Алесь М. Карлюкевiч - Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы стр 11.

Шрифт
Фон

Не, для яго Расія, радзіма не былі пустымі словамі. Таму і вярнуўся, як толькі надарылася магчымасць, і, будучы досыць ужо вядомым пісьменнікам, знайшоў у сабе сілы пачаць усё з нуля (паступіў у КрайТАСС радавым супрацоўнікам).

У кнізе гэтай рэдкая эрудыцыя спалучаецца з магутным тэмпераментам, глыбінёй і самастойнасцю меркаванняў. Магу сабе ўявіць, што адчуваў Усевалад Нікандравіч, гледзячы на нас, зносячыся з намі малаадукаванымі, выхаванымі ў духу ўсепераможнага вучэння газецірамі!


Ваўкавыск. Вакзальная вул. Пачатак XX ст.


Ён быў асцярожны: ведаў, з кім мае справу. Але заўсёды ўмеў знайсці спосаб выказаць свой прынцыпова адрозны ад нашага пункт гледжання па многіх пытаннях: ад гістарычнай ролі Пятра I да творчасці Гогаля і Шчадрына. Аднойчы, не помню цяпер з якой нагоды, мы з ім загаварылі пра рэвалюцыі. І раптам узляцела ўверх густое напалову сівое брыво. У. Н. па-змоўніцку нахіліўся да мяне і з усмешкай вымавіў: А справа ж Хрыстова, Саша, не здзейснілася не!

У Ваўкавыску самы час адкрываць літаратурна-мастацкі музей. Пісьменнікаў і мастакоў, якія нарадзіліся ў горадзе і ваколіцах, безліч. Адна толькі асоба Станіслава Жукоўскага (ён нарадзіўся ў маёнтку Ендрыхаўцы ў маі 1875 года) чаго вартая. У 1907-м трыццацідвухгадоваму жывапісцу было прысвоена званне акадэміка. Пейзажы Нёман, Лес. Папаратнік. Захад, Месячная ноч, Крыгаход на Нёмане, Рэчка на Палессі, Рака Вілейка і зараз лічацца ўзорамі жанру. З 1917 года Жукоўскі жыў у Польшчы. У 1944-м загінуў у фашысцкім канцлагеры Прушкаў.

Ваўкавыск радзіма артысткі кіно, тэатра, эстрады Яніны Жэймо. Перажыўшы ленінградскую блакаду, іншыя перыпетыі Вялікай Айчыннай вайны, яна ў 1957 годзе эмігрыравала ў Варшаву. А ўважліваму кінагледачу старэйшых пакаленняў Яніна Баляславаўна павінна запомніцца па ролях у кінафільмах Прыгоды Карзінкінай, Гарачыя дзянёчкі, Ворагі, Ішоў салдат з фронту, Сяброўкі У мяркуемым ваўкавыскім музеі гісторыі літаратуры і мастацтва, відавочна, знойдзецца месца і жыццяпісам пісьменнікаў-землякоў Эўгеніюша Кабаца, Тадэвуша Зянкевіча, Якава Рабіновіча, Лідзіі Ялоўчык, Герцаля Навагрудскага, артыста тэатра лялек і тэатразнаўца Міхаіла Каладзінскага, паэтэс Тамары Мазур, Людмілы Кебіч (яна зараз узначальвае Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі), публіцыста Івана Хлябцэвіча, мастакоў Вячкі Целеша (заўважым, і адметнага калекцыянера, філакартыста), Людмілы Пятруль, Паўла Урублеўскага, Мікалая Крукава, дызайнераў Аляксандра Крывенкі, Мікалая Пупко, балетмайстра Яўгена Штопа За шматкропем, паверце, можа паследаваць згадка яшчэ пра добры тузін асоб, чый след у мастацтве надоўга застанецца прыкметным. А музей такі мог бы паяднаць памкненні многіх ваўкавыскіх краязнаўцаў у даследаванні мінуўшчыны краю праз лёсы легендарных землякоў. Часам здараецца, што ведаем мы ці не ўсіх землякоў, ці не ўсіх вартых увагі суайчыннікаў. А веданне гэтае носіць характар павярхоўны, падарожнічае з адной энцыклапедыі ў другую. Зрабіўшы вялікую справу па аднаўленні гістарычнай памяці праз напісанне і выданне гісторыка-дакументальных хронік Памяць, мы павінны пайсці далей. Вось возьмем, напрыклад, лёс рускага пісьменніка Герцаля Навагрудскага. Яшчэ нядаўна яго дзіцячымі кнігамі зачытвалася малеча ўсяго Савецкага Саюза. Аповесці, апавяданні На малень- кім востраве, Дзік з 12-й Ніжняй, Лісты дзядзькі Ягора, Індзейскае зярнятка, Маленькі Тыук едзе ў Маскву, Пячора Бацікава, Па слядах Тау, Вялікая жамчужына мелі шырокі розгалас. А яшчэ адразу пасля вайны была напісана кніга пра Дзмітрыя Карбышава. У Вялікую Айчынную наш зямляк працаваў у газеце Красный флот. Мне падаецца, што любое з сённяшніх беларускіх выдавецтваў магло б узнавіць творчую спадчыну Герцаля Навагрудскага. Але ж, як ва ўсіх клопатах, патрэбна ініцыятыва. І землякоў з Ваўкавыска, мяркую, у першую чаргу.

3 Віліі вытокі

Вілейка з тых гарадоў, што старажытнасць сваю, быццам самую дарагую каштоўнасць, уводзяць у сучасны свет, аберагаюць і нашчадкам прадстаўляюць як самае галоўнае багацце. I плён ад гэтага ёсць немалы. Мяркую па сваіх уражаннях ад сустрэч з вілейчукамі розных пакаленняў. Ёсць у мяне сябар Толя Наркевіч. Чалавек, для якога гісторыя і блізка не можа стаць прафесіяй. А вось пагаворыш з ім, закранеш вілейскую тэму дасведчанасць гістарычнага кшталту так і выліваецца з яго, бы з крыніцы бясконцай. А што ўжо казаць пра сустрэчы ў самой Вілейцы!.. Уся яе гістарычная прастора невыпадковая, яна складваецца з той, здавалася б, простай работы, якую ладзяць у Вілейцы і раёне дасведчаныя краязнаўцы, музейшчыкі, чулыя да даўніны асветнікі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора