Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік) стр 18.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 88 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

 Ведай, я пазначыла цябе!  гэтыя словы прагучалі, напэўна, толькі ў маёй галаве, бо сяброўка, як нічога не было, прыспешваючы, узяла мяне за руку. Тон яе расповеду ніяк не змяніўся значыць, яна не ўбачыла тое, што ўбачыла я. Слаба памятаю, як мы з Іркай развіталіся, яна, пэўна, вырашыла, што я ператамілася і мне блага, бо я не магла больш падтрымаць размовы і недарэчна адказвала на пытанні.

Між тым жыццё з яго штодзённымі клопатамі ішло сваёй хадою. Праблем, якія патрабавалі неадкладнага вырашэння, было шмат, да таго ж я наведвала трэніроўкі зборнай універсітэта па лёгкай атлетыцы. Месца ў душы і часу на перажыванні з нагоды той сустрэчы ў парку не ставала. Хоць я і памятала, што «пазначаная» Смерцю, але паступова перастала надаваць таму нейкай увагі і постаць тая ўсё радзей усплывала ў маёй памяці.

На Каляды да нас ва ўніверсітэт прыйшлі маладыя паэты. Пасля іх выступлення наладзілі танцы. Я ж танцаваць ніколі не ўмела, і майму сораму не было межаў, калі мяне запрасіў на вальс адзін з гасцей. Я не знайшлася, як адмовіць, да таго ж мне і не хацелася крыўдзіць яго сціплага, сарамлівага, з хударлявым тварам і празрыстай скурай. Мы павольна плылі ў карагодзе іншых пар, мае рукі ляжалі на вузкіх плячах Андрэя, а яго рукі на маёй таліі. Не ведаю, пра што ён думаў, калі не міргаючы глядзеў мне ў вочы (мяне ж найбольш хвалявала, як бы незнарок не наступіць яму на нагу).

Пасля ён запрасіў мяне на спатканне, і я з нецярплівасцю чакала таго вечара.

Нарэшце мы сустрэліся. Пасярэдзіне моста цераз раку. Цікава, ці прызначаюць паэты спатканні ў якіх-небудзь банальных месцах?

Нягледзячы на немалы мароз, ісці ў задушлівае тлумнае святло кавярні не было жадання, і мы гулялі па заснежаных алеях парку. Колькі вершаў пачулі ў той вечар шматгадовыя дрэвы, маўклівыя сведкі чужых гісторый!

Так, павольна шпацыруючы, мы выйшлі да набярэжнай і пайшлі ўздоўж ракі. У тое самае імгненне, калі ў маёй галаве мільганула думка пералезці цераз парапет і прагуляцца па лёдзе, Андрэй выказаў гэта ўголас. Маразы стаялі некалькі тыдняў, лёд мусіў быць тоўстым, трывалым, надзейным. Да таго ж усё палатно замерзлай ракі было наўсцяж скрэслена пратаптанымі ў снезе сцежкамі.

І вось мы пасярэдзіне ракі! Рэальнасць перастала існаваць: былі толькі мы, пад намі, над намі неба, зіхоткая зваблівая бясконцасць, бессмяротнасць. Андрэй ішоў першы, а я услед за ім. Мне хацелася аднаго каб вандроўка наша паміж берагоў, паміж двух бяздонняў доўжылася вечна; ісці за ім хоць на край свету, хоць у самае пекла, і ні пра што не думаць. Толькі б бачыць перад сабой яго вузкія плечы, што захінаюць мяне ад ветру і холаду, і захінуць, калі так выпадзе, ад самай страшнай бяды, я ў тым не сумнявалася.

Я была імгненна вырвана са свайго мроіва, калі адчула, як нешта, бы кіпнем, апякло мяне ад самых пят па грудзі. Мы з Андрэем у адзін момант праваліліся пад лёд, як ішлі: ён наперадзе, я за ім. Спрабуючы ўчапіцца за крыгі вакол палонкі, якія ламаліся пад нашымі рукамі, мы моўчкі, адчайна, з усяе моцы змагаліся са стыхіяй. І тут мне раптам згадалася тая восеньская сустрэча ў гэтым самым парку, тая чорная постаць без твару. «Дык вось да чаго яно было» апошняе, што я паспела падумаць.

Я ўвесь час намагаюся згадаць, што было потым, як усё ж такі мы выбраліся з той ледзяной магілы, як у цяжкім, мокрым наскрозь адзенні пералезлі цераз гладкі бетонны парапет вышэй за чалавечы рост.

 Туся, не спі, бяжы, мілая!  вось гэтыя словы Андрэя я памятаю дакладна.

Ён бег паперадзе і цягнуў мяне за сабой, не даючы спыніцца ў тым снежным бяспамяцтве

Цяпер пасля ўніверсітэцкіх заняткаў я наведваю танцавальную студыю. Каб танцаваць з Андрэем усё жыццё, каб кожны наш дзень быў напоўнены музыкай.

Зрэдку я згадваю тую постаць без твару. Але цяпер яна адкрылася мне па-іншаму. Часам нам здаецца, што мы глядзім смерці ў вочы, і тады страшэнна яе баімся. Насамрэч, калі ў яе няма вачэй, то і яе самой не існуе. Не існуе ў тым разуменні, у якім мы яе баімся.

Тамара Бунта

На балконе

Усе падзеі выдуманыя, любыя супадзенні выпадковыя.

Вераніка ступіла на балкон і літаральна захлынулася свежым паветрам ад захаплення. Перад ёю аж да самага гарызонту прасціралася мора. З дзявятага паверха жылога санаторнага корпуса не было бачна ні пляжа, ні кіёскаў і кавярняў на пляжным узбярэжжы, ні паўголых аматараў ранішняга купання адразу за зялёнымі верхавінамі дрэў раскошнага парку разлівалася агромністая марская сінь, якая зіхацела мірыядамі сонечных блікаў. А яна браць не хацела гэты нумар маўляў, завысока!..

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3