«Я заплыў далёка ад берага, асцярожна працягнуў напрамак гутаркі, які яго найбольш цікавіў, Слядак. Я добра плаваю, і мне, мяркую, баяцца няма чаго».
«Ганцу першая шклянка», стары нетаропка праглынуў алкаголь. Праз хвіліну твар яго паружавеў, а мова стала больш гладкай і выразнай.
«Вы бачылі востраў? спытаў стары і, не чакаючы адказу, працягнуў: Ад берага да яго кіламетры тры тры з паловай. Месца там гіблае, балотцы, твань, нават рыбакі там не спыняюцца, але з пачатку лета там жывуць».
«Жыве хто?» спытаў Слядак.
«Эрыніі».
Слядак папярхнуўся.
Стары нібы са спачуваннем зірнуў на яго.
«У вас, пэўна, бракуе адукацыі, з'едліва сказаў ён. Вам патлумачыць, хто такія эрыніі?»
«Не трэба, усміхнуўся Слядак. Калісьці я вучыўся на гуманітарным факультэце. Такія яшчэ існавалі да Катастрофы. Потым, ён раптам спахмурнеў, калі ў падземцы згвалцілі і забілі маю сястру, я добраахвотна пайшоў у крымінальны вышук, а пасля таго, як мяне паранілі і выдалілі нырку, у КрымПа.
«Выбачайце. Мне шкада, вельмі шкада».
Слядак наліў сабе і старому і адразу ж выпіў сам. «Эрыніі, наколькі я ўспамінаю, багіні пометы, і пражывалі яны, паводле міфа, у пекле».
«А хіба тут, у нас, не пекла? спытаў Крэз. I хіба яны, эрыніі, не могуць існаваць і цяпер, калі наш свет, што ўжо даўно і паспяхова даказалі філосафы і навукоўцы, гэта ўсяго толькі Сімуляцыя?»
«Навукоўцаў і філосафаў менавіта за гэта і павыразалі яшчэ да Катастрофы, перабіў яго Слядак. I галоўная праблема ў тым, што пры вашым варыянце пабудовы свету, дзе ўсё: субматэрыя і мы віртуальныя, мы ўвогуле ніколі не атрымаем дакладны адказ на гэтае балючае пытанне. Хіба не так?»
«Ёсць шмат ускосных доказаў. Эрыніі, мяркую, адзін з такіх. Я іх бачыў». «Вы бачылі доказы?» «Я бачыў эрыній!»
На даўно няголеным твары Крэза з'явілася нешта накшталт пяшчотнага натхнення, а ў вачах нечакана для Следака бліснуў вар'яцкі агеньчык.
«Дзе вы іх бачылі?» вяла пацікавіўся Слядак.
«На востраве».
«Так-так, са скептычным недаверам азваўся Слядак і нават усміхнуўся, нібы ўбогаму, але спахапіўся і схаваў усмешку. Дарэчы, як яны выглядалі?»
Стары задумаўся, але праз паўзу ўпэўнена сказаў: «Звычайна, маладыя жанчыны, прыгожыя. На перадплеччы ў кожнай аднолькавая татуіроўка».
«I якая?»
«Выява птушкі ў палёце. Чайкі».
«Па-вашаму, маладыя жанчыны могуць лётаць? Эрыніі ж быццам лёталі?»
«Яны пераўвасабляюцца. Валодаюць магіяй». «Наколькі я ведаю, эрыніі лічыліся пачварнымі старымі бабамі са змеямі ў валасах і пугамі ў руках», не ўтрымаўшыся, зноў аспрэчыў Слядак.
«Гэта памылковасць. Вы ж іх не бачылі, а я як вось вас цяпер. I дарэмна вы не верыце. А вось многія сустракаліся і з лесуном, із вадзянікам, і з гномам! дамавікамі, русалкамі, і іншымі істотамі, існаванне якіх так упарта абвяргаюць навукоўцы. Я раней шмат чытаў, тады было яшчэ многа кніг, і тое-сёе памятаю і цяпер. Так, восемдзесят з гакам гадоў назад, амерыканскі заолаг Айван Сандэрсан зафіксаваў у балотах Камеруна птэрадактыля. Ля берагоў Афрыкі злавілі цэлаканта лічылася, што гэтая кісцяпёрая рыбіна вымерла яшчэ да эпохі дыназаўраў. Пілоты, якія праляталі над возерам Хайыр, разгледзелі і сфатаграфавалі плезіязаўра. На Гамбійскі марскі курорт выкінула труп пяціметровага кроназаўра. Гэта толькі з боку біялогіі. А колькі чутак, паданняў, легенд пра ўсялякіх цмокаў, гномаў, эльфаў, фей Каб іх не існавала пра іх бы і не ўспаміналі. Не станеце ж вы аспрэчваць такія з'явы, як прагерыя, гамеапатыя, тэлегонія, партэнагенез? Іх таксама абвяргаюць навукоўцы, але яны існуюць».
«Але ж і вы былы навуковец. Дарэчы, чым вы займаліся, калі гэта не сакрэт?» з максімальнай тактоўнасцю пацікавіўся Слядак.
«Я доктар сацыялогіі. У мінулым, вядома».
«А за што, прабачце, вы жывяце? Вам жа трэба нешта есці, апранацца і сагравацца зімой»
«У мяне ёсць у Мегаполісе дачка. Яна зрэдку дасылае мне грошы, астатнія я здабываю сам. Мне, як вы бачыце, многа не трэба. Тут каму з мясцовых іншы раз патрабуецца скласці скаргу ці напісаць ліст. Ідуць да мяне».
«А чаму вы вырашылі, што мы з Шэрыфам прыйшлі вас арыштоўваць?»
«З Мегаполіса проста так, без нагоды, да мяне не з'явяцца».
«А што вы скажаце пра Імбэцыла? змяніў тэму Слядак. Я, дарэчы, у вашых месцах, каб «праехацца» па гэтым дзіўным казусе».
«Ды што тут разбірацца? Цяпер шмат падобных. Іншым разам мне здаецца, што натуралы ў галіне сексу скончыліся яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя. Вось вам наглядныя адрыжкі дэмакратыі. З аднаго боку, былі, груба кажучы, педэрасты, з другога смяротнікі. Хто пераможа, можна было сказаць адразу. Успомніце, як калісьці ў сталіцу Усходняй імперыі завезлі ўжо і надзіманых кароў для заафілаў, а перад канцэртам нейкай попспявачкі з Захаду, каб не праліўся дождж, разганялі хмары з дапамогай спецыяльных летакоў. Урэшце, вы тады яшчэ толькі нарадзіліся».