У многіх ён заўважыў на руках электронныя бранзалеты, якія з'явіліся адразу пасля Катастрофы і якімі былі «акальцаваныя» ў асноўным тыя, хто адбываў пакаранне ў калоніях агульнага рэжыму з правам работы за межамі тэрыторыі, звычайныя відазмененыя рабы. Слядак ведаў таксама, што ні зняць, ні перапраграмаваць прыстасаванне нельга. Калі ж хто асмеліцца яго сапсаваць ці спілаваць нажоўкай, сігнал адразу пойдзе на пульт аператару, пасля чаго парушальніка, калі ён не знойдзе спосаб блакіроўкі, чакае значна болып жорсткае пакаранне.
Вядома, калі яго паспеюць злавіць. Як ён ужо ведаў, многія з іх працавалі на плантацыях цыбулі альбо агуркоў ці бульбы на ўскраінах Паселішча. Частка жанчын выходзіла на асфальтавы шлях, які вёў да Мегаполіса, дзе яны гандлявалі садавіной ці зараблялі прастытуцыяй. Кіравалі імі, як правіла, прыхадні, большасць з якіх цёмнаскурыя (яны былі арганізаваныя і энергічныя), зневажаючы і прыніжаючы першых, якія калісьці называліся тут аўтахтонамі і тытульнай нацыяй.
Быццам разам прарвала гаць, і ўся прастора ад Міжземнага да Нарвежскага мора перакулілася з ног на галаву і на працягу якіх двухтрох дзесяцігоддзяў стала замест Еўропы Еўрабіяй, ад спалучэння назваў Еўропы і Аравіі. Тэрмін гэты, прыдуманы значна раней, з лёгкай рукі сацыёлага і навукоўца Бат Йеар, якая, дарэчы, знікла без вестак падчас Катастрофы, так і прыжыўся, увайшоўшы апошнім часам нават у афіцыйную дакументацыю. Але яшчэ да Катастрофы масавы тэрарызм ператварыў еўрапейцаў у баязліўцаў, прымусіўшы іх спачатку ўсяляк запабягаць перад новымі варварамі, а потым і поўнасцю саступіць ім месца пад сонцам.
Якраз тады былі зарэзаныя ў сваіх кватэрах, пад'ездах, лецішчах і так нешматлікія прадстаўнікі эліты: навукоўцы, пісьменнікі-радыкалы, мастакі, палітолагі, нават некаторыя музыкі-барды і спевакі. I калі ў далёкім мінулым, як ведаў Слядак з падручнікаў па гісторыі, гома сапіенс выцеснілі неандэртальцаў з тэрыторыі сучаснай Еўропы, цяпер гэтак жа, з механічнай дакладнасцю маятніка, у новым варыянце адбываўся, хутчэй, заканчваўся адваротны працэс.
Сонца, між тым, хілілася бліжэй на захад. Крыху пасвяжэла, толькі дым ад нешматлікіх пажараў на закінутых тарфяніках казытаў горла і вочы. I цяпер, як увогуле днём ці ноччу, над Паселішчам стаяў грукат барабанаў: у бараках і былой школе працавалі музычныя аўтаматы, якія бясконца вывяргалі на нізкіх частотах афрыканскі джазавы рытм, і Слядак раптам успомніў старажытнага філосафа Шапенгаўэра. Той неяк заўважыў, што, бадай, узровень шуму, які можа вытрымаць чалавек, адваротна прапарцыянальны яго інтэлекту.
Крэз сядзеў на драўлянай напаўгнілой калодзе перад сваімі дзвярыма пэўна, чакаў нязванага пастаяльца.
«Я наведаў возера, паведаміў яму Слядак, і добра паплаваў».
Крэз дапытліва глядзеў на яго.
«Вам не варта рызыкаваць, урэшце азваўся ён. На возеры сталі гінуць людзі. 3 невядомых прычынаў».
«Тое, што часам невядома ўсім, становіцца зразумелым для некаторых. Ва ўсялякім разе кожны з іх вызначае для сябе свае тлумачэнне таму, што здарылася. Вы ж таксама, пэўна, зрабілі выснову?» скончыў сваю заўвагу Слядак.
«Так, кіўнуў гаспадар дома. Але вам мая выснова, магчыма, падасца дзіўнай. Так што без паўлітра мы наўрад ці разбяромся».
«Яшчэ не позна, і ваша мясцовая крама, верагодна, не зачынена. Я зараз выдам вам, так бы мовіць, аванс, і мы з вамі працягнем гутарку», закінуў вуду Слядак.
Крэз адразу ажывіўся, хоць і не згубіў самавітасці. Ён падняўся на ногі і сказаў: «Думка ваша цалкам прыстойная. Што яшчэ трэба старому чалавеку ў гэтым жыцці? Глыток-другі гарэлкі і размова з цікавым субяседнікам. Вы згодны?»
Слядак прынёс грошы і параіў старому купіць акрамя гарэлкі і што-небудзь паесці. Той ахвотна, без цырымоній згадзіўся і пайшоў.
Прыкладна праз паўгадзіны Крэз вярнуўся. Ён паставіў на стол літровую бутэльку таннага мясцовага віна, паклаў хлеб і нават бляшанку мясных кансерваў. Слядак дабавіў да гэтай сціплай закускі свае камандзіровачныя бутэрброды, і яны селі за стол. Стары наліў віна ў шклянкі.
«Я заплыў далёка ад берага, асцярожна працягнуў напрамак гутаркі, які яго найбольш цікавіў, Слядак. Я добра плаваю, і мне, мяркую, баяцца няма чаго».
«Ганцу першая шклянка», стары нетаропка праглынуў алкаголь. Праз хвіліну твар яго паружавеў, а мова стала больш гладкай і выразнай.
«Вы бачылі востраў? спытаў стары і, не чакаючы адказу, працягнуў: Ад берага да яго кіламетры тры тры з паловай. Месца там гіблае, балотцы, твань, нават рыбакі там не спыняюцца, але з пачатку лета там жывуць».