Рыгор Іванавіч Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна стр 25.

Шрифт
Фон

Корх мера на шырыню далані. Давай змерым кій кархамі. Уручча ў Мікіты два кархі й два пальцы.

Кохлік коклюш. Кохлік яго забіў, алі-ткі выжыў, галадуха яму яшчэ болі на вушы пала.

Крадзјцтва крадзёж, пакража, рабаванне. У крадзецтва кінулася твая дачка.

Крайнјй неабходней, пільней. Давай, каму крайней трэба.

Крапáць начыняць кілбасы, пхаць пальцам у кішку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку. Троху кілбас накрапала, малы быў падсвінак. Кола крапанай кілбасы суседцы аднясла.

Крапосць моц. Дзеры й ломам білі, алі яны не паддаліся,  ты падумай, гэткая крапосць.

Красняк здаровы, ружовашчокі. Яшчэ такі красняк, а ўсё кволіцца.

Красулля прыгажуня. Прыехала гэная красулля й усіх хлопцаў звяла.

Кратавінне нарытыя кратамі купкі зямлі. Увесь гарод у кратавінні, як завёўся крот.

Кратацца рухацца. Як бы цяжка ні было, трэба кратацца, каб жыць.

Крок шырынка. Зашпілі крок, а то пітуха свайго згубіш, вылеціць.

Кроклы кроквы; яшчэ тыповы, прыродны, характэрны. Глядзіш, к зіме ў сваю хату ўвойдзім, ужо й кроклы паклалі. Кроклы ўжо парашацілі, засталося драніцамі пакрыць і страха гатова. Сімкін кроклы жыд, з усіх вылучаіцца.

Круглёвіна кружляк, круглы кавалак. Дзве круглёвіны здору таплёнага дала яму.

Кругловіна яма, калдобіна. Дажджы прашлі, і ўсю дарогу кругловіны пабілі.

Кружнíк скручанае ў круг. Цэлы кружнік дроту валяецца.

Круканосы гарбаносы; нос, як у крука. У Праксэды сын круканосы, а мужык з кірпатым носам.

Крупяная з круп. Кашы крупяной наварыла, укруціла ў фуфайку, каб ня стыла.

Крутадушнік няшчыры, двурушны, крывадушны.

Німа яму веры, крутадушніку, вечна душой круціць.

Крутарог з крутымі (гнутымі) рагамі (казёл); яшчэ мужчынскі струмант. Ёсь у мяне крутарог, што шавеліць паміж ног.

Крутуха порсткая жанчына; яшчэ полькакрутуха. Яніна такая крутуха, на месцы ня ўседзіць ні хвіліны. Так уляглі ў польку-крутуху,  духі вон!

Круцікі розная жамяра ў вадзе. Даланёй балацінку працісніш, здзюмухнеш круцікаў і пеш.

Круціцца пускацца ў блыт. Мужык зехаў, дык яна круціцца як сучка.

Кручок маленькі начальнік, службіст. Сын ейны нейкім кручком уторкнуўся ў Вушачы.

Крушáны рассыпісты, скаромны. Пірог гэткі крушаны не адламіць, увесь рассыпаіцца.

Крљшыць веяць зерне на сіце. Цэлы дзень зерне крушылі й у бачэнкі ссыпалі.

Крывіндá пра кульгавага (грэбліва). Крывінда гэна хоць куды дападзець.

Крыж, крыжавіна паясніца. Боль уваліць у крыж, ні сагнуцца, ні разагнуцца. Крыжавіна як агнём гарыць.

Крыжніца крыга, ільдзіна. Ай, як крыжніцы пашлі, аж усе пáлі паламалі.

Крышáн скрылёк. Хаця крышан яблыка зеш. Крэў вывернутае дрэва, пень дагары карэннем.

Дзярэцца як жаба на крэў.

Кубатурка, кубатурніца, кубатка курыца з інкубатара. Курка-кубатурка, ей пітух усе косці памяжджуліў.

Кубачкі грыбы. З дожджу пусціліся, і тут жа занос сураежкаў, кубачкаў.

Кљбіч невялікі кубельчык. Ссып пшанічку ў кубіч, яе мала асталося.

Кугугљтанька ласкавае найменне зайца. А мой ты заінька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволіла мама.)

Кудлычыць касмаціць, кудлаціць. Вецер кудлычыць пітухоў хвост.

Кљка драўляная даўбежка, пабаешка, якой разбіваюць глыжы ці лёд. Зімой, калі пад ільдом стаіць шчупак, бюць кукай, глушаць, прабіваюць лёд, а пасля восцямі дастаюць рыбіну. Шчупак спіну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць і скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў».

Кукљлка зязюля; яшчэ мала, на звод. Месяц пройдзіць і кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі.

Кулаччо, кулáчча кулакі (зборнае). А ў ейных братоў кулаччо па пуду.

Кулјўе кулі саломы. Кулеўем страху накрылі. Кулíчкі драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы.

Каб былі для конікаў стайнічкі,

Для ўздзечак палічкі,
Для сёдлаў кулічкі.

Кулогаць праць, мыць збольшага. Ты лайно троху пакулогай, і ладна.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3