Калека, калечка мянтуз. Іван злавіў два язі й калечку.
Калјлікі дрыжыкі, зябікі. Ужо калелікі бяруць на такім марозі.
Калёскі каляска, вазоўнічак. Двое калёсак вады прывязла.
Кáліва, калíўе куст, націнне бульбы. Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калíвіна якая будзіць. Сухое каліўе паспела спешка (гатунак бульбы).
Калмак кузлак. Хоць калмак сена дай карові. Калоддзе калоды. Дровы адно калоддзя, тапор і той прыстаў.
Калом невядома куды, праз зямлю. Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду.
Калюччо, калюк калючае кустоўе. Такое калюччо не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе ні ступіш наколішся.
Калядоўка Каляды. Яшчэ ў Калядоўку дровы прывезіныя ляжаць.
Кáменка мураванка, цагляная будыніна. Ён у каменцы робіць.
Камлюк моцны, пасадзісты, прысадзісты, таўставаты, каржакаваты (як камель). А Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруціцца цяжка.
Канадá назола. Сядзіць на душы, як канада тая.
Канаць прасіць, дамагацца. Канаіць купіць яму абнову.
Канашэсць жэрдачка, на якой сядзяць куры.
Нанач пасаджу курэй на канашэсць.
Кантáр кантаваны бязмен. Кантаром зручней важыць.
Кáнчур акурак; яшчэ канец баразны. Панабраў канчуроў каля крамы дый абкурыўся. Так араў, што канчураў болі, чым барознаў.
Канькаць прасіць, ныць. Канькала канькаіць, а некала некаіць. Кáня (птушка) просіць піць канькае.
Канюгайла здаровы конь ці чалавек, здаравіла.
Такі канюгайла, што на ім толькі валуны вазіць.
Каняўё коні (зборнае). Каняўё бяжыць, аж зямля дрыжыць.
Кáпа накідка, акрывала на ложак, набіраная кшталту сурвэты. Закінь ложак новай капай.
Капá шэсцьдзесят (снапоў, яек). Цэлую капу яек сабрала да святаў.
Капанікі сані, капылы ў якіх з выкапанага кораня. У капаніках на капылы йдзець дуб.
Капіздуленька трошачкі, як паспытаць.
Капіздуленьку выпіў, а ты крычыш, што напіўся.
Капызíцца задавацца, пы́шыцца. Прышлі дзеўкі на базар, сталі капызіцца.
Капэрус канец, капцы. Капэрус, нічога не ўдаецца зробіць.
Каравай горб. І каравай ззаду на плячах.
Каравíна зарэзаная карова. «Дзяку, дзяку, каб ты мені вякаў, палавіна каравіны й скура табе», шаптаў селянін, які ўкраў карову, на судзе дзяку, які выступаў сведкай.
Каравятніца тоўстая; яшчэ няўклюда. А гэна каравятніца ў дзверы не ўлезіць, так разелася. Узялася гэная каравятніца ткаць, лепш бы не чапала.
Карапунька караценькі, маленечкі. Малец недалужны быў, такі карапунька.
Каратэлька гатунак морквы. Ляху каратэлькі пасадзіла, яе добра ў капусту крышыць.
Караўка каравая, брудная, каляная ад гразі анучка. Здымі гэтую караўку пасцялі чысты настольнік.
Карбљнец карбункул, скула. Каб на цябе карбунец сеў!
Кармінá корм. Карміны гэтай можна было нанасіць на ўсю зіму.
Карнавухі з кароткімі вушамі. У карнавухага сабакі дарогу пытацца.
Карнáты без хваста. Сабака ты карнаты. Каровіна ялавічына. Тут давалі нейкую каровіну, а там адны рэбры.
Каруза прыставала, надаеднік. Як прычэпіцца да каго каруза, не адстаніць. Такая каруза як смала прыстаніць не адчапіцца.
Кархавінне жабіна нераставанне, жабурынне. Поўная сажалка кархавіння.
Карчанець зябнуць, слаба гнуцца (пра рукі). У проламцы лайно палашчу, рукі карчанеюць, нічога не ўзяць імі.
Карыкатурыцца вычварацца. Што ты карыкатурышся, ты й так не красунчык.
Карынá кавалак кары. З моцнай карыны можна й падэшвы зробіць.
Карэлая брудная. Карэлую сарочку надзеў і хварсіць. Ідзі чыста, не йдзі карэла, ненавіджу мужыкоў, якія карэлыя ходзюць.
Карэлікі брудная вопратка. Абрыдла мне ягоныя карэлікі мыць, вечна пяны, у лужынах качаецца, як парсюк.
Карэннік кошык з каранёў. У карэнніку добра бульбу насіць трывалы.
Касавільна кассё. Так улёг касіць, аж касавільна трашчыць.