Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік) стр 22.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 88 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

 І гэта вы ўзялі сабе за правіла на ўсё жыццё?  спытала Вераніка.

 Менавіта так! Калі я каму-небудзь штосьці паабяцаю і дам слова гонару, я ўжо ніколі не адступлюся ад яго, ніколі не падману! І Аксане я даў слова гонару, што буду клапаціцца пра яе дачку. Я тады не разумеў, якую адказнасць бяру на сябе!.. Дык вось, па дакументах апекуном дзяўчынкі стала бабуля, а я часта наведваў іх. Вядома, па шпіталі чуткі розныя пайшлі, быццам бы Ліза мая пазашлюбная дачка. Нават жонка мая, Ірына (яна таксама была стаматолаг, толькі ў гарадской паліклініцы працавала), раўнаваць пачала, стала дапытвацца, ці было што-небудзь паміж мной і нябожчыцай А я вельмі захапіўся роляй дабрадзея. Ведаеце, чалавеку ўласціва дабрачыннасць. І робіць ён добрыя справы не столькі для людзей і нават не столькі для таго, каму адрасавана яго дабрачыннасць, колькі для сябе. Для самасцвярджэння. Маўляў, вось які я добры і чалавечны!.. Гэта ўзвышае цябе ў тваіх жа вачах. Я стаў забіраць дзяўчынку на выхадныя дні, купляць ёй адзенне, цацкі, кніжкі А ў мяне дома такая самая дзяўчынка расла, дачка Лерачка. Толькі Ліза з доўгімі бялявымі валасамі была, а мая Лера вылітая маці з чарнявымі вачамі і чорнымі кучаравінкамі І стала дачка раўнаваць мяне да Лізы не менш за маці. Маўляў, чаго гэта мой татка чужую дзяўчынку любіць, а не мяне адну?.. Стала яна крыўдзіцца, капрызіць. Бедная мая дачушка, толькі сёння я разумею, якую душэўную траўму наносіў ёй!.. Яна ж мяне проста любіла і не хацела ні з кім дзяліць!..

А я, дурны, тады ўзяў у галаву, што трэба дзяўчатак бліжэй пазнаёміць, каб яны пасябравалі, а потым, калі да Лізы прывыкнуць і Ірына, і Лерачка, можна будзе і ўдачарыць сірату. Пасля гэтага жонка, канешне, яшчэ больш упэўніла сябе ў тым, што Ліза мая пазашлюбная дачка. І не было ў той час у мяне магчымасці даказаць, што яна памыляецца. Нават у нашым ваенным шпіталі не рабілі тады экспертызу для выяўлення бацькоўства

На балконе, на дзіва, стала прахалодна. Вераніка, апранутая ў лёгкі сарафан, пачала дрыжаць, а мо дрыжала зусім і не ад прахалоды. Але яна не хацела ісці ў нумар па кофту: баялася перарваць споведзь суседа. Вераніка ўзяла свой пляжны ручнік, які сушыўся на вяроўцы, і ахінула ім плечы, а другі ручнік, мужаў, паклала сабе на голыя ногі.

 Але ж я не толькі Ірыну і Лерачку збіў з панталыку,  працягваў свой аповед сусед.  Ліза таксама ўспрымала мяне як роднага бацьку. І чым далей, тым больш цёплымі станавіліся нашы адносіны. Якія б праблемы ў яе не ўзнікалі, заўсёды бегла да мяне. А падлеткам стала патрэбы выраслі: то кофтачку новую просіць, то туфлікі, то паліто Бабуля на сваю пенсію і дзяржаўную дапамогу наўрад ці магла яе модна апранаць. Жонка ж мая, як толькі пра абноўкі для Лізы даведвалася, адразу гвалт усчыняла!..

І я, каб мець лішнюю капейку для сіраты, за розныя халтуркі браўся. Зразумела, стаматолагу праца заўсёды знойдзецца Вось і ў гэтым санаторыі я з года ў год жыву, бо палова камандавання ваеннай акругі ходзіць з зубамі, якія я паставіў, і працы мне не змяншаецца. Каб хацеў, даўно б у сталіцы служыў. Але ж я ў родным горадзе жыву Так што многія сталічныя начальнікі па прыгожыя зубы самі да мяне ездзяць

* * *

Было ўжо далёка за поўнач. Усе вокны ў іхнім корпусе даўно згаслі. Вераніка з доктарам сядзелі ў поўнай цемры. І толькі ўдалечыні, на моры, па-ранейшаму поўзалі светлякі прагулачныя цеплаходы.

 Школу абедзве дзяўчынкі скончылі амаль што на «выдатна». І вось тут упершыню ў мяне адбыўся канфлікт з Лізай. Лерачка адвезла дакументы ў Кіеў, у медыцынскі інстытут. Ліза таксама хацела туды паступаць. А дзе ўзяць грошы на вучобу?.. Левымі заробкамі тут ужо не абыдзешся. Мая Ірына ўперлася: «Грошай на Лізу траціць не дазволю! Хай падзякуе, што цягнулі яе да заканчэння школы, дапамагалі і карміць, і апранаць!.. Цяпер няхай атрымлівае прафесію і сама зарабляе сабе на жыццё». Ну, што казаць мела жонка рацыю, але ж гэта маё гіпертрафіраванае пачуццё доўгу, маўляў, я ж слова гонару нябожчыцы даў, таму абавязаны!.. Ды і перад Лізай было сорамна, я ж сам прывучыў яе да сваёй ласкі і падарункаў

 «Мы заўсёды ў адказе за тых, каго прыручылі»,  працытавала Вераніка Сэнт-Экзюперы.

 Менавіта так я і думаў, пацвердзіў Сяргей.  Я падабраў і прыручыў гэтае няшчаснае кацяня, пакрыўджанае жыццём, а цяпер трэба выкінуць яго за дзверы і са сваёй душы?.. Вядома, я так зрабіць не мог. Прапанаваў Лізе паступаць у медыцынскі каледж, каб вучыцца на зубнога тэхніка: «Гэта добрая, надзейная прафесія,  казаў ёй.  Усё жыццё будзеш з яе есці хлеб, будзе і да хлеба. А я дапамагу табе паступіць на бясплатнае аддзяленне у мяне ў тым каледжы выкладае стары сябар, былы калега». Дык не!.. «Я што, дурнейшая за Лерку?.. Яна у медыцынскі інстытут, а я у медыцынскі каледж?!. Ніколі не будзе такога!» Вось тады я і сказаў Лізе, што я не яе родны бацька, і дапамагаў толькі таму, што даў слова гонару яе паміраючай маці. Крыку і плачу было Я тады нават пашкадаваў дзяўчыну, не разумеў, што няшчаснае кацянё даўно ўжо пераўтварылася ў наравістую котку і раўнуе мяне да маёй жа роднай дачкі. Ведаеце, да якой высновы я цяпер прыйшоў? Чалавека не трэба доўга апекаваць гэта разбэшчвае яго. Ты пазбаўляеш яго магчымасці самастойна змагацца з цяжкасцямі і прыстасоўвацца да жыцця. Ты робіш чалавеку дабро і думаеш, што ён будзе табе за гэта ўдзячны. Ніколі! Твой клопат і тваю дапамогу ён успрымае як належнае. Ён уваходзіць у ролю няшчаснага, якому ўсе наўкол вінныя, і сам ужо не будзе напружвацца, а будзе чакаць, калі яго пашкадуюць, пра яго паклапоцяцца, дадуць усё бясплатна і на талерачцы

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3