Леў Раманавіч Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя стр 5.

Шрифт
Фон

«Усё ў парадку».

Калі падкаморы Гневаш канчаткова зразумеў, што паставіў не на таго каня, дык вырашыў хоць маральна кампенсаваць свае страты. Падабраўшы адпаведны момант, расказаў каралю, што прытуліў на пэўны час прынца з Габсбургаў, які ўсяго на чатыры гады старэйшы за каралеву і на шаснаццаць маладзейшы за яго вялікасць, ды яшчэ, што і заручаныя яны, Ядвіга і Вільгельм, некалі былі і сустракаліся як да Ягайлавага прыезду ў Кракаў, так і ўсе наступныя гады ў Гневашавым доме

Можна ўявіць каралеўскі гнеў! Але, хаця тэмпература адносін у аўгусцейшай сямі значна панізілася, Ягайла зразумеў, што галоўнае ў такой сітуацыі абарона гонару. Ды і сама каралева загадала паставіць Гневаша за абразу перад судом. I, канешне, прысуд мог быць толькі адзін: адказчык ілгун і падманшчык. Суддзі не толькі добра ведалі рымскае права, але і рымскую гісторыю, дзе, як вядома, існаваў неаспрэчны пастулат: «Жонка Цэзара па-за падазрэннем». Што да пакарання, то яго прызначылі надзвычай справядлівае і суровае: Гневаш павінен быў залезці пад лаву і заявіць, што збрахаў як сабака, і па-сабачаму яшчэ некаторы час пабрахаць.

У сямі нібыта ўсё прыйшло ў парадак. Але каралева Ядвіга так і не ашчаслівіла Ягайлу. Праз трынаццаць гадоў ён аўдавеў. Кароль ажэніцца яшчэ тройчы. I толькі ў апошнім шлюбе з маладой і прыгожай князёўнай з нашых беларускіх краёў, Сафіяй Гальшанскай, нарэшце займее дынастычных інфантаў. А сасватаў яму гэтую прыгажосць вялікі князь літоўскі Вітаўт, з якім кароль не раз калаціўся.

Прайшло ўжо нямала гадоў панавання Ягайлы, калі ён у суправаджэнні Вітаўта накіраваўся на Жмудзь, каб нарэшце ахрысціць мясцовых жыхароў. Кароль стаў, разважаючы пра сэнс веры, павучаць жмудзінаў, якія зявіліся па яго загадзе. Адзін з іх на прамову адазваўся: «Міласцівы кароль, я асабіста згодзен з тым, што ўсе мы ўваскрэснем, але ўбачыш: толку з гэтага аніякага не будзе».

Вітаўта, аднаго з герояў Грунвальда, Длугаш характарызуе наступным чынам: «Росту ён быў малога і цела меў хударлявае, відаць, прырода ўстрымалася ад таго, каб адарыць яго дастойнай знешнасцю і прыгажосцю ўжо пасля таго, як надала многа іншых добрых якасцей. Быў надзвычай шчодры, часцей даваў больш, чым адбіраў, таму, кажуць, правую руку меў даўжэйшую за левую. І яшчэ многія сведчаць, што да спраў кахання быў вельмі прыхільны і такі палкі, што неаднаразова проста з поля бітвы, пакінуўшы войска на варожай зямлі, імчаў на спецыяльна расстаўленых конях да жонкі альбо да сваіх наложніц». Дык вось, пра надзвычайную Вітаўтаву шчодрасць да нас дайшла адна з такіх гісторый.

Сярод блізкіх да вялікага князя людзей быў шляхціц Мікалай Малдрык, які выконваў ролю асабістага сакратара і даручэнца па розных далікатных справах. Прыйшоў час, калі гэта давераная асоба папрасілася дамоў да жонкі і дзяцей, адным словам, на заслужаны адпачынак. Вітаўт не затрымліваў яго, ды яшчэ вырашыў як след узнагародзіць. Скарбнік атрымаў загад выдаць Мікалаю Малдрыку добрыя футры, коней і іншыя патрэбныя рэчы, а да таго сто коп грошаў. Пачуўшы пра ўсё, князева жонка Ульяна пачала горача даказваць, што гэта разбазарванне казны. Тады Вітаўт, нічога не кажучы, дабавіў да той сотні яшчэ адну. Ульяна з новай энергіяй стала папракаць князя, які ў выніку патроіў узнагароду. Княгіня выбухнула гневам, але чым больш пратэставала, тым больш паслядоўную вытрымку дэманстраваў Вітаўт. Дайшло да таго, што ён ужо восьмы раз дабавіў свайму вернаму сакратару чарговыя сто коп і невядома, ці хапіла б усёй дзяржаўнай казны ў гэтым спаборніцтве вялікага князя са жміндай-жонкай, калі б тая не пераканалася ў адваротным выніку свайго красамоўства. Можна ўявіць, якіх нечалавечых намаганняў ёй гэта каштавала!

Згробшы хуценька грошы, Малдрык неўзабаве адправіўся ў родныя мясціны. I доўга яшчэ апавядаў, што маёнтак свой ён здабыў дзякуючы не шчодрасці вялікага князя, а скупасці яго жонкі. «У каго капа ляжыць, да таго яшчэ бяжыць».

Пад канец свайго жыцця Вітаўт надумаў стаць каралём, а сваю Ульяну зрабіць каралевай. Дамовіўся ён з рымскім цэсарам, каб той закінуў слова папу рымскаму. Папа даў згоду, блаславіў і паслаў у Вільню дзве кароны. Але Ягайлу такі ход гісторыі зусім не спадабаўся, бо ў яго падрасталі сыны. А гэта ўжо дынастыя, калі як след паўплываць на акалічнасці. Таму кароль загадаў Яну Чарнкоўскаму, падкамораму пазнанскаму, каб на дарогах, па якіх, магчыма, паедуць папскія паслы з каронамі і пацвярджальнымі граматамі, парасстаўляць засады.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3