Лáціна жардзінка. Лацінай ды па хрыбціне. Лацно лацьвей. Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць.
Лашчавінка ямінка, упадзінка. А ў лашчавінцы баравік сядзіць.
Легцавік легкавы аўтамабіль. К ей цяпер без хвігі не да носу, зяць на легцавіку прыкаціў.
Лежня ляжанне. У яго ад лежні бакі паапухалі, лежань гэткі.
Лесаўцы́ жыхары лясістай мясціны. Лесаўцы ў лесі жывуць, як у цёплай хаці.
Лесюгí густыя лясы. У гэных лесюгах і чорт заблудзіць.
Леташняя мінулагодняя. На леташнюю вясну цыбуля згніла.
Летка летняя пшаніца. Ладны-ткі лапік леткі пасеялі, паглядзім, ці ўродзіць.
Лёк расол зпад селядцоў. Хто есь бульбу з лёкам, той будзіць з клёкам.
Лёстачкі салодкія словы, кампліменты. Так і падпускаіць лёстачкі дзеўцы.
Лісіцы лісічкі (грыбы). Я за свае лісіцы напюся. Там соснік, а лісіцы па сосніку, па імху.
Лістаноска паштарка. Адна лістаноска прывяла яе к нам.
Літоўка каса; яшчэ пуня. Цэлую лугавіну літоўкай за раніцу абсадзіў. Пуня-літоўка: дах на стаўбах. Толькі стаўбы й страха, а страха, як у пуні. Чатыры стаўбы, крэпкія такія.
Ліцвяк літовец (летувіс). Ліцвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцвякоў не любілі.
Лішніца, лішэнь, лішак збытак, лішняе. Навошта мне лішніцу браць, бяру колькі паложана. Вярнуў сваё яшчэ з лішнём. І кійком аддзякаваў з лішаком.
Логаўе логава, лагво. А там воўча логаўя.
Лугá шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывае, мыюць валасы. Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы лугой, перхаці ня будзіць.
Лљзгаць папякаць, дакараць. Колькі можна лузгаць адным і тым жа?
Лљнуць кануць, прапасці, знікнуць. Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву.
Лупацень надуцька, лупаты. Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, і сядзіць.
Лушчонікі лясныя арэхі. Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца.
Лызь-мызь есці на хапку, паспытаць. Лызьмызь, і пабег, не каб сесці ды падесці.
Лыліца, лыла недарэка, недаробак. Лыліца й пад дажджом запыліцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таўстамордая стаіць на ганку.
Лындаць сланяцца без справы. Лындаіцьлындаіць дзень пры дні, лынды бець.
Лысяк лысы. Гэны лысяк аж блішчыць, хоць ты на лысіні нажы йстры.
Любавізна сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале. Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася.
Любосць каханне, мілосць. У іх любосць даўно, толькі тоюцца.
Людскае пагляднае, гожае, добрае. Каб што людскае калі далі, дык не усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец паглядзець гідка.
Люшка засланка ў дымаходзе. Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня. (Магчыма, ад нямецкага Luft паветра.)
Лягчыць, вылегчыць кастрыраваць. Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец.
Лядáік моташна. Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу.
Ляжня доўгае ляжанне, гультаяватасць. Ляжня знясіліць і каня.
Лянько гультай, лянотнік. Толку з лянька, як з казла малака.
Ляпа рот (зняважліва). А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаўчы, га. на ў рот набраўшы.
Ляпíтар ляпіла, няўмека. Так печку клаў ляпітар нейкі, што дым ідзець не ўгару, а ўніз.
Лясачка кіёк, кульбачка; яшчэ пачак. Выразаў сабе лясачку з ляшчыны лёгкая й уручная. Тупаіць сабе з лясачкай, куды яму бегчы. Купіла лясачку масла, надаела паснаццё.
Лясачкі кропачкі, рысачкі. На ей хусцінка шаўковая ўся ў лясачкі-ясачкі.
Лясоўкі лясныя яблыкі. Як не было ў садах, лясовак з лесу прынясеш на сушку.
Лятней ахалодней. Летам горача ў сінтэтыцы, а ў ільняным лятней.
Лятун няўседа, рухавы. Малы сюд-туд, лятун такі.
Ляхá градка. Увесь дзень лехі палола.
Качан капусты на лясе, Верабеічка у страсе.
Мазгаваць думаць, кеміць. Абмазгуй усё добра, а потым рашайся. Перш чым даваць, трэба было мазгаваць.
Мазгаўня галава. У яго мазгаўня яшчэ добра варыць.