Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік) стр 9.

Шрифт
Фон

«Ну і што б вы зараз параілі?» спытаў Слядак.

«Я прысудзіў бы вычварэнцаў да лабатаміі. Яны б пераўтварыліся ў шчасліўцаў і не стваралі б нам праблем».

«А вы маргінал»,  усміхнуўся Слядак.

Ад выпітага таннага віна твар Крэза хваравіта пачырванеў. Гаворка стала з большымі паўзамі. Бачна было, што доза старога набрана, яму цяжка дыхаць, і ён стаміўся. Слядак адразу развітаўся і сказаў, што пойдзе спаць у прыбудову, а размову яны працягнуць заўтра. Стары не пярэчыў.

* * *

Раніцай наступнага дня Слядак пайшоў да Шэрыфа, зачыніў таму ў сейф свой рэвальвер і спытаў, ці ёсць у яго бінокль. Армейскі дваццацікратны бінокль знайшоўся Шэрыф развітаўся з ім, хоць і на кароткі тэрмін, не без шкадавання.

«Аднойчы я разглядаў у яго з сотню дзяўчат з плантацый, якіх купалі ў возеры,  юрліва паведаміў ён.  Усё было бачна быццам перад носам: суперсеанс» «Дарэчы,  сказаў Слядак, хаваючы бінокль у сумку,  я не супраць зірнуць на вашага асемянатара я маю на ўвазе Імбэцыла».

Шэрыф ажывіўся.

«Можаце пазнаёміцца хоць зараз. Ён якраз паснедаў гнілой капустай і макухай іншым зняволеных у нас не кормяць, і адпачывае, гэта значыць псуе паветра ў «малпачніку». Там ён сёння не адзін».

За кратамі так званага «малпачніка» соўгалася з кута ў кут некалькі часовых зняволеных. Гэта былі маларослыя, кволыя на выгляд, зладзеяватыя дэгенераты: з абстрыжанымі маленькімі галоўкамі, сінія ад «тату» і брудныя мурыны і мулаты, акрамя Імбэцыла. Той быў белы.

«Усе за дробны крадзеж,  патлумачыў Шэрыф.  Каму на «дазняк» не хапала, каму на бутэльку шклоачышчальніка».

«Ён?» спытаў Слядак, кіўнуўшы на белага.

«Падыдзі!» паклікаў таго Шэрыф.

Імбэцыл падышоў усутыч да кратаў і спыніўся, недаверліва і з апаскай пазіраючы на наведвальнікаў. У яго былі напухлыя вочы шчылінамі, адно вока большае за другое і рознага колеру, грубы азіяцкі твар з цёмнай скурай. З кутка шырокага, вузкагубага рота цягнулася праз брудны зрэзаны падбародак пісага ад сліны.

«Ну што, мастурбант?  здзекліва і з непрыхаванай варожасцю спытаў Шэрыф,  хутка і ў канвертэр?»

«Не біце мяне»,  папрасіў той адразу. Голас у Імбэцыла быў квакаючы і хрыпаты, як у дзеркача.

«Біць будзем,  расчараваў яго Шэрыф.  Ну, магчыма, сёння не вельмі, але заўтра дык ужо добра і дакладна».

«Я не хачу, сукі, выпусціце мяне!» нахабна і надакучліва заенчыў вязень.

«Хацу, не хацу,  перадражніў яго Шэрыф,  а калі цябе не выпусцяць, а апусцяць датэрмінова, га? Ці, можа, гэта ўжо адбылося?»

Усцешаны каламбурам, Шэрыф аж рохкнуў ад задавальнення.

«Вось,  дадаў ён, звяртаючыся да Следака.  Хочаце што ў яго спытаць?»

Слядак падышоў бліжэй і ўключыў дыктафон надалонніка.

«Як вас зваць?» спытаў ён.

Імбэцыл моўчкі разглядаў яго праз краты. У глыбіні яго вачэй тлелі боязь і нянавісць.

«Скажыце,  роўна і спакойна працягваў дапытвацца Слядак,  чаму вы здзяйснялі гвалт над жанчынамі такім дзікім спосабам?»

«Я іх не гвалціў»,  адказаў урэшце вязень.

«Вы хацелі працягнуць свой род? Чаму вы не ажаніліся? У вас была якая сімпатыя?»

Шэрыф за яго спінай незадаволена насупіўся і іранічна хмыкнуў.

«Я не хачу гаварыць!  пачаў крычаць Імбэцыл і раптам сарваўся на істэрыку: Пайшоў ты сука!»

Ён павярнуўся і скіраваў у дальні кут.

«Стаяць!  зароў Шэрыф і падхапіўся на ногі. Ану сюды, мастурбант, маць тваю, зараз я цябе ўлагоджу!»

Ён выцягнуў з кішэні ключы, кінуўся да дзвярэй, адчыніў іх і вывалак Імбэцыла вонкі.

«Ааа!» узвыў той, відавочна напужаны.

«Лаў-кік» справа па вонкавай паверхні бядра прымусіў яго рохкнуць ад болю і апусціцца на падлогу. Слядак, які раней нейкі час, хоць і па-аматарску, займаўся рукапашным боем, адзначыў пэўны прафесіяналізм Шэрыфа.

«Устаць, жывёла!» загадаў той.

Трымаючыся за сцяну, Імбэцыл падняўся з падлогі. Левая нага не слухалася яго і дрыжэла.

«Дык вось,  сказаў Шэрыф,  табе задалі пытанне: чаму ты не натурал? Можа, ты ўвогуле бертраніст, педык, стрыкер, заафіл? Гавары, вырадак, маць тваю!..»

I Шэрыф, не чакаючы адказу, правёў «лаў-кік» злева, па другой назе. Імбэцыл зноў паваліўся.

«Мне пара»,  сказаў Слядак.

«Ды вы не спяшайцеся. Зараз ён пачне гаварыць. Такое вам нагаворыць, што яшчэ раз сюды прыедзеце па працяг. Падобныя на яго маньякі іншым разам становяцца горш за звера».

«Другім разам,  ветліва адмовіўся Слядак.  Магчыма, заўтра».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3