Рыгор Іванавіч Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна стр 4.

Шрифт
Фон

Абруд абруч, вобад. Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.

Абсадзіць адолець, уходаць, сходаць. Я чарак пяць абсадзіў.

Абсачаць калі ў дрэва спыняецца прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну.

Абсварыцца перасварыцца. Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць.

Абсемяняць семяну садзіць. Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая.

Абсмакаваць увайсці ў смак, раскаштаваць. Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш.

Абуванне абутак. Дажылася Малання ні абування, ні адзявання.

Абхаіць прыбраць, прыхарашыць. Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.

Абціскáць ухутваць, шчытна ўкрываць. Давай яго абціскаць, каб ня змёрз.

Абціхáцца сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё.

Абцопкаць абнасіцца, абшарпáцца. Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны цыцалі (махры) баўтаюцца.

Абчыхáцца прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра нікога німа.

Абыдлјць азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам.

Абысціся збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца. Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу.

Абыцца звыкнуцца, абжыцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.

Абэлка адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны. Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.

Абязгрошыць застацца без грошай, звесці грошы. Абязгрошыла кума, кљма ўжо даўно німа.

Абязджаць расплывацца, рабіцца ацеслівым.

Каб клёцкі не абязджалі, вады далі.

Абязножыць страціць моц у нагах. Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка.

Абязручыць знясіліць рукі. Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.

Абялдычыць ашальмаваць. Нізавошта чалавека абялдычылі, з гразёй змяшалі.

Абялёдаваць есці са смакам. Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць.

Абярнуцца перакуліцца; яшчэ зрабіцца. Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася.

Абярэмца ахапачак. Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца.

Абяссіліцца выбіцца з сілы. Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому.

Абясхлебіць застацца без хлеба, звесці хлеб. Памёр тата абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі.

Авад шмат аваднёў. На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.

Авáнец аванс. Учора далі аванец, але такі малы. Авохці выклічнік. Авохці мне, баюся, упусціш ня зловіш, малы, як гумовы.

Авясец дробны авёс (ласкава). Во колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.

Авћчына авечае мяса. Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну.

Агадáць здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ наліць. Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пáрхі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю.

Агалам агулам. Вішні агалам прадала. Агаспадарыцца завесці гаспадарку, стаць гаспадаром. Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца.

Аглабíць прыняволіць, прымусіць. Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх.

Адаробка дзябёлая, гладкая. І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.

Адбубеніць пабіць, адлупцаваць, уваліць. Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.

Адварот агіда, непрыняцце. У яе на такога кавалера адварот.

Адгладзіцца паправіцца. Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.

Адгљдзіць адгаварыць, адбіць.

Ці я тваіх конікаў апудзіў,
Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?

Аддаць палягчэць. Таблетку выпіў, трошку аддало.

Аддух перадых, адпачынак, супакой. І галава аддуху патрабуіць.

Аджылы сталага, пахілага веку. Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.

Аджыць перажыць. І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.

Адзябнуць ззябнуць. Цвяты й тыя адзяблі халоднае лета сёлета.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3