Касмаўка невялічкі ахапачак. Касмаўку сена пад паху і дахаты.
Касљрыцца хмурыцца, хмарыцца. Дождж, можа, і будзіць, з раніцы касурылася.
Касцёр града дроў. Складзі дровы ў касцёр, хай ня мокнуць.
Катáнка скручаная скароміна. Дала яму катанку здору на закрасу.
Катлянець спаць з перапою (наліўшыся, як кацёл). Прыпаўзець дамоў і ўсю ноч катлянеіць.
Катовы мљдкі зёлка кашачыя лапкі. Калі ў сцяну ўторкнуць катовы мудкі, яны ўсю зіму стаяць. Усе травы зніцелі, выпетралі, адны катовы мудкі рудзеюць пухнáта.
Каціхí катахі, кацёлкі. Па вуліцы конскія каціхі валяюцца, не прайсці.
Кашлюн хто дужа кашляе. Малы кашлюн усю ноч спаць не даваў.
Квасíны ападонне ад квасу. Як быў квас, тады не было вас, а як засталіся квасіны, і вас чэрці пананасілі.
Квачак маленькі пэндзлік. Квачакам добра сценку бяліць.
Кволіцца шкадаваць сябе, песціцца. Німа чаго кволіцца, трэба робіць.
Квякат прыглушаны гук ад удараў. Бюцца аж квякат ідзець.
Квякнуць ударыць вобзем. Як квякнуў задзіраку, з таго й дух вон.
Кезік мурлыканне, курня. Кот зацягнуў свой кезік.
Кешкацца валаводзіцца, таптацца. Кешкаецца-каламешкаецца, ніяк з хаты ня выбірацца.
Ківок пяны. Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень.
Кілун кнор. Свіння на кілуноў паднялася. Кілуніна сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка. Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць і пяршак як квасок здасца.
Кірмашовікі пярэднія зубы. Кірмашовыя зубы пярэжнія, а далі кутнікі. У мяне яшчэ кірмашовікі свае, не казённыя. (Тыя, відаць, якія можна паказаць на кірмашы, на людзях, пасміхаючыся.) Кірпачка кірпатая. Такая кірпачка ладненькая, такая ўслужлівая, матка не нарадаваіцца з яе.
(Ад кірпатага й прозвішча Кíрпіч, Кірпічонак.)
Кíсляць, кісляццё кісляціна. Не ўзвар, а кісляць адна.
Кісялёўка абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаіць у парозе. Дажыліся, у хаці каб кісялёўка, гола. Нос як кісялёўка, а яшчэ задзіраіць яго.
Кіт; кітаваць замазка для шыб; замазваць.
Пайду ў краму купіць кіт, каб шыбы закітаваць.
Кіў порух пальцам з грозьбай. Добры чалавек пабаіцца ківа, а благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць і кій.
Кічаўка купіна на балоце; яшчэ нос. Чорт ногі паламаіць на гэтых кічаўках. Нос як кічаўка.
Кíшкаць праганяць, турыць, пэндзіць. Адусюль яго кішкалі-кішкалі, нідзе не прыстаў.
Клáдзі кладкі, лагі (бёрны, на якія кладуць падлогу). Пярэйдзім рэчку ціраз кладзі. Кладзі трывалыя, падлога як звон.
Клецішча месца, дзе стаяла клець. Усё клецішча дзядоўнікам парасло.
Клёк розум, цямкасць, моц. У яго ёсь клёк у галаве. Пыхі многа, а клёку мала. Так ён схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць.
Клымаць, клыбаць ледзь ісці. Клымаіцьклымаіць і на чарку паспеіць, клыма гэты. Клыбае памаленьку старая.
Клычыць дапякаць, журыць.
У цёмным лесе сава кугічыць,
А ў чыстым полі муж жонку клычыць:
Ты, жонка мая, людзям падмана
Клы́шні ногі. Як малая захварэла, дык матка клышні свае падняла, да ўрача пабегла.
Клюкатаць кіпець. Вар аж клюкочаць.
Клћваць ледзьве жыць, ліпець, знямоглець. Дзед ужо чуць кляваіць, на паповы сані збіраецца.
Кляты праклёны, кляцьбёны. Ужо кляла яго мёртвымі клятамі. (Праклінала на смерць.)
Кляўшы́ць біць, лупцаваць. Адвёў у цёмны кут і кляўшыць малога, а той маўчыць.
Кнігі лёгкія ў жывёлы. Па такой пыльнай пашы пасуць, што ў Гілёні ўсе кнігі пяском забіла.
Кнораз кнур. Яшчэ малы, а ўжо як кнораз бегаіць.
Колам аблогай, нечапана. Увесь гарод колам ляжыць, німа каму робіць.
Комшыць камячыць. Скомшыў газеціну й у «шпакоўню» пабег.
Конік доўгая лава пад кут, ад стала да парога. Пра памерлага кажуць: на коніку ляжыць.
Корнік хто вядзе плыты, сплаў. Ганкí (плыты) ў Рыгу ганяў, корнікам быў.