Алесь М. Карлюкевiч - Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы стр 12.

Шрифт
Фон

3 Віліі вытокі

Вілейка з тых гарадоў, што старажытнасць сваю, быццам самую дарагую каштоўнасць, уводзяць у сучасны свет, аберагаюць і нашчадкам прадстаўляюць як самае галоўнае багацце. I плён ад гэтага ёсць немалы. Мяркую па сваіх уражаннях ад сустрэч з вілейчукамі розных пакаленняў. Ёсць у мяне сябар Толя Наркевіч. Чалавек, для якога гісторыя і блізка не можа стаць прафесіяй. А вось пагаворыш з ім, закранеш вілейскую тэму дасведчанасць гістарычнага кшталту так і выліваецца з яго, бы з крыніцы бясконцай. А што ўжо казаць пра сустрэчы ў самой Вілейцы!.. Уся яе гістарычная прастора невыпадковая, яна складваецца з той, здавалася б, простай работы, якую ладзяць у Вілейцы і раёне дасведчаныя краязнаўцы, музейшчыкі, чулыя да даўніны асветнікі.

Выпадкова сустрэў у Мінску на турыстычнай выставе вілейскіх музейшчыкаў Валянціну Лапко і Вольгу Коласаву. Пацікавіўся навінамі. Расказалі, шторыхтаваліся да экспедыцыі Вілія і яе берагі. Па шляхах графа К. Тышкевіча праз 150 годАмаль цэлы месяц яна доўжылася з 5 чэрвеня да 2 ліпеня. А пачалася ў вёсцы Каменка адкрыццём помніка з нагоды 150-годдзя Канстанціна Тышкевіча. Будзем спадзявацца, што праект стане традыцыйным.

А я ў чарговы раз задумаўся, колькі ж славутых суайчыннікаў звязана з Вілейшчынай. Колькі іх знічкамі адляцела ў вечнасць!.. Нават гетман украінскі Піліп Орлік паходжаннем з вілейскай вёскі Касута. Там усталяваны яму помнік.


Вілейка. 1916 г.


А ў фальварку Марянполле, які цяпер не існуе, Касцяневіцкай парафіі Вілейскага павета нарадзіўся паэт-дэмакрат Эдвард Жалігоўскі. Першыя свае вершы Туга, З літоўскіх мелодый ён падпісваў псеўданімам Антон Сава. У 1846 годзе Жалігоўскі надрукаваў антыпрыгонніцкую вершаваную драму Іардан. Улады ўжо пасля выдання забаранілі твор. У Пецярбургу польскі паэт-дэмакрат пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам. На адным з вечароў наш зямляк прачытаў верш Да брата Тараса Шаўчэнкі. А ў вялікага Кабзара неўзабаве зявіўся верш Наследаванне Эдварду Саве. Жалігоўскі зяўляецца і перакладчыкам твораў Шаўчэнкі на польскую мову. Памёр наш зямляк у Жэневе ва ўзросце 48 гадоў. Там і пахаваны. А ў Вілейцы ёсць вуліца Жалігоўскага. Калі мы ўжо павялі размову пра літаратараў ураджэнцаў Вілейшчыны, то варта ўзгадаць імя пісьменніка Касьяна Вясёлага. З біяграфіі яго няшмат звестак дайшло да нашага часу. Вось што, у прыватнасці, піша пра літаратара кандыдат філалагічных навук Янка Саламевіч: Сапраўднае прозвішча і імя Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч Нарадзіўся ў 1886 г. у вёсцы Губы Вілейскага раёна. Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, загінуў у канцы 1916 г. на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах Касьян Вясёлы аўтар апавяданняў, вершаў, допісаў, змешчаных у часопісе Крестьянин. Напісаў сацыяльна-бытавую драму Не розумам сцяміў, а сэрцам, якую часта ставілі самадзейныя тэатры Заходняй Беларусі і пасля смерці пісьменніка.

Хаця і нарадзіўся на Лагойшчыне, самым цесным чынам з Вілейшчынай звязаны і Змітрок Бядуля. У Даўгінаве жыла цётка будучага пісьменніка, і таму Самуіла адправілі на вучобу ў ешыбот, які працаваў у мястэчку. Частка тае навучальнай установы захавалася і да сённяшніх дзён, яна служыць мясцовым жыхарам як гаспадарчая пабудова. Праз тры гады, у 1902-м, Плаўнік развітаўся з карерай рабіна. У вольныя хвіліны юнак заносіў у запісную кніжачку складзеныя ім вершы-гімны, прысвечаныя неіснуючай дзяўчынцы Мірыян. Гэтага хапіла для абвінавачвання яго ў здрадзе яўрэйству і выключэння з ешыбота. І працоўная біяграфія Змітрака Бядулі звязана на самым пачатку з Вілейшчынай: некаторы час ён працаваў настаўнікам у мястэчку Батурына. Цяпер гэта невялікая вёсачка ў восем двароў на тэрыторыі Хаценчыцкага сельсавета.

У Вілейскай рускай гімназіі, пачынаючы з трэцяга класа, вучыўся паэт Максім Танк. У вёсцы Варонічы правяла сваё дзяцінства паэтэса Ганна Новік. Вось чый лёс прыняў на сябе ўсе калізіі суровага пераломнага часу. Мяркуйце самі. Нарадзілася ў 1914 годзе ў Аўгуставе былой Сувалкаўскай губерні (сучасная Польшча). У 1932 годзе скончыла сем класаў Куранецкай школы. Працавала батрачкай. Удзельнічала ў нацыянальна-вызваленчым руху. Неаднаразова арыштоўвалася. Два гады, з 1936 па 1938-ы, правяла ў зняволенні ў вілейскім астрозе. Як вызвалілі Заходнюю Беларусь, была абрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. У Вялікую Айчынную партызанская сувязная. Пасля вайны спрабавала набыць адукацыю ў Марінагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Працавала старшынёй калгаса ў вёсцы Варонічы. Моцна хварэла. Займалася літаратурнай творчасцю. У 1961 годзе выдала вершаваны зборнік Мае вёсны. Полымя друкавала фрагменты яе аўтабіяграфічнай аповесці Другая сустрэча. Ліставалася з Максімам Танкам. Памерла Ганна Новік у 1997 годзе. Ужо пасля яе смерці вілейскія бібліятэкары выдалі невялікую кнігу яе творчай спадчыны.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора