Засунуць зачыніць на засоў. Я сені засунула, праз вакно вылізла й дзверы зашчапіла.
Засљха суш, спёка без дажджу. Па дзве бульбіны пад калівам засуха.
Затаміцца замарыцца, прыстаць. Пакуль сюды прышла, затамілася.
Затаргаваць купіць, утаргаваць. Казу затаргавала, козная.
Зáтаўка сала ці здор, якім запраўляюць (затаўкаюць) страву, закраса. Гэта добра, што затаўка маіцца. Ня голы ж булён, а затаўканы.
Зáтаўчына таўкач. Не па катлу затаўчына. (Кажуць, калі мужык з добрым струмантам, а жонка нягеглая, слабая.)
Зáткала заторчына, якой затыкалі комін; яшчэ неахайны чалавек. Ягоную шапку ўжо можна пусціць на заткала. Ходзіць як заткала, мурзаты, чорны.
Затохнуцца задыхнуцца. Рыба ў возіры затохлася. Прывёз прадаваць тохлую рыбу, рыбак без кручка ў галаве.
Затравець парасці травой. Гарод астаўся няпаханы, затравеў увесь.
Затула вялікі фартух, каб затуліцца (звычайна ў рыбакоў скураныя). Яшчэ ў яго рыбацкая затула новая.
Зáтхля задуха, безвятроўе, бязветрыца. Такая жара, такая затхля стаіць, дыхаць німа чым.
Заўдавець стацца ўдаўцом. І Піліп заўдавеў рана.
Заўстрэць завязнуць, засесці. У рэчцы танкі заўстрэлі танкісты сталі матам лаіцца.
Захвэндаць забрудніць, занасіць да чарнаты.
Што ні надзеніць, усё захвэндаіць, такая ўжо хвэнда.
Захінуцца зашпіліцца; яшчэ схавацца ў ціхае месца. Захініся, а то вецер такі, аментам прахопіць.
Выпіла, закусіла,
Сама сябе пахваліла.
Захінулася ў куток,
Па тры чарачкі ў раток.
Захмурэць захмарыцца. Нешта рана захмурэла. Заходнік сетка лавіць рыбу, таптуха. Адзін заходзіць, а другі заходнік дзяржыць, рыбі й німа куды дзявацца.
Захцяначкі прышчыкі на твары ў падлеткаў.
Ускочылі захцяначкі думай пра наначкі.
Зáцепла да халадоў. Добра, што яблыкі зацепла знялі.
Заціснуць забасці, прыціснуць. Тут аднаго чалавека на Ліпаўцы бык забоў, ён яго глядзеў, а ён яго заціснуў.
Зацягнуцца мець доўг. У мяне былі зацягнуўшыся грошы, дык я ўжо адразу аддала.
Зáчась сверб. Па ўсім целі такая зачась, хоць ты са скуры выскачы.
Зашацíцца схавацца. Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны. (Затаіцца пад шатамі.)
Зашытае гарачае варыва, якое заплыло, пакрылася тлушчам. Поліўка, яна зашытая, дык ты дуй.
Збáгдарыць збыць, прагуляць, прадаць за бесцань, згубіць, збаёдаць. Ён усё, што бацька нажыў, скора збагдарыў.
Збегчы угнацца, бегчы разам, дагнаць. Дужа мама збяжыць за намі.
Збíвіны стаптаная, зблочаная збажына. Ня жыта, а збівіны адны засталіся.
Збрáгнуць забрадзіць, укіснуць. Незакупаранае варэнне аментам збрагніць.
Збузаваць здратаваць. Кошка навяла чатыры кацянёнкі усё сена збузавалі; яны толькі на свет пусціліся, сляпыя й мокрыя яшчэ.
Збыццё збыт. Німа збыцця такому тавару, са збытам адно гора.
Збычыцца насупіцца. Чаго ты збычыўся, ты ж дачку замуж аддаеш.
Звадыяш ашуканец, той, хто зводзіць з правільнай дарогі. Звадыяш і чорта звядзець, і сябе абвядзець.
Зважыць уступіць, прамаўчаць. Пачнець дудзіць на маму, а яна прамаўчыць, зважыць, і ўсё добра.
Званне мянушка. З некага знялі званне, а к яму прылажылі, і стаў Мэгуш.
Звекаваць доўга жыць на адным месцы. Я ўжо звекавала тут і то ня ўсё помню.
Звјсціся занудзіцца; яшчэ занядужыць. Усё ж я багата, а то саўсім без курэй звялася. Столькі хварэіць, звёўся на сцень.
Звягло, звягун той, хто звягае. Сціхні, звягло, бо галава ад цябе трашчыць.
Звягунец галасісты званок, звычайна пад дугою. Гоняць коні ганцы й звіняць звягунцы, едзіць вяселля.
Звярыстая звераватая. Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзіш.
Звяры́ца злая асоба. Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кідаецца.
Звярыцца люцець, злець, быць разюшаным.
Што ты звярысся, глядзі не ўсяр. ся.
Звяцца зніцець, усохнуць. Сёлета бульба так звћлася адны арэшкі.