Задзірака задзіра, яршысты. Нарваліся задзірака на неўступаку.
Задрыга нягеглы. Гэтага задрыгу й дзіця адолеіць.
Задушша, удушша астма. Душыць яго задушша даўно. Саўсім задушыла яго ўдушша гэна.
Задылдаваты заносісты, пыхлівы. Ня столькі багаты, колькі задылдаваты.
Зажыць справіць, набыць. Сусед Піліп сабе веласіпед зажыў, насабіраў грошы.
Зазвярэць азвярэць, узлець, улюцець. Так зазвярэў не гавары да трох. Ён зазвярэў на людзей не глядзіць.
Займішча распачаты, прамечаны кавалак жніва, касьбы. Заняў займішча куды там, ці справіцца толькі.
Закалец вязкі слой у бохане. Хлеб з закальцам спёкся. Закалец у палец.
Заканурак куток, закутак. Схавацца заканурак знойдзіш. Мышка ў заканурак, а кот за ёй.
Закіпцюры́ць ухапіць, сцапаць. Сабе дык лепшае закіпцюрыў.
Заклямчыць зачыніць. Пабегла Хадосся на кірмаш і хату не заклямчыла.
Закокаць падаць голас (пра пеўня). Як пятух закокаіць, куры бягом.
Закотам закочваючы. Цяжкое бярвенне на машыну закотам грузілі.
Закрапáцца заблытацца. Ідзі дапамажы, каза закрапалася.
Закраса скароміна, прыправа да стравы.
Смачны суп наварыла з закрасаю.
Закрутáць дужа, крута захацець, загарэцца.
Бач ты, закрутала дзеўка замуж.
Закукярэчыцца задраць нос, закапызіцца. Закукярэчыўся так, што сваіх не прызнаець і чужых ня знаіць.
Закурносіцца заганарыцца, задраць нос. Зездзіў малец у горад і закурносіўся.
Залјтаваць застацца на лета. Скасі траву, каб не залетавала. Трэба рассаду высадзіць, а то залетаваіць.
Залівјнь заліўны дождж, залева. Залівень як запражэцца, дык свет белы заліць гатоў.
Залобак франтон. Забілі залобак і на гарэ зацішна стала. У залобку ластаўка гняздзечка зляпіла.
Залужњнне нізкая мясціна за лугам, лугавіна.
Ішла нізам, залужэннем, далей ад людскога вока.
Залы́сіць задзерці кару на дрэве. І які цябе чорт пад руку штурхнуў, каб ты лес залысіў.
Замкí мачавы пузыр. У малога крэпкія замкі, ні разу яшчэ рыбы не налавіў (не абмачыўся, не ўсюкаўся).
Замужніца замужняя жанчына. Сярод нашых дзяўчат я першая замужніцай стала.
Замураваць пакрыцца лёдам, шэранню (пра шыбы). Вокны замуравала, нічога не відаць. Вокны, як мядзведзі, замуравала за ноч.
Замухравáты ценькі, нягеглы. Доўга ў больніцы адлежаў, такі замухраваты стаў.
Замясціць замяніць. Ты паглядзі, колькі ты замясціла мяса пітухамі.
Занездаравјць занядужыць, падупасці, набрацца хваробы. Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабіць ад растоў, можа, яна занездаравела.
Занятка занятак, нейкая справа. Дровы паціху ў граду складаю, а ўсё ж нейкая занятка ёсь.
Запáдлівы хваравіты, часта западае (хварэе).
Малы западлівы, з хваробы не вылазіць.
Запáл зáпар, адзін за адным. Думаіш, што тры дні запал свята будзіць.
Запальчы́вы, запы́льчывы успыхлівы, хутка загараецца. Мужык у Анюты такі запальчывы, чуць што халера яго забіраіць. Запыльчывы, алі ня помслівы, караць ня будзіць.
Запíўнікі якія запіваюць маладую. Прыехалі запіўнікі здалёк.
Заплюснуць заплюшчыць. Яшчэ адзін хліб і заплюснуў вочы.
Запоіны сватанне, калі запіваюць маладую.
Паедзім у запоіны, пакуль не перадумалі.
Запљткі, запутнікі абходныя сцежкі, прасёлкі. З балота сухапуць ня йдзіці, запуткамі, а йдзіце бальшаком.
Запятак абцас. Насы дзяржацца, а запяткі шлём-шлём.
Зáрдзіцца пачырванець, нарываць. Скула ўжо зардзілася, хутка прарвець.
Зародыш зародак, зачатак. У мокрага семя німа зародыша, а ў сухім, як чарвячок.
Зарунћвець зазелянець, зарунець. Пацяплела, дык і трава зарунявіла, усё павесялела.
Засјўрыць заплеснявець. Каўбасы бераглі, дык яны й засеўрылі.
Заскупíцца скнарыцца. Заскупіўся мужык ды на здыхляціну пагáліўся.
Заспјць застаць. Як на тое ліха, не заспеў начальніка.
Засунуць зачыніць на засоў. Я сені засунула, праз вакно вылізла й дзверы зашчапіла.