Рыгор Іванавіч Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна стр 18.

Шрифт
Фон

Жывасіллю праз сілу. Жывасіллю ўпёрлі мне гэткае дабро.

Жываціна жывёла, птаства. У гаспадарцы павінна быць жываціна.

Жывінá жывое. Ката прынесла ад суседкі, усё ж жывіна ў хаці нейкая.

Жы́галка быстрая, порсткая; яшчэ жарсная. Малая такая жыгалка, як маланка. Так і жыгаіць жыгалка, каб за якога мальца зачапіцца.

Жыгун спрытны ў заляцаннях, юрлівы. Такі жыгун у смаляной кабылкі выпрасіць і мёрзлай сучцы ўцісніць.

Жыдавешачка яўрэечка. Такая ж ладная жыдавешачка дачушка ў Сімкіна! (Колькі цеплыні!) Жыдзель, жыдзеллё рэдкая страва. Зварыць жыдзель такі, хоць сёрбай, хоць пі, хоць галаву мый. Жыллё жылы. Ей атняло ногі й жыллё падцягнула.

Жы́маласны падцягнуты, зграбны, паджары. А нашто лішняе мяса, мужыкі такія жымаласныя, крэпкія.


Забагацець зрабіцца багатым. І забагацеў Мікіта, аж страшна.

Забарсáць зашнураваць. Чаравік разбарсаўся развязаліся шнуркі.

Зáбарсні халяўкі. Халяўкі, якія забарсаваліся, і зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокі).

Забаяцца спалохацца. А я забаялася, што не застану іх.

Заблáжыць, зблáжыць зашкодзіць. Табе не заблажыць схадзіць да лекара. Выпеш паўшлянкі, і яна цябе зблажыць.

Забледыш бледны, зніцелы. Забледыша й вецер убакі водзіць.

Заблљд аблуда, атлум. Гарэлка заводзіць у заблуд іх.

Забрáжыцца закіснуць, пачаць брадзіць. Ягады ўжо забражыліся, доўга ляжалі ў слоіку. Пі яблычны сок, пакуль не забражыўся.

Забратаць абкруціць. Забратаў карову за рогі й павёў. (Відаць, ад аброці.)

Забрусець зрабіцца цвярдым, як брус (пра вымя); яшчэ пра твар (з адценнем агіды). У Гілёні віма забрусела. У гэнага начальніка й морда забрусела.

Забутэліцца запіць. Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш.

Забыць адбыць. Паспела сваю радоўку забыць. Забягалаўцы хто забягае выпіць на хаду.

Забягалаўцы пюць з чарак дый з карэлых яшчэ.

Забяліць, засівіць, прысівíць трошкі забяліць булён, суп малаком. Троху суп забяліла, а ўсё ж ня посны. Малака толькі засівíць капусту. Хоць трошкі прысівіш булён, усё ж смачней.

Завáдзісты пышны, багаты. Бярэзіна завадзістая пад вакном, аж на душы спакой.

Заваліцца сканаць, памерці. Не дачакаюцца, каб я завалілася.

Завінацца шчыра ўвіхацца. Яна так завінулася каля печы, што бліны самі на стол скакалі.

Завітушкі маладыя качаны капусты. У мяне засталіся толькі завітушкі.

Завод развядзенне, гадоўля. Купіла дзвюх курачак, а ўсё завод быў. Авечкі свайго заводу, воўна ў іх густая.

Заводлівая купленая ці пакінутая на завод. Гэта заводлівая карова.

Завозере мясціна за возерам. У завозері чарніц гібель.

Завознік той, хто стаіць на млыне ў чарзе (у завозе). І завознікі пакалелі, і коні перастаяліся.

Зављгліцца абгарэць. Плашка завуглілася, цяпер ей і веку ня будзіць.

Завядолец, завадатай завадатар. А гэтаму завядольцу абы ўсіх узбунтаваць. А ты, завадатай, пасядзі за хатай!

Завћзак, зáвязка завязь. Агуркі ад першага завязку памочаныя, яны размякчэць маглі.

Загавеніць добра зачарэпнуць. Сабе мёду дык загавеніў, аж лыжка трэснула, а мне рука задрыжэла.

Загаіць вылечыць, адратаваць. Кот сам сябе загаіў, знайшоў траву.

Загібець сканаць, дайсці, загнуцца. Ад такой працы я зусім загібею.

Загон запас, затай на чорны дзень. Пенсію палучаіць, дый загону многа тысяч ёсь.

Заграшылася зявіліся, завяліся грошы. Як у яго заграшылася, адразу па гарэлку пабег.

Загруднік хвартух. Які ў цябе загруднік модны, з гузікамі.

Загудзець заспяваць. Тады я загудзела гэту песню.

Задабуры́цца, задубарыцца заўпарціцца, устаць дыбам. Задабурыўся, хоць ты кол яму на галаве чашы. Конь задубарыўся ні з тога ні з сёга.

Задáўнець тое, што пачалося даўно. У яе хвароба задаўнела, і лечыць цяжка.

Задзірака задзіра, яршысты. Нарваліся задзірака на неўступаку.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3