Всего за 88 руб. Купить полную версию
Чаму сусед адпачывае ў санаторыі адзін?.. Дзе яго жонка?.. Чаму так шмат курыць?.. Няўжо ён, доктар, не разумее, што гэта шкодна для здароўя?.. Можа, з-за чагосьці перажывае?.. З-за чаго?..
* * *У апошні вечар перад адездам яны зноў вячэралі ўтраіх кожны на сваім балконе. Крымскае віно, кавун, дыні, вінаград А яшчэ свежы пах хвоі з парку, аддаленая музыка, шум мора і, канешне, марскі захад сонца Апошні, развітальны
Сядзелі амаль да поўначы, а потым Андрэй пайшоў пакаваць чамадан. Зрабіць гэта было не так і лёгка: да кучы стракатага адзення, якое прывезлі з сабой на курорт і палову якога так і не апранулі, цяпер дадалася куча сувеніраў ды падарункаў для радні і знаёмых. Андрэй доўга важдаўся, але ўсё ж такі спарадкаваў чамадан і ўсе клункі. Некалькі разоў ён выглядваў з дзвярэй на балкон і вачамі выразна паказваў жонцы, каб яна ішла спаць. Вядома, ён разлічваў на развітальную рамантычную ноч. Але Вераніка рабіла выгляд, што не заўважае яго шматзначных позіркаў: яе цікаўнасць цяпер была вышэйшая за ўсе іншыя жаданні. У рэшце рэшт пакрыўджаны муж выключыў святло ў нумары і лёг спаць.
Вераніка і Сяргей сядзелі кожны на сваім балконе ў поўнай цемры. Мора ўжо даўно пакрыла чорная паўднёвая ноч, і на ім, быццам светлякі, поўзалі, залітыя агнямі, курортныя прагулачныя цеплаходы. Знізу са шматлікіх кафэ і рэстаранаў з узбярэжжа прыглушана даносілася музыка. І гучаць яна будзе ажно да самай раніцы.
Вераніка і Сяргей моўчкі слухалі паўднёвую ноч.
Вы ездзіце сюды і цэлымі днямі сядзіце ў нумары, каб схавацца ад людзей? асцярожна спытала Вераніка.
Я езджу сюды, каб схавацца ад сваіх успамінаў, адказаў Сяргей. Хаця Ці ж можна схавацца ад сябе самога?..
У вас штосьці здарылася ў жыцці? Вераніка настойліва хацела дазнацца чужую таямніцу.
Так, здарылася. Я забіў сваю жонку і сваю дачку
Як?!. Вераніка проста зжахнулася ад пачутага.
Ну, не сам, вядома, забіў Але я вінаваты ў тым, што яны загінулі
У цемры ночы гэтыя словы прагучалі злавесна. У Веранікі літаральна мову адняло.
Так, гучыць вельмі страшна, калі ўслых гаворыш, сусед быццам прачытаў яе думкі. А самае страшнае, самае жудаснае, што я сам пусціў у свой дом, у сваю сямю таго дябла, які іх забіў
І хто быў гэты дябал? з заміраннем сэрцам спытала Вераніка.
На суседнім балконе гарэла чырвоная кропачка: сусед курыў цыгарэту.
Маленькая прыгожая дзяўчынка, падобная да анёлка
Дзяўчынка?!. не паверыла сваім вушам Вераніка.
На той момант, калі я прыняў яе ў сваё сэрца, гэта было дзевяцігадовае бялявае хударлявае мілае дзяўчо
У цемры забулькала віно: доктар падліваў сабе шклянку. Ён збіраўся расказваць доўгую гісторыю.
Недарэмна кажуць: «Добрымі намерамі выбрукавана дарога ў пекла» Гэта праўда я праверыў на сабе. У нашым стаматалагічным аддзяленні працавала адна медсястра, Аксана. Прыгожая, добрасумленная была жанчына. Мы працавалі разам амаль дзесяць гадоў. Сумесная праца вельмі збліжае і родніць людзей. Вось і мы з ёю зблізіліся. У рэшце рэшт я прызначыў яе старшай медсястрой. Аднак супрацоўнікі, асабліва жанчыны, чамусьці яе не надта прывячалі. Ведаеце, медыцынскія сёстры любяць прыхапіць дадому бінтоў, ваты, спірту. А Аксана строга сачыла за ўсім і не дазваляла гэтага. Але нядоўга ёй давялося пакамандаваць: захварэла на рак і памерла Перад смерцю вельмі прасіла мяне, каб я паклапаціўся пра яе дзевяцігадовую дачку. Была ў дзяўчынкі бабуля, але што старая магла даць дзіцяці?.. Я паабяцаў, што не кіну Лізавету, так клікалі дзяўчынку.
Хаця чаму клікалі?.. І сёння яе так клічуць. Ну, дык вось, я не проста паабяцаў я слова даў. Слова афіцэра. Слова гонару. Вы чыталі ў дзяцінстве апавяданне Леаніда Панцялеева «Слова гонару»?
Вераніка прамаўчала. Яна чытала калісьці, яшчэ ў школе, гэты твор, але пра што ён, ужо не памятала. Мусіць, апавяданне яе не ўразіла так, як Сяргея.
Ну, вядома, сённяшняе маладое пакаленне такіх апавяданняў ужо не чытае. А дарэмна. Для мяне гэтае апавяданне, можна сказаць, стала лёсавызначальным. Там расказваецца, як хлопцы, гуляючы ў вайну, паставілі маленькага хлопчыка за вартавога і ўзялі з яго слова гонару, што ён не пакіне свой пост без каманды старэйшага, а самі збеглі. Яны пажартавалі з яго, а хлопчык успрыняў гульню ўсурёз і стаяў за вартавога, нават тады, калі надышоў вечар і парк абязлюдзеў. Ён стаяў у цемры і плакаў, але дадому ад страху не збег, бо даў слова гонару. І стаяў да таго часу, пакуль адзін з наведвальнікаў парку не паклікаў з вуліцы ваеннага чалавека, і той нарэшце аддаў хлопчыку каманду: пакінуць пост. Калі я прачытаў апавяданне (а я тады быў такі самы хлопчык, гадоў дзевяць-дзесяць), мяне гэтая гісторыя так зачапіла!.. Я ўяўляў, што гэта я стаю ў цёмным пустым парку, што мне страшна і хочацца дадому, але нельга, бо я даў слова гонару, я мужчына і таму павінен трымаць яго!..