Кулогаць праць, мыць збольшага. Ты лайно троху пакулогай, і ладна.
Кулоскацца пялёхацца. Кулоскаіцца малы ў начоўках, як у той сажалцы.
Кљпа торф. Як купа ўзгарыцца, рады не дасі да восеньскіх дажджоў.
Купала агонь, пажар. Яны яму купалу зробілі хата згарэла.
Купіла грошы. Купіць бы купіла, ды мала купіла маю.
Кљпіна яміна, з якой выбралі купу (торф). Усё балота ў купінах, і цвярозы ня пройдзіць, праваліцца.
Купчасціцца разрастацца кронай. Крушыннік купчасціцца, аж цень зялёны.
Куравод пра пеўня й пра маладога хлопца, ласага на дзяўчат, пра завадзілу. І куравод гэты ўжо дзевак прывёў.
Куракí вушкі ў лапцях, куды ўдзявалі аборы (вяровачкі), каб забарсаць лапці. Ідзеш балацявінай, курак за курак чапляецца. Лапці лыковыя, і куракі тарчаць.
Кураћ гермафрадыт. Андрэй так і астарэў, ня жэнячыся, відаць, ён курая.
Курган дзялянка, участак. Быў курган лесу, дык яго зрэзалі.
Курдупэпачка маленькая асоба, як кнопачка.
Курдупэпачка такая, а яшчэ звысоку глядзіць.
Куросадзь курасадня, месца, дзе куры садзяцца нанач. Куры ўжо на куросадзі, а дурны пітух іх па двары шукаіць-гукаіць.
Курта бясхвостая сучка, караткахвостая; яшчэ верціхвостка. Была ў суседа сучачка курта, алі такая ласкавая. З гурту выбіраюць курту.
Куртáч конь без хваста. У Піліпа быў конь куртач, алі такі порсткі.
Кусáнік надкусаны, недакусаны хлеб, пірог. Мне чужых кусанікаў ня трэба.
Кусман вялікаваты кавалак. Гарэлкі кварту ды сала кусман і я сабе пан.
Кутнік крайні зуб; яшчэ кватарант. Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым і жывець.
Кышнуць прагнаць, папэндзіць. Як кышну дык разлятуцца, хто куды паспеіць. Як кышну, дык духу-паху твайго ня будзіць тут!
Лабаздá лухта, несусвецце. Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць.
Лабак здаравіла, цвердалобы, нахабны. Прыхадзілі лабакі пяныя й дзяўчына кудланаватая.
Лабуза, лабазаватае дуддзё, быльнік. Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь.
Лабяк голая мясціна. На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку.
Лавэр развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына. У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць.
Ладзішча відовішча. А на Купалле такое ладзішча зробілі уся моладзь сыйшлася.
Лайба няспрытная, нехлямяжая. Сядзіць, лайба, ад гарэлкі, як бервяно, набракла.
Лайно адзенне. Трэба мець лепшае лайно ў людзі.
Лактáць хлябтаць. Кот дарваўся да малака, так і локчаць.
Ламаніна ламата, ломка. Галава баліць, і ламаніна ўва ўсім целе.
Ламлівая няроўная, у грудзе. Дарога дужа ламлівая, мароз прыціснуў раптоўна.
Ламок скрылёк, лустачка. Хлеба ламок ды масла камок нам і надойдзіць.
Ламы, ламё паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё. Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць ламё якое з сена.
Лапандзей балбатун, пустамол. Як лапандзею язык не забаліць.
Лапун блін, спечаны нахапку. Нейкі лапун спяку, дый ладна.
Ласае смачнае, прысмакі. Што было ласае, са стала прыбралі.
Лáсікі, лáхарцікі ласункі, прысмачча. Малы гоніцца за ласікамі, яму толькі лахарцікі ў галаве.
Ласкуха ласкавая, якая любіць лашчыцца. Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха.
Ласоха ласая да прысмакаў. Яна ў цябе ласоха, зласела гладка.
Латáцца мець выгоду. Добра яна латаіцца каля свайго начальніка.
Латока, латавінка нізіна, нізовіна. У латоцы дасюль вада стаіць.
Лáхаўка балбатуха, пляткарка. Бегаіць як лахаўка ды лахаіць языком скрозь.
Лахаць плявузгаць, брахаць, казаць несусвецце; яшчэ бегаць, насіцца. Язык не на прывязі, дык і лахаіць ім абы-што. Пакуль усю вуліцу не аблахаіць, не супакоіцца.
Лахмонне рыззё, лахманы. Дымам смярдзіць ейная лахмоння.
Лáціна жардзінка. Лацінай ды па хрыбціне. Лацно лацьвей. Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць.