Ніл Сымонавіч Гілевіч - У віры быцця стр 8.

Шрифт
Фон

Вось такія былі нашы літаратурныя, дакладней нашы нацыянальна-патрыятычныя справы на пачатку 1930-х. Наша нацыянальнае няшчасце. Лепшых натраўлялі на лепшых.

1990

А пра галоўнае

Даючы згоду на ўтварэнне БССР, бальшавікі думалі пра сваё. Па-першае, пра тое, што Антанта будзе мець справу з суверэннай савецкай рэспублікай, а не з Расіяй. Па-другое, БССР будзе калідорам для сусветнай рэвалюцыі на Захад. А пра галоўнае пра правы беларускага народа, пра яго нацыянальнае адраджэнне яны не думалі. Пра гэта думалі «нацыяналісты», ворагі Кастрычніка, ворагі бальшавікоў, якіх (бальшавікоў) трэсла і калаціла ад ідэі незалежнай БНР.

1990

О, нашы «патрыёты»!

26 студзеня 1990 года дзень гістарычны. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў «Закон аб мовах». Адна дэталь да таго, як ён прымаўся. Дэпутатаў у зале было 368. Прагаласавалі «за» 332, «супроць» 27, «устрымаліся» 9. Але! Самыя заўзятыя «патрыёты» дабіліся перагаласоўкі артыкула «Мова навучання». І ў выніку: за прапанову пакінуць, захаваць, як ёсць, як прагаласавалі за Закон у цэлым, цяпер выказаліся «за» толькі 185 дэпутатаў. Усяго 185! З 332, што да перапынку прагаласавалі за Закон у цэлым. Вось які страшны артыкул «Мова навучання»! Разумеюць «патрыёты»: беларускую школу трэба ліквідаваць, школу!..

1990

«Бебурнацы»

На працягу дзясяткаў гадоў я чуў на сходах у Саюзе пісьменнікаў, як адзін прамоўца страшыў літаратурную грамадскасць рэспублікі «бебурнацамі», іх шкодным уплывам на ідэйна незагартаваных творцаў. «Бебурнацы» значыць «беларускія буржуазныя нацыяналісты». Без «бур» нельга.

«Бур» гэта вельмі істотна, буржуазны значыць варожы працоўнаму народу. Гэтай подлай клічкай пачалі абзываць беларускую творчую інтэлігенцыю (самую патрыятычную!) яшчэ на мяжы 19201930-х гадоў. Не толькі абзываць, але і граміць,  спачатку ссылаць у ссылку, затым на катаргу ў ГУЛАГ або ў шматлікія Курапаты (у магілу). Якая лютая была нянавісць пагромшчыкаў да беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, крытыкаў і літаратуразнаўцаў!

Нядаўна ізноў пабачыў на старым здымку дэлегатаў першага зезда літаратурнай арганізацыі «Маладняк». Амаль усе спрэс бедната, у кажушках, у саматканых вясковых світках Беларуская буржуазія! Ворагі працоўнага народа!.. Да канца 1937-га амаль нікога з тых «Маладнякоўцаў» не засталося, выжылі на катарзе адзінкі

Не дай Бог, калі мы пра гэту нечуваную беларускую трагедыю забудзем! Не дай Бог!..

1991

Трывожна! Вельмі трывожна!

Вось і канец баявога 1991-га, і назва Рэспубліка Беларусь прынята, і Сцяг і Герб зацверджаны, і Закон аб Мовах дзейнічае,  а спакою для душы няма, бо няма пэўнасці, што гэта назаўсёды, што адкаткі назад не будзе Не пакідае трывога, што недзе нешта «варыцца», што «адпрагаць» ці класціся адпачываць на лаўрах рана, што, наадварот, трэба быць пільным, вуха трэба трымаць востра, бо не ўгаманіліся ж! Вунь колькі ідзе лістоў у Прэзідыум Вярхоўнага Савета, колькі ў газетах публікацый супроць прынятага курса на «беларусізацыю». Значыць, наперадзе цяжкія выпрабаванні, бітвы-схваткі з «ворагамі беларушчыны». Для мяне гэта было ясна ў самым пачатку патрыятычнай ініцыятывы. Ведаў, якія антыбеларускія сілы сканцэнтраваны ў Беларусі. Колькі паўсюль, па ўсіх установах адкрытых і замаскаваных беларусафобаў, колькі аселых тут назаўсёды былых генералаў і палкоўнікаў «асаднікаў» з Усходу,  энергічных, ваяўнічых, нахрапістых, чые рады пачалі папаўняцца за кошт вымушаных падацца прэч з Прыбалтыкі Ведаў, што Масква так проста Беларусь «нацыяналістам» не ўступіць. І не верыў у шчырасць Ельцына, быў упэўнены, што «Віскулі» (акт аб распадзе СССР і ўтварэнні СНД)  толькі палітычны ход «цара Барыса» ў барацьбе за ўладу, самы верны спосаб зваліць Гарбачова. «Пакуль што стану на чале Расіі, Расійскай Федэрацыі, а там паглядзімпабачым!» Ну, што ж, паглядзім-пабачым і мы. Але трывожна, вельмі трывожна!..

1.1.1992

І хто ж гэта яшчэ ў 1855 годзе пісаў?

«Уничтожиться должен строй соревновательный и замениться коммунистическим; уничтожиться должен строй капитализма и замениться социализмом; уничтожиться должен строй милитаризма и замениться разоружением и арбитрацией; уничтожиться должен сепаратизм узкой национальности и замениться всеобщим братством; уничтожиться должны внешние религиозные суеверия и замениться разумным нравственным сознанием; уничтожиться должен всякого рода деспотизм и замениться свободой; одним словом, уничтожиться должно насилие и замениться должно свободным и любовным единением людей».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3