Всего за 88 руб. Купить полную версию
Калі ж бацькі забралі мяне ў горад і я пайшла ў школу, то ўжо добра ведала, дзе на далонях знаходзяцца лініі сэрца, жыцця і розуму. Бывала, аднакласнікі на перапынках не давалі мне праходу, прасілі паваражыць:
А колькі ў мяне дзяцей будзе?
А ў якім горадзе я буду жыць, калі вырасту?
А з кім я ажанюся?
Аднойчы маіх бацькоў выклікалі да дырэктара. Вярнуўшыся дадому, яны строга забаранілі мне займацца ўсялякай варажбой, бо інакш, сказалі, мяне выключаць са школы.
Неўзабаве я забылася на тыя дзіцячыя забаўкі. Мяне штодзень вадзілі на розныя гурткі і трэніроўкі, і часу на ўсялякую дурноту ўжо не ставала.
І толькі праз шмат гадоў, у дарослым веку, я зноў вярнулася да той «дурноты».
Неяк сустрэлася я з дзвюма маімі сяброўкамі, якія, хоць і былі знаёмыя паміж сабой, мала ведалі адна адну. З Нэлькай я сябравала з самага маленства, разам з ёю мы абследавалі ўсе навакольныя лясы ды балоты, бо жыла яна ў той самай палескай вёсцы, дзе і мой дзядуля. У горад яна прыехала па нейкіх клопатах, а заадно хацела пабачыцца са сваім жаніхом Юрыкам. Той ужо год як працаваў тут, зарабляў грошы на будучае вяселле.
Нэлька ж цярпліва чакала яго, праводзячы працоўныя будні на старонках чужых раманаў: яна была бібліятэкаркай.
А з Іркай, другой маёй сяброўкай, мы разам працавалі ў мадэльным агенцтве. Яна была знаёмая з Юрыкам (той рабіў кіроўцам у нашым жа агенцтве, куды ўладкаваўся па маёй пратэкцыі), але не ведала, што ён Нэльчын жаніх. Мы ўтрох сядзелі за столікам у кавярні, перад кожнай стаяла вазачка з рознакаляровымі шарыкамі марозіва.
Ірка прыгадала апошні паказ вясельнай моды:
Калі хто замуж збіраецца, пачынайце гадаваць валасы: каб быць у трэндзе, нявеста мусіць мець складаную прычоску са мноствам заплеценых і па-хітраму ўкладзеных косак.
Я ж, хоць і была заўжды ў курсе апошніх навінак па доўгу службы, мела прынцып: не я для моды, а мода для мяне:
Ага, зараз пачну! Перад самым вяселлем вазьму ды абрэжу сваё карэ яшчэ карацей! Каб расстацца з адным жыццём і пачаць другое. З чыстага аркуша!
А ў тваёй маці выпадкова вясельная сукенка не захавалася? То глядзі праветры яе як след перад паходам у загс, каб пах нафталіну гасцей не распужаў, акрамя молі! іранізавала з мяне злая на язык Ірка.
А мне, можна лічыць, пашанцавала, пахвалілася Нэлька, выцягваючы шпільку з пучка на патыліцы. Па плячах яе рассыпаліся густыя, каштанавыя з медзяным адлівам валасы.
А сукенкі ў модзе зараз не да пят, а караценькія, вышэй за калені!
Што ж, для сукенкі такой давядзецца пахудзець, уздыхнула Нэлька, гаротна зірнуўшы на вазачку з падвойнай порцыяй марозіва.
Ой, а што, ёсць для каго? Ірчыны маленькія чорненькія вочкі загарэліся непадробнай цікаўнасцю.
Ё-о-о-сць! паважліва прамовіла Нэля, загадкава ўсміхнуўшыся.
І хто ж ён? тонам, у якім зноў загучалі іранічныя ноткі, запыталася Ірка.
Юрык Яневіч!
Яне-э-віч? Ірчын твар зрабіўся сурёзны, іронія з яго знікла. Дык ён жа жыве ўжо з дзяўчынай, у грамадзянскім шлюбе І яны распісацца нібыта збіраліся
Як жыве пасля працяглай паўзы, ці то запытальна, ці то разгублена выціснула Нэлька.
Так, жыве з дзяўчынай. Я пэўна ведаю, яны паўсюль разам цяпер.
Павісла нязносная, густая, цягучая ціша. Потым Нэлька ўсхліпнула, сарвалася з месца і паляцела ў бок прыбіральні. Я зірнула з дакорам на Ірку.
Ну адкуль я ведала, што ў іх з Яневічам нейкія там адносіны? Ён мне пра гэта не паведаміў! Ірка з нявінным выглядам даядала сваё марозіва.
Нэлька не зяўлялася ўжо якую хвіліну. «Плача там, пэўна, думала я. Што ж рабіць, як яе супакоіць? І ці магчыма гэта ўвогуле?»
Я пайшла ўслед за Нэлькай. Яна сядзела на кукішках, прыхінуўшыся спінай да сцяны прыбіральні, рыдала, закрыўшы твар рукамі. Я абняла яе, пачала гладзіць па галаве, па плячах:
Ну чаго ты, як маленькая Ведаеш, колькі ў цябе яшчэ такіх Юрыкаў будзе! А ўяві, каб ён цябе цяжарную кінуў!
То я была б не адна-а-а! не сунімалася Нэля.
А я табе паваражу зараз! Дай руку! нечаканая здагадка мільганула ў маёй галаве.
Нават калі і не будзе на яе далоні лініі шлюбу, я ўсё адно скажу, што шлюб ёй гарантаваны звыш. Яна хоць бы зараз супакоіцца, а потым забудзецца.
На пухленькай Нэльчынай далоньцы лініі шлюбу не было. А шансы на замужжа, як мне бачылася, у яе мізэрныя: жыццё ў правінцыі, адкуль уся моладзь імкецца зехаць, праца ў жаночым калектыве, да таго ж яна нічым, акрамя кніг, не цікавілася, амаль нікуды не выбіралася. Але я зрабіла ўсё магчымае, каб пераканаць яе ў адваротным. І гэта мне ўдалося. Яна паверыла мне. Пакідаючы прыбіральню, Нэлька больш не хлюпала, толькі прыпухлыя пачырванелыя вочы выдавалі яе ўнутраны стан. Мы з дзяўчатамі развіталіся і разышліся кожная ў свой бок.