Леў Раманавіч Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя стр 6.

Шрифт
Фон

Пад канец свайго жыцця Вітаўт надумаў стаць каралём, а сваю Ульяну зрабіць каралевай. Дамовіўся ён з рымскім цэсарам, каб той закінуў слова папу рымскаму. Папа даў згоду, блаславіў і паслаў у Вільню дзве кароны. Але Ягайлу такі ход гісторыі зусім не спадабаўся, бо ў яго падрасталі сыны. А гэта ўжо дынастыя, калі як след паўплываць на акалічнасці. Таму кароль загадаў Яну Чарнкоўскаму, падкамораму пазнанскаму, каб на дарогах, па якіх, магчыма, паедуць папскія паслы з каронамі і пацвярджальнымі граматамі, парасстаўляць засады.

А Вітаўт ужо рыхтаваў вялікае свята каранацыі, для чаго запрасіў гаспадароў найвышэйшага рангу з суседніх дзяржаў. У маляўнічыя Трокі рэзідэнцыю вялікага князя, прыехалі кароль польскі Ягайла, вялікі князь маскоўскі Васіль Васілевіч, вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч, а таксама магістры з Прусіі і Лівоніі, паслы з Царграда, Рыма і Разані, ад валашскага ваяводы, ад Ноўгарада і Пскова, нават ад ардынскага хана, як і ад іншых краін. «I былі тыя каралі і вялікія князі з пасламі ў вялікага князя Вітаўта сем тыдняў на яго страве, а на адзін дзень ішло аброку па трыста бочак мёду, а ялавіц трыста, а бараноў і вепраў трыста». Так удакладняе меню «Супрасльскі летапіс».

Высокія госці, і Вітаўт Кейстутавіч у першую чаргу, з дня на дзень чакалі зяўлення пасланцоў ад папы, але тых усё не было. Адзін Ягайла ведаў прычыну. Пазней яму стануць вядомыя падрабязнасці. Падзеі развіваліся і закончыліся даволі проста: нунцый Батыста, які ўзначальваў пасольства, не рызыкнуў працягваць свой шлях, калі яму нехта данёс пра засаду, і вярнуўся назад у Рым.

Да Трок дайшлі нарэшце гэтыя драматычныя весткі. Вітаўт не вытрымаў, «учуўшы тое, зваліўся, падкошаны хваробай, і памёр». Вось так адышоў у небыццё, а адначасова і ў гісторыю вялікі князь літоўскі, які з-за шэрагу прычын, а мо і з-за сваёй шчодрасці не стаў каралём.

Многа пасля гэтага было ўсялякіх падзей, усё больш звязаных са змаганнем за велікакняжацкі тытул і панаванне на Літве, Русі і Жамойціі. Развярнулася нават сапраўдная грамадзянская вайна, за ўладу біліся адначасова два вялікія князі Свідрыгайла, сын Альгерда, і Жыгімонт, сын Кейстута. Але гэта ўсё вельмі сурёзна, таму, прагарнуўшы некалькі старонак гісторыі і апусціўшы з дзясятак розных прэтэндэнтаў на велікакняжацкую мітру, нагадаем мімаходзь пра Ягайлавага сына Казіміра.

Прайшоўшы апрабацыю ў якасці вялікага князя літоўскага, Казімір быў запрошаны на польскі трон. Традыцыя працягвалася і будзе далей працягвацца за часы панавання Ягайлавічаў. Але, зрабіўшыся каралём, Казімір не парываў з зямлёю сваіх продкаў. Чаму? Пра гэта ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» гаворыцца наступнае: «За часам таго караля польскага і вялікага князя літоўскага і рускага Казіміра мала што змянілася, толькі ўсе панове каронныя з-за сваёй надзьмутасці і пыхі з-за Валыні і Падоліі сеймавалі (спрабуючы адабраць іх у Вялікага Княства.  Л. К.), але княжата літоўскія гэта ад іх моцна баранілі як уласнага свайго дзедзічнага панства і не дапушчалі, таму, што кароль Казімір Літве быў прыхільны і з-за таго ляшскага непаслушэнства больш у Літве, чым у Польшчы, пражываў, паляваннем бавячыся».

Пра каралеўскія і велікакняжацкія паляванні яшчэ будзе гутарка, а зараз пра адно здарэнне з жыцця Казіміра Ягайлавіча. Справа адбывалася падчас трынаццацігадовай вайны, гэтым разам апошняй з крыжакамі. Вынікам яе стаў вялікі трыумф з нагоды капітуляцыі Тэўтонскага ордэна і прызнання Прусіяй васальнай залежнасці ад Кароны польскай. Але перад гэтым

У адной з сутычак з ордэнскім войскам, якім камандаваў магістр Людвік, польска-літоўскія харугвы не вытрымалі і паказалі тыл. Вымушаны быў ратавацца і кароль Казімір, даўшы нагам поўную волю. Сярод уцекачоў крыжакі вышуквалі найперш яго. На шчасце, манарх меў адзенне і ўзбраенне аднолькавае са сваёй асабістай аховай, якая адцягнула ўвагу рыцараў. Побач з Казімірам застаўся адзіны шляхціц па імені Вол. Жаўнерская фартуна паспрыяла абодвум, і яны шчасліва апынуліся ў нейкім балоце, дзе шанцаў выратавацца было значна болей. Але тут іх падпільнавала другая бяда: яго каралеўская вялікасць ніколі не перамяшчааўся багнай.

 Эх, каб каня! Аддаў бы каралеўства за каня!  апераджаючы Рычарда III гадоў на дваццаць і Шэкспіра на добрую сотню гадоў, усклікнуў Ягайлавіч.

 А мо Вол прыдасца?  спытаў спадарожнік уладара, усцягваючы яго сабе на спіну.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3