Рыгор Іванавіч Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна стр 21.

Шрифт
Фон

Згайдамачыць змарнаваць, згубіць, зглоціць.

Столькі грошай згайдамачыў, а толку ніякага.

Згалавець здурнець, зехаць з глузду. Што ты згалавела, такое робіць? Саўсім згалавеў, вярзець здубавецця.

Зганяць сканчацца. А гэта было ужо зіму зганяла.

Згáраны звараны абы з чаго. Згарана з нечага людзі ня свінні, усё зядуць.

Згíрдзіцца сканаць, акалець, счэзнуць. Скрыпеўскрыпеў і згірдзіўся.

Зглáбсціць прыбраць да рук. І ня жыў, каб ня зглабсціць хоць што-небудзь.

Зглоціць падзець некуды, закінуць, збаёдаць. І калі толькі паспеў зглоціць набытак? Куды ўжо зглоціла мяшалку? (Яўна ад глытаць).

Згубля страта. Па гэтай згублі жыць будзіш. Згыркаць згубіць, недзе падзець, зглуміць.

Столькі дабра згыркаў і каб «дзякуй» сказаў. Згыркаў ужо недзе сцізорык.

Здабычлівы хто ўмее здабыць, прыдбаць. Яна здабычлівая куры́ца й у шумі (смецці) нешта сабе ў дзюбку знойдзіць.

Здáнькі прывіды. Як сцямнелася, пачалі зданькі здавацца, у хаці даўно ніхто ня жыў.

Здзеіць здзейсніць, зрабіць. Благое здзеіць лёгка, ды выправіць цяжка.

Здзержыць стрымацца. Нá табе, учора дождж здзержаў, а сягоння як пачаў з паўдня, веялкай шумела-шумела ўсё.

Здобыч пажытак. І пашоў шэры воўк на здобыч.

Здубавецця усё сабранае абыяк, абышто сказанае. Ён здубавецця вярзець, а мы слухаць павінны.

Зды́хацца адды́хацца. Не магу здыхацца, юшкі столькі зела за ўсе дні.

Здыхля, здыхлік, здыхляціна нягеглы, змарнелы.

Ня конь, а здыхля, такога хоць самога вязі.

Зежнае ядомае, што можна есці. Там зежнага нічога німа.

Зжыцца збяднець. Зжыўся сабаку німа чым выгнаць.

Зжыць перажыць. Быў чалавек з Атрошкава, чатыры жонкі зжыў.

Ззаўхá зза вуха, з размаху, наўзмаш. Як грымнуў ззаўха, дык ён брык вобземлю.

Злажыць зваліць віну на іншага. Усё на гэту бабу злажыла, а сама сухая вышла, сама асталася чыста.

Злáсаваць раздурыць прысмакамі. Ужо так яго зласавалі, нічога ня есь.

Зласець, разласець прывыкнуць да прысмакаў. Зласеў на куплёным, што свайго й есці ня хочаць. І кот зласеў, ужо абы-чаго ня есь.

Злáскаваць спесціць, раздурыць. Малога зласкавалі, а цяпер самі ня рады.

Злеціць, злеціцца трошкі падагрэць, крыху сагрэцца, адстаяцца. Злець ваду, хай хоць летняя будзіць. Абы троху вада злецілася.

Змазгаваць прыдумаць, прыдбаць. Можа, паўлітру змазгуім?

Змікіціць прыдумаць, арганізаваць, вы́мергаваць. На трох паўлітэрку змікіцілі і на душы цяплей стала.

Змір згода. Ніколі ў іх зміру ў хаці й не было.

Змуста той, хто прымушае, змушае да пэўнай працы. Стары змуста, ды без яго ў двары пуста.

Змяісты хітры, затоены. Яна такая змяістая, жах.

Змякчыцца адысці, падабрэць, палагаднець. Праўда, ён тут змякчыўся.

Знакомасць знаёмства, сяброўства. Ён па знакомасці ўсіх дзяцей прыстроіў.

Зналопу знянацку, з налёту. Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў.

Знатка, знак прыкметна, відно, памеціна. Па двары знатка, якая гаспадыня. Індыкі дзе стануць ў гародзі, там і знак.

Знахопу з наскоку, нечакана. Хочаць усё ўхапіць знахопу, нецярплівы.

Зніцець змарнець, звяць, пабялець. У бульбы калíўе зніцела ад такой пякоты. (Бадай, ад нікнуць ці ад ніткі.)

Знові, знавá адразу, спачатку. Каб я знові зробіў, лепі было б. Яна знава такая няспраўная, мясакрутка гэтая.

Знячы́велі з перапуду, з нечаканкі. Знячывелі аж заікацца стаў.

Зорніць ганарыцца, задзіраць нос. Ён галаву зорніў адвеку.

Зрабћціцца здзяцініцца. Зрабяціўся Пятрок, у жмуркі з малым гуляіць.

Зразвагі не спяшаючыся. Ідзець сабе паволі, зразвагі.

Зробіцца дамовіцца, уладзіць, пагадзіцца, сысціся. Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомніў даўняе, ён сваё яна сваё, так яны й зробіліся.

Зродасць радня, сваякі. У яе ж нейкая зродасць ёсь.

Зрудзíць зжаўціць, падпаліць. Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3