Рыгор Іванавіч Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна стр 22.

Шрифт
Фон

Зрудзíць зжаўціць, падпаліць. Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла.

Зручны умелы, рукаты. Такі ўжо зручны зяць папаўся, за што ні возьміцца, зробіць.

Зубашчэр весялун, баламут, прасмішнік. У забашчэра са смеху вячэра.

Зљбрыць навучаць, нацкоўваць. Яна яму зубрыць, кажаць гэтак і гэтак.

Зухнуць павесці сябе як зух, шыкануць. Яго хлебам не кармі, а дай зухнуць.

Зцёмным па начы, абначэла. Зцёмным прыехалі, дарога была далёкая.

Зыгарадзь загароджа. Зыгарадзь коні паламалі, німа парадку скрозь.

Зык, зыкаваць, зазыкаваць гіз, калі на кароў нападаюць авадні ці сляпні. Як паўдзён, дык зык кароў па полю ганяіць. Сонца сагрэіць, дык і каровы зазыкуюць.

Зылда няўваротлівы, несхямяны. Кавалеры ў яе усе нейкія то зылда, то дылда.

Зыск вышук. Ноччу каня звялі, дык міліцыя зыск ушчала.

Зялёнкі, зеленчакí, зеляннё няспелая садавіна. Чарэшні каля плоту адны зялёнкі. Зеляння, гэтых ападышаў, калі хто прынясець.

Зяло зерне, каменчыкі ці пясок у ежу курам; вотрына. Малады трыпутнік, пакуль зяло ня даў, можна варыць разам з крапівой маладой.

Зяпа, зяпло рот (грэбліва). Заткні сваю зяпу, а то варон наляціць.

Зяпáць крычаць, груба казаць. Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава.

Зятняя зяцева. Браў ён зятняй жонкі дачку.


Ігрушшо купка ігрушынаў. Ігрушшо стаіць даўнае, панскае.

Ізгарода плот, загароджа, зыгарадзь. Гарод каля самай яго ізгароды.

Ікранка рыба пад час нерасту. Цяпер у возіры адна ікранка, нораст жа.

Іл крухмал. Колькі там бульбін сабрала, а ілу поўная міса.

Імасць, мосць вашасць, шаноўнасць. «Ваша імасць, просім за стол»,  кажуць шаноўнаму госцю.

Іменне, менне імя, мяно. Алена Канстанцінаўна гэта ж менне якое!

Нядоля-нядоля, няшчасце маё,
Ня любіць свякроўка йменніка майго.

Імшонік імшоны хлеў. У імшоніку Лысоні, як у мядзвежжу вушку.

Імянны сярэдні палец, альбо даўгі. На імянны палец пярсцёнак усадзіў і хварсіць.

Іскаверціцца адхварэць, сканаць. Як ні верціцца, усё адно іскаверціцца.

Іскацца шукаць вошы ў галаве. Ты б хоць паіскаўся, а то не галава, а вашэўня.

Ісподкі вязаныя рукавіцы. Іх некалі надзявалі на голую руку, а паверх рукавіцы з кажушыны (толькі з кажушыны называліся рукавіцамі). І ў ісподках рукі пакалелі.

Ісподнікі падштанікі. Матузы ад ісподнікаў па зямлі цягнуцца, кавалер стаптаны.

Ісподняе ніжняя бялізна. Ісподняе данашаваіцца, на новае напрашаваіцца.

Істопка гаспадарчая будыніна, зімой паляць (топяць), летам халодная. У яго істопка ёсь, дык і бульба й капуста ня мёрзніць.

Істрыць рабіць вострым. Я ім косы йстру, як затупяцца, каб войстрымі былі.


Кавалерыцца калі хлапчаня пачынае заляцацца. Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла.

Кавалёк, казялок конік. Ад кавалькоў уся пожня зялёная.

Кавёлы ногі (пагардліва); яшчэ мыліцы. Прымі свае кавёлы, рассеўся. На кавёлах, як верабей, скачаць.

Кавялюга, кавяла; кавялюгаць крывы, кульгавы, недалужны; кульгаць. Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны.

Кажалуп хто скуру здзірае з жывёлін на бойнях. А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць.

Кажанець слаба расці, паршывець (пра малога). У Плікаціхі малец гладка скажанеў, кажан кажанком.

Казлякі вочкі ў бульбе. Чышчу бульбу з казлякамі на лепшае часу німа.

Казляччы казліны. Былі два кумпячкі казляччы, і ўсіх прыпасаў.

Казярэка упірлівы, кажа ўпоперак. Як упрэцца казярэка не згаворышся, ня ўпросіш. Навошта мне казярэка ў хаці?

Каламесніца сумятня. Цэлы дзень сумесніцакаламесніца з хаты не пускаіць.

Калапніна клопат, намаганне, завіханне.

Калапніны многа каля яго, а толку мала.

Калахвосціць трэсці, калашмаціць. Будзіцьбудзіць яго, калахвосціць, а ён сабе спіць.

Калдунаватая злямцаваная, збітая. На сабаку поўсць калдунаватая.

Калека, калечка мянтуз. Іван злавіў два язі й калечку.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3