Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік) стр 14.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 88 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

праз хвілін так дваццаць угавораў яна дазволіла правесці сябе дадому я ішоў шчаслівы, цягнуў вялізны заплечнік з кнігамі і

раздрукоўкамі па тэорыі рэлігіі, верз ёй розную бязглуздзіцу, спрабаваў жартаваць, яна ўсміхалася і зачароўвала мяне сваёй мяккай хадой і ямачкамі на шчочках, я квітнеў і рассыпаўся ў кампліментах ды распавядаў неверагодныя гісторыі.


мы з ёй гулялі па ўсіх вуліцах Мінска, хадзілі пехатою па парках і ўздоўж ракі, пілі гарбату і піва, палілі і так мінула цэлая ноч. яна сказала, што было б някепска ўжо дадому, паспаць колькі гадзінак. я давёў яе да дому, у якім яна здымае разам з сяброўкаю кватэру. яна пакінула мне на паперцы свой тэлефон і мэйл ды пацалавала.


цяжка ўявіць маю скруху і невыносную бездапаможнасць, калі я, вярнуўшыся ў свой здымны пакой, адаспаўшыся, не знайшоў паперку. я зазірнуў паўсюль, я зездзіў да гэтага дома, але нават не змог узгадаць, у які падезд яна зайшла, туман у галаве і нейкі незнаёмы звон у вушах, быццам мяне зачаравала. я паміраў і не мог знайсці сабе месца


і вось, памятаю, я ёй тады з гонарам казаў, што буду пісьменнікам, што ў мяне мэта жыцця пісаць раманы


і я сапраўды потым пачаў пісаць, і на працягу пяці гадоў пісаў для яе, кожны радок адрасаваў толькі ёй, я бачыў, як яна гэта чытае і плача, напрыклад, альбо ўсміхаецца, альбо крывіцца і не жадае нават дачытваць


яна, гэтая мая начная сяброўка, нават і не здагадваецца, якім моцным стымулам сталася для мяне. яна, напэўна, не дачакаўшыся тэлефанавання і нічога не атрымаўшы на мэйл, расчаравалася ўва мне і да гэтага часу не ведае, што гэты тэкст таксама адрасаваны ёй і яе сакавітаму пацалунку, калі мне было дзевятнаццаць і я марыў пісаць раманы.

Таццяна Будовіч-Барадуля

Сіняя кветка

Кожны мой дзень варыяцыя адной і той жа тэмы: званок будзільніка школа дзіцячы сад праца дзіцячы сад школа дом (вячэра, урокі)  сон.

Але перыядычна я вырываюся з гэтага ланцуга аднастайных дзён. Пачалося ўсё з банальнага выпадку. Вяртаючыся неяк з крамы, ля падезда я заўважыла кветку, пасаджаную ў гліняны гаршчок. Яна стаяла пасярод іншага гломазду: хтосьці перад капітальным рамонтам вырашыў расчысціць прастору. Я не магла не ўзяць яе: хатнія расліны маё найвялікшае захапленне. Я пра іх ведаю ўсё (або амаль усё). А тут ні на што не падобная, яркая такая, з кулак, махровая, пакрытая варсінкамі з кроплямі нектару на іх цёмна-сіняя кветка. І пышны кусцік цёмна-зялёных лісткоў, таксама пакрытых варсінкамі. Нідзе раней не бачыла такой прыгажосці. Калі я схілілася, каб узяць яе, лісткі быццам самі пацягнуліся да маіх рук, прыхінуліся да іх, атулілі прахалодай і пяшчотай.

У тую ноч я доўга не магла заснуць. Седзячы на кухні і гартаючы старыя часопісы, прыслухоўвалася да роўнага дыхання дзяцей з іх пакоя. Да раўнамернага пахрапвання мужа з яго спальні прыслухоўвацца было не трэба, каб зразумець, што ў сваім бяссонні я ў поўнай адзіноце.

За акном красавалася неймаверна вялізная поўня, а на падваконні мая новая кветка. Ад яе ішоў тонкі прыемны водар нейкая сумесь пахаў бэзу з язмінам ды ландышамі. Дзіўна, што раней я не адчула яго. А сама кветка быццам стала буйнейшай і ярчэйшай, чым падавалася пры дзённым святле. Пялёсткі яе раскрыліся так нахабна, нібыта запрашалі ўнутр Я схілілася над вазонам, удыхаючы водар, ніяк не магла ім надыхацца. Узяла ў рукі, паднесла бліжэй да лямпы, каб лепш разгледзець,  і раптам Куды падзелася ноч з яе неверагодна вялізнай поўняй, мая чырвоная піжама, кухня з часопісамі?..

Я гуляла з сынам у гаі непадалёк ад замкавай гары. Слёзы засцілалі мне вочы, калі я глядзела на яго светлую хударлявую фігурку. Яму яшчэ не споўнілася і чатырох, а ён выліты бацька! Тыя ж вочы, тая ж ганарлівая пасадка галавы, тыя ж пластычныя і ў той жа час пругкія рухі (быццам недзе ўнутры яго знаходзілася сціснутая спружынка, але раз-пораз ёй дазвалялася імкліва распроствацца).

Ён гэта ўсё, што ў мяне засталося, дзеля чаго я жыла. Дакладней, спрабавала жыць пасля таго, як атрымала страшную вестку: князь мой, сонца маё, святло маіх дзён, загінуў пры абароне памежнай крэпасці. Я не вагаючыся выпіла б атруту, каб не сын. Але Гэтая беленькая галоўка на тонкай, такой безабароннай шыі Што з ім будзе? Ці паспее ён пасталець, каб заняць бацькаў пасад па праве нараджэння, перш чым знойдзецца «добразычлівец», які паспрабуе перайграць сітуацыю на сваю карысць і прапхнуцца да ўлады якім заўгодна коштам?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3