Асцявільна дзяржальна восцяў. Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася.
Асыпка мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахрапе, мешанку. Мех асыпкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць.
Аталпіць апанаваць, перапоўніць, наваліцца.
Аталпілі ўсю вуліцу не прайсці.
Атанець схуднець. Аментам атанела так спаліла яе хвароба.
Атвадзјць зрабіцца вадзяністым. Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела.
Атлёт хват, зух. Такі атлёт, што х. ем прапаліць лёд.
Атлум ачмурэнне, аблуда. Усе гэты выбарывы́дуры толькі атлум галавы.
Атнімка анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы. Кашуля, як атнімка, чорная.
Атожылле парасткі. Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць.
Атопак стаптаны чаравік; яшчэ пра недалужнага хлопца. Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць.
Атрусíцца прывесці трусянят. Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі.
Атуросце парасткі. Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе.
Ахапак гурма. Ідзем усім ахапкам дамоў. Ахмурэць апянець, ачмурэць. Ня так захварэў, як ахмурэў.
Ахопак бярэма, шмат. Яны там ахопкамі грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак і сабе прынёс. Пітух як даў у нагу, кроў ахопкам ліецца.
Ахосал заляцанец, сюбар, хахаль. І ў яе ўжо свой ахосал завёўся. (З ідыш кавалер, жанішок.) Ахрапе ежа для свіней, ссечаная трава, бацвінне, дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў. Рана ўстала, ахрапя насекла.
Ахэлак ахапак, ахопак. Ладны ахэлак са стогу выскуб.
Аціхáцца суціхаць, сцішвацца. Вея аціхнецца, можна будзіць у лес паехаць.
Ацялћкаваць марудзіць, не спяшацца. Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы.
Ацяробкі, цяробкі лушпіны ад бульбы, буракоў. Ацяробак узялі на сушылцы, а ўсё ж парсюку прысмакі.
Ачалавечыцца, пачалавечыцца ажаніцца, узяць жонку; яшчэ зрабіцца чалавекам. Бугаяваўбугаяваў дый ачалавечыўся. Я думала яна пачалавечыцца нарэшці.
Ачопісты у каго шырокі азадак. Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць.
Ачужэць адбіцца ад радні, забыцца на родных.
Ачужэла дачка, на бацькоў забылася.
Ашаколы труха, точыва, пасеі, шáшча. Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца.
Ашљргаць скончыцца, перастаць. Дождж аціх, зараз ашургаіць.
Ашчыцíць шчыльна абабіць дошкамі, дранíцамі.
Ашчыціла пуню, каб кот куранят не цягаў.
Бабнік малы, што не хоча аставацца без бабулі. А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла.
Бабовішча зямля, на якой раслі бабы.
Цвіцела макоўка на бабовішчы,
Спі, мая дурнішча, на саломішчы.
Бавіцца, забавіцца затрымлівацца. Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа.
Бавіць забаўляць, глядзець малога; яшчэ праводзіць час. Ён дзіцё бавіў. Ня робіць, а час бавіць.
Баган багун. Баган добра ад клапоў хату ратуіць. (Магчыма, ад багны.)
Багатырка багатая, багацейка.
Равуць валы, равуць,
Багатырачку вязуць.
Бадэка патарчака, нешта адрэчнае, няскладнае; яшчэ няўмека, бязручка. Прывалок з лесу нейкую бадэку, хочаць зробіць кій сабе. Кусок чалавека бадэка, у яго ўсё з рук валіцца.
Баёк удзельнік бойкі, задзіра; яшчэ маленькі бой, драчка. Свярбяць кулакі ў байка. Чым якая сварка, лепі маленькі баёк.
Байбáс пераростак, боўдзіла. Такі байбас і ў першы клас!
Балабок пустабрэх, балбатун. У балабока галава не баліць.
Балакі аблокі, аблачыны. Па небі ходзюць такія цяжкія балакі.
Баламут чмут, галавадур. Чмут-баламут, у чортавы лапці абут. (Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муціць.)
Балацюгі зарослыя балоты. У балацюгах жывець страх.
Бáлмач бесклапотнасць, бяздуме, аблуда. Так і пражыў цэлы век балмаччу.