Рыгор Іванавіч Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна стр 28.

Шрифт
Фон

Мазолькі мазгі. Пакруці трошку сваімі мазолькамі й дадумаішся, на чым свіння хвост носіць.

Мазьніца пасудзінка, у якой трымаюць мазь, каб змазваць колы. Такая праўда, што сучка дзёгаць зела й на галаву мазьніцу ўздзела. Хахол-мазьніца, давай дражніцца.

Мазюка чарвяк; яшчэ так у малога называюць стручок. Накапаў мазюкоў, на іх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопіць.

Майнейшы імяніты, шляхетны.

Яго пані майнейшая, Яна за ўсіх ладнейшая.

Макрата мокрае, намоклае. Перадзенуся, макрату сваю скіну.

Малебенка каплічка. На магільніку й малебенка невялічкая ёсь.

Малёхценькая малюсенькая. Такая малёхценькая зорачка ў небе смяецца.

Мáліцца прыкідвацца дзіцем. Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца.

Малочнік малачай. Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, а малочнік-трава парасла па калена.

Мамíца матка (орган). Я табе выверну маміцу навыварат! (Муж жонцы грозіцца.)

Манíцца абяцаць, дакляраваць.

Наелася буракоў, напілася квасу, Манілася хлопцу даць недабрала часу.

Маразявы зябкі, золкі. Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ.

Маркацінне каціныя выдзяленні пад час марцавання. Маркаціннем ўсё прасмярдзела.

Мармыль пануры, незадаволены, бурклівы.

Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём.

Мароз назвы: сівярун, лютун, скварун, прагун.

Маршчáкі зморшчыны. Пад вачмі маршчакі, як барозны, а яна ўсё маладзіцца.

Масіяш дападлівы. Ад масіяша нідзе праходу німа ні ўдзень ні ўначы.

Маскаль старавер; рускі. У нас маскалёў не было, яны асобна жылі. Маскалі людзі адчайныя на хаду бок прабюць.

Матавіла той, хто матляецца; яшчэ мужчынская снасць. Добра, што майго матавілы не было.

Баба дзеда хараніла
І па дзеду плакала:
 А дзе ж тое матавіла,
Што па пузу мякала?

Матамэнды абшарпанасць адзежыны. Так спадніца абтрапалася, адны матамэнды баўтаюцца.

Матаркí матузкі, завязкі, вяровачкі. Як не сваімі рукамі мех завязаў, матаркі цягнуцца.

Матрамоззе лахманы, старызна. Матрамоззя поўна, а людскага лайна й німа.

Матыляцца ківацца, хістацца. Не матыляйся, а то звалісся.

Мáхала веер ці галінка адганяць камароў, мух. Такая ўжо смала, што ад яго й махалам не адмахаішся.

Мацак моцнае яйка, якім бюць іншыя яйкі на Вялікдзень. Калі выбіраюць зубяць (аб зубы стукаюць; звычайна за яго слаба бярэцца фарба. З добрым мацаком я ўсе яйкі перабю.

Мацамэнды прычандалле, рознае начынне.

Забірай свае мацамэнды ды йдзі з Богам.

Мачлівая дажджлівая. Восень такая мачлівая, неяк бульбу выбраць.

Мачонікі грыбы, якія соляць (мочаць). Мачонікаў прынёс, а сушонікаў не было. Мачонікі, яны рудзенькія. Сёлета мачонікаў, хоць касой касі, зарадзіла.

Машарнікí грыбы. Ужо машарнічкі пайшлі па імхах.

Менка абмен, мена. Згубілі мы й апошнія грошы з-за гэтай менкі.

Мерзлякі усё мёрзлае. Коні галадаюць у калгасі; корм прынясуць мерзлякоў якіх.

Метлянíк дзяржанне ў мятле. Такі гаспадар, што й метлянік ў мятлу не ўставіць.

Міры́мы можна цярпець. Ейныя дзеці яшчэ мірымыя.

Місулька місачка. Ты ў тую місульку вылій поліўку.

Мíтацца, мітунíць кідацца з кута ў кут, мітусіцца. Ня мітайся ты перад вачмі як мітуніца.

Мітрэга здарэнне, нечаканасць. Тут у нас мітрэга зробілася.

Мітульга, мітуніца машка. З-за мітульгі свету не відаць.

Мітусíць трывожыць. Дарма людзей мітусіць ня буду, сама неяк спраўлюся са сваей бядой.

Млён ручка (кіёк) у жорнах, якой круцяць камень. Добры млён ня скруціцца ён.

Мора шмат, багата. Работы мора, а робіць некаму.

Мужавей мужчына ў сіле, гаспадар. Так мальчуган, а ажэніцца, мужавеім будзіць. Мой яшчэ мужавей малы, алі ўжо ўпірлівы.

Мљлянка грошы, загорнутыя ў анучку. Мулянку не згубі, прыхавай ляпей.

Мураванка, мур будыніна з цэглы. Мураванка ягоная ад усіх выдзяляецца. Мур стаіць печ гэта.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3