Бáлмач бесклапотнасць, бяздуме, аблуда. Так і пражыў цэлы век балмаччу.
Банды́кі, бэндзі несці малога заплјччу. Вазьмі сынка бандыкі хай расцець вялікі.
Банкарт байструк. Банкарты гуляюць у карты, а бацькавы дзеці ламаюць клеці.
Барабаніць брынкаць, іграць.
А на йскрыпку йграюць,
А на цымбалах барабаняць.
Барвічная баравіковая, дзе растуць баравікі.
Гэта самая барвічная мясціна.
Барлћцца вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца. Пабарляўся ў місі, а есці ня стаў. Не барляйся, а еш, што далі.
Барычнѓе насенне буракоў, морквы, капусты.
Пагодай паспелі барычное пасеіць.
Басоля басэтля. Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі.
Басцí упарта казаць глупства. Што ты бадзеш адно й тое як бык?
Баўдљр, байдур дурань, ёлуп. З баўдурам гаварыць толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць.
Бáхар каханак, хахаль. У яе бахары невыводныя.
Бахмачы гронкі, кутасы. Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў.
Бацькоўшчына родны кут, родныя мясціны, сядзіба. Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла.
Бацяны́ дзеці, сыны. Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа.
Бачына бок, бакавіна. За бачыну дзеўку пашчыпаіш.
Бачэнак маленькая бочка. Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла.
Беганіна бегатня, марныя клопаты. Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага.
Безздароўе немач, хвароба. Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла.
Белата белізна. Такой белатой аддаець лайно.
Бјліна бель (гатунак яблыкаў). А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі.
Белле святочная апратка.
Надзявайся, бабка, у белае белля,
Павязу я цябе з сабой на вяселля.
Белюгá белая гарэлка. Дай якой белюгі пацягнљць, а то ад віна галава баліць.
Бјркавец дзесяць пудоў. Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені.
Біць ісці напралом, уцэла. Куды мы бём у хмызы, дарога ж збоку.
Благаваты слабы, кепскаваты. Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць.
Благатá дрэнны, дрэнь. Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата.
Блáжыць робіцца блага. Блажыць яму нешта пасля пачастунку.
Блот марнаванне. Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў.
Блоціць марнаваць, псаваць. Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка зядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў.
Блыт блуд. Рана дзеўка ў блыт пашла, зблыталася з шантрапой.
Блытаўка баламутлівая, падкая на мужыкоў.
Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай.
Блэнда валацуга, гулёна. І гэна блэнда ўжо цягнецца.
Блэндзіць псаваць, блоціць. Ня блэндзі мурог такой касьбой.
Блядзець бляднець.
Зялёненькі вінаград Урадзіўся напагляд.
Як Рыгорка паглядзеў Вінаградзік паблядзеў.
Блядэра прасталытка. Надта ж заядлая блядэра, нічога ня скажаш.
Богамалельня малельня, малітоўны дом. Там была жыдоўская богамалельня.
Бой бойка. Ён пабіўся, дык за бой і адседзіў.
Боссю басанож. Нікіпаравы малыя й зімой боссю з хаты вылятаюць. Боссю пойдзем па расе.
Бось басата, галадранцы. Сабралася бось з усяго свету.
Боўтка боўдзіла, бязмозглік. І гэта боўтка тут пад нагамі блытаіцца.
Бражджэль сухая палка, кій, калі кінуць бражджыць; яшчэ усё высушанае. Ён ужо ўніз расцець, як бражджэль зробіўся. Бражджалёў напякла, німа чаго ўкусіць.
Брандзаваны у бронзавай аздобе. Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькі ў сваты ехаць.
Братавіты дужа блізкі сябра. Ён мой сябра братавіты, як сабе, веру яму.
Брахлівы фрывольны. Ад ейных брахлівых песняў аж у пятках колка.
Брацца адыходзіць. Старыя па адным на той свет бяруцца.
Брацюлечка ласкавае найменне брата. Спраўляў брацюлечка пярсцёнкі ў горадзі.
Бруд гной пры нарыве. Скљліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць.