялізм. Гісторыя і сучаснасць (1964), Бісмарк. Дыпламатыя і мілітарызм (1968). У1965 годзе Ерусалімскага абралі членам-карэспандэнтам Германскай Акадэміі навук у Берліне.
Родам з вёскі Чачэвіцы доктар біялагічных навук Аляксей Фядосавіч Іваноў (нарадзіўся ў сакавіку 1913 года). Між іншым, адзін са складальніка ў грунтоўнага даведачнага выдання Інтрадукаваныя дрэвы і кусты Беларускай ССР. За свае навуковыя росшукі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Пасёлак Гадылёва радзіма доктара фізіка-матэматычных навук (нарадзіўся ў 1959 годзе) Міхаіла Якаўлевіча Кавалёва. У вёсцы Красная Слабада (раней яна называлася Узнікі) у 1908 годзе нарадзіўся доктар філасофскіх навук Емяльян Кліментавіч Азаранка. Цяпер імя вучонага амаль нідзе не згадваецца. А менавіта ж ён уклаў шмат намаганняў у даследаванне ў Беларусі гісторыі замежнай філасофіі. Вёска Патапаўка радзіма доктара медыцынскіх навук Анатоля Піліпавіча Жлобы. У вёсцы Вотня нарадзіўся матэматык і педагог, доктар педагагічных навук, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў.
3 забытых імёнаў, калі гаварыць пра навукоўцаў-ураджэнцаў Быхава, браты Самуіл і Леў Закі. Першы нараджэннем з 1868 года. Журналіст і эканаміст. Супрацоўнічаў з часопісамі і газетамі Одесские новости, Русское богатство, Заветы, іншымі выданнямі. Аўтар навукова-публіцыстычных кніг Зямля і капіталізм Прамысловы капіталізм у Расіі, Сацыяльна-эканамічныя табліцы ўсіх краін свету (выпускі 13), іншых даследчыцкіх прац. Прапагандай эканамічных, фінансавых ведаў займаўся і Леў Зак, які нарадзіў ся ў 1869 годзе. Найболей вядомыя яго працы Рэгуляванне заработнай платы, Умоўныя ўклады.
Быхаўскі край багаты і на спевакоў, акцёраў, пісьменнікаў, зоркавых асоб, чуйных да розных мастацтваў. У Быхаве нарадзілася напаўзабытая цяпер спявачка Вольга Мікалаеўна Бутама-Названава. Спевам навучалася ў Пецярбургскай кансерваторыі ў 19101915 гады ў класе прафесара Наталлі Аляксандраўны Ірэцкай, сяброўкі Паліны Віардо і Івана Тургенева, спявачкі, якая была знаёмая з Флабэрам, Мапасанам, іншымі французскімі знакамітасцямі. 3 вялікім поспехам ураджэнка Быхава выступала з сольнымі канцэртамі ў Маскве, Кіеве, Петраградзе, гастралявала ў Берліне і Парыжы. У 1940я гады Вольга Мікалаеўна займалася педагагічнай дзейнасцю ў Кыргызстане, у Фрунзе (цяперашні Бішкек).
Сярод даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры велізарным аўтарыгэтам карыстаецца член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Міхась Іосіфавіч Мушынскі. Прызнаны даследчык творчасці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Міхася Гарэцкага, вучоны зяўляецца аўтарам многіх грунтоўных літаратуразнаўчых манаграфій. Нарадзіўся Міхась Іосіфавіч у быхаўскай вёсачцы Мокрае. Непадалёку, у вёсцы Заброддзе, радзіма паэта, празаіка, аўтара добрага тузіна кніг, адрасаваных дзецям, Міхася Пазнякова.
Выпрабаванне Картуз-Бярозай
Бяроза з тых райцэнтраў, якія ў апошнія некалькі гадоў на вачах мяняюць сваё аблічча. Да помнікаў мінуўшчыны, старых вулак, местачковых хацінак дадаюцца новыя, прасторныя плошчы, шырокія вуліцы, катэджы. Вырашаюцца многія сацыяльныя і эканамічныя праблемы. Бяроза з паселішчаў, якія становяцца лідарамі ў справе адраджэння малых гарадоў краіны
Цікавы горад і сваёй гісторыяй. Тут ёсць што паглядзець, ёсць на што звярнуць увагу. Зазірніце ў Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны музей, які месціцца на вуліцы Леніна, 67, і вы адкрыеце для сябе шмат цікавага пра ранейшыя часіны. Даведаецеся і пра кляштар картэзіянцаў, які існаваў на паўночна-заходняй ускраіне горада з сярэдзіны XVII стагоддзя да 1831 года. У даведніку Літаратурныя мясціны Беларусі (аўтары Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка) чытаем: Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў Славіўся перапісчыкамі кніг. У бібліятэцы кляштара захоўвалася 39 рукапісных кніг, у тым ліку 11 псалтыроў, а таксама 2314 друкаваных тамоў. Ад помніка засталіся рэшткі званіцы, брама, будынак шпіталя і частка сцяны агароджы з адной вуглавой вежай