Аксыля вокліч да цялят. Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі!
Акуратны́ далікатны, уважлівы. Ён такі акуратны і сабаку на «вы» называіць.
Акушок акунёк, акуньчык. Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.
Алјха вольха. Насек белай алехі, усё ж дровы будуць.
Амјрдзіцца апрацівець, збрыдзець. Амердзіўся ён мне, нідзе ад яго праходу німа. Амердзілася мне ўсё, куды ні глянь свінні, а ня людзі.
Анадоень надоечы. Анадоень яшчэ бачыліся, і нá табе памерла.
Анелюбјць знелюбець. Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы.
Анінютанькі нізавошта, ні ў якім разе. Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі.
Апагодзіцца распагодзіцца. Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць.
Апáданкі, ападонне ападак на дне катла ці місы; яшчэ апалая садавіна. А яму асталося толькі ападанкі зесці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі.
Ападоліцца быць у жонкі пад слухом. Быў малец як малец, ды ападоліўся.
Апантаны утрапёны, нястрыманы, зваряцелы.
Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе.
Апаследкі рэшткі, астаткі. Апаследкі дошак ссунуў з машыны.
Апіра апора. Гэта мая апіра надзейная. Аплэвуш ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны.
На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць.
Аплятанік, пляцёнак буталь, аплецены лазой. Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы!
Аповалач цямрэча, зацем, заслань. Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая.
Аполак дошка з краю бервяна, гарбыль. Тынянка абабіта аполкамі, і добра.
Апромеццю, промеццю стрымгалоў, не зважаючы ні на кога. Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць.
Апрыч асобна. Ад усіх апрыч сядзіць. Апрычонкі, асабенкі смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка. Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны.
Апсік прэч, уцякай (вокрык на ката). Апсік, дуронік!
Апурхнуць натапырыць пере, абвяць. На такой золі куры апурхлі.
Апячы спячы, запячы. У печы апяку печанёўку.
Арфаваць веяць, правейваць. За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі.
Асада драўляная акантоўка акна. Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць.
Асва, асвінá аса. Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала не адмахацца ад яе.
Асвер жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель). Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах.
Асвойчыць прыручыць, зрабіць свойскім.
Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.
Асвяраць падважваць. Асвер бярно, а я моху падторкну.
Асвяціць асвятліць, пасвяціць. Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку.
Асеціць абсесці, атабуніць, апанаваць. Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей). (Яўна ад сеткі.)
Асецішча месца, дзе стаяла асець (восець). На асецішчы буракі ўрадзілі.
Асівець пасівець. А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой.
Асітá сітнёг. Асіты з берагу нажала на подсціль.
Аслонак там, дзе сонца, прыслонак. Кот сядзіць на аслонку й курню пяець.
Аслухаць пачуць. Тады аслухалі, што другая баба храпіць.
Аслядаваць высачыць, знайсці па следзе.
Мы ўвялі слядочак
На сваткі дварочак.
Дзе мы яе аслядуем,
А там мы і заначуем.
Асмакавацца, абсмакавацца адчуць смак у ежы. Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе.
Асобенна асобна. Яны й спяць, і ядуць асобенна.
Астатнік апошні, хто адстае. Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам.
Астрáшыцца спалохацца, узяць у страх. Ці я астрашылася так, ці што?
Астроў востраў, астравок. А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў.
Аступіць абступіць, акружыць. А людзі іх аступілі кругом.
Асунуцца занядужыць, заняпасці, астарэць. А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся.
Асцявільна дзяржальна восцяў. Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася.