Адказваць завяшчаць. Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.
Адкарапкацца адчапіцца, адкараскацца. Ад гора ніяк не адкарапкаішся.
Адкормнік парсюк, пастаўлены на адкорм.
Адкормніку корму не набрацца.
Адкрасці забраць назад потайна. Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.
Адкрасціся незаўважна адысці. Памалу ад мяне адкраўся.
Адкрэвіць адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець. Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.
Адмáлі змалку. Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.
Аднавуры аднавокі. Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпіндá ты аднавурая!
Аднадумец хто адной думкі з некім. Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!
Аднакавы аднолькавы.
Боты драныя мае,
Дома лакавыя.
А ці ў дзевак, а ці ў баб
Усе аднакавыя.
Аднаслоўны чалавек слова, верны свайму слову. Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў зробіць. А Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні.
Аднаяй мужчына з адным яечкам. І гэны аднаяй просіць «дай!».
Адпасáжыць адпрэчыць, адціснуць. Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць.
Адпáсціць адкарміць, дагледзець. Які конь гожы стаў, як яго адпасціў.
Адперыць, перыць адлупцаваць, лупцаваць. Ён яго добра адперыў. Перастань малога перыць.
Адпіцца адсырэць, набрацца вільгаці, пусціць ваду. Дровы ў хаці ў цяпле адпілíся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, ня высахла.
Адпойсаваць адлупцаваць. За такое добра адпойсаваць варта, каб і дзясятаму заказаў. (Відаць, ад пояса.)
Адпоўніць адсыпаць, адліць з поўнага. Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам.
Адпрог калі адпрагаюць коней з дарогі.
Паедзем дамовачкі
З гэтае няволічкі.
Нам дома лепі будзіць,
Конікам адпрог будзіць.
Адпячы крыху спячы. Як на пасці на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная.
Адрадніцца адчурацца, ачужацца радні, адрачыся. Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой.
Адроддзе паходжанне. Маскалі стараверы, а ён якога адроддзя?
Адрэчны недарэчны. Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка.
Адрэчча непамыснасць, недарэчнасць. Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру.
Адстрапаліць настроіць. Адстрапалілі малога, ён і носу ня кажаць.
Адхлон перадых, спакой. Піцую-піцую, і хвілінкі адхлону ня маю.
Адхон схіл, абрыў. Пакацілася кола з адхону ні шуму, ні звону.
Адхонаваты абрывісты. Бераг такі адхонаваты, аж страх.
Адцэбрыць адагнаць, адпрэчыць. Адцэбрылі яго ад цёплага мейсца. (Даслоўна прагнаць ад цэбра.)
Адчыхвосціць даць прачуханца, вылаяць, прабраць. Як адчыхвосцілі неслуха, дык шоўкавым стаў.
Адысці прапасці, знікнуць. Ужо снег адыйшоў. Адыходзіны адыход з гасцей, з дому. На адыходзіны капытковую выпіць ня шкодзіць. Казу падаіла на адыходзіны.
Адязджáны адезд, адездзіны. І Селівеіха на адязджаны прышла.
Ажавіны ажына. Смачныя ажавіны, толькі збіраць калюча.
Ажамеры выціскі, асадкі, ападонне. Можа, у цябе хоць якія ажамеры засталіся, галава кроіцца, дай выпіць.
Ажнуль аж, ажно.
Ажнуль мне галоўка баліць: Як жа мне дзетак жаніць?
Ажынаўка гарэлка на ажыне. Ажынаўку й без закусі піць смачна.
Ажыцца прыжыцца, атайбавацца, звыкнуць.
Ажыўшыся тут, і выязджаць ня хочуць.
Акалець сканаць. Акалеў нябога, і на кут паклалі.
Акалле холад, зябкасць; яшчэ змерзлае цела. Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў як пуп курыны.
Аколіва ваколіца. Зялёнае аколіва ад птушыных песень глухне.
Акоцце асцюкі. На плечы снапы ўскініш акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна.
Акраўкі абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва. З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш.
Аксціцца апамятацца, прыйсці ў сябе. Аксціся, што ты такое гаворыш?!