Дуддзё, дудкі дубцы, галлё, быллё. З быльніку венік звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любіць.
Дљды клопат, справы. Усе дуды набок, трэба збірацца.
Дукрыць, здукрыць кеміць, петрыць; скеміць, прыдумаць. Гэта яна дык добра дукрыць, як мужыка падюшыць. Глядзелі яны, глядзелі, тады нешта здукрылі.
Дукса нязграбны чалавек, няўмека. У дуксы рукі крукі, ні да пугі, ні да навукі. (Аднакарэннае з латышскім duksă ашалелы.)
Дунай проста рэчка, асабліва ў народных песнях; яшчэ сімвал прыгажосці й здароўя, чыстая, быстрая, як рака. Шлець мяне маладу ў дунай па ваду. Дунай-дзеўка, вачэй не адарвеш.
Дуплё гняздо. Там галуб дуплё сабе зробіў. Дуралоб дурны, дуроны. Ня малец, а дуралоба кусок!
Дуркеша дурнічка (спачувальна). Хто ездзіць, хто плывець, а наша дуркеша чэшаць пеша.
Дуронік гарэза, распушчаны. Такі дуроны, такі дуронік, нікога ня слухаіць, робіць што хочаць.
Дурэць гарэзіць, сваволіць. Досыць дурэць, пакуль розгай не атрымаў.
Дух цяпло. Дым не пашоў у комін, даўно не топлена, і ў хаці дымны дух.
Душнíк засланка, люшка, якая зачыняе дымаход у печы. Адчыніш душнік дым пойдзіць.
Дљшны душэўны, спагадлівы. Чалавек ён душны, людское гора ведаіць.
Дыня пахвіна, пах. Стахван як падарваўся, грузячы мяхі, дык з дыняў кіла вылазіць. Пахі дынямі завуцца.
Дэрба, дэбра, дэрбіна, дрэба хударэбрына; яшчэ няўвішная. Такая дэрбіна, аж рэбры бражджаць. А мая во якая дэрба, ні да чога.
Егімора, гімора пачвара; яшчэ непрыгожая жанчына. Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця гімора чыстая, а глядзі ты, якога хлопца забратала.
Еданіна ежа, едзіва. Еданіны было хоць пуза расперажы.
Еджанае тое, што ўжо елі, спытвалі. Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік.
Езданіна язда, паездзіны. Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна.
Јменка бульба на спажытак. Еменка на емя, а семенка на семя.
Ендза хто енчыць. Ад гэтай ендзы й сам заплачаш.
Енкат енк. Каго ўжо там бюць, што енкат такі стаіць?
Есціся зацята брахаць, звáдзіцца. Усю ноч сабакі еліся, не давалі спаць.
Ешчы добры на ежу. Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць.
Ёкат екатанне. Хваціла ёкату, пакуль яго ўгаманілі.
Ёлкае гаркаватае. Леташняя сала ўжо ёлкае, ялчыць на языку.
Ёўня халодная гаспадарчая будыніна. У хаці, як у ёўні.
Жабурынне жабіна ікра. У жаб нораст пачаўся, жабурыння поўная сажалка.
Жаласнік той, хто спачувае, жалее. Жаласніца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня ўмеіць.
Жаркота гарачыня. Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота.
Жáрнуць ударыць з усёй моцы. Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць паміж лытак.
Жарсцвяк пясок, жарства. Нічога не расло адзін жарсцвяк на гародзі.
Жаўжаняткі малыя жвавыя дзеткі. Для маткі роўныя ўсе жаўжаняткі.
Жаўцяк жоўць; яшчэ пясок. Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму адзін жаўцяк.
Жахоцце жах, жудасць. Такога жахоцця нагаварыў, валасы дыбам сталі.
Жванікі пажванае едзіва, якім, бывае, кормяць малога, яшчэ бяззубага. Сама еш жванікі свае, а мне ня торкай.
Жмљрнуць міргнуць, зірнуць прыжмурана.
Нічога не сказала, толькі вачмі жмурнула.
Жмут жменя, пук сена, травы; яшчэ скупы чалавек, скнара. Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць.
Жогаль быстры, шустры. Куды б ні пашоў, а жогаль жох тут як тут. (Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.)
Жор жыраванне; яшчэ апетыт. Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор.
Жудзель парасё. Жудзель як заваліўся ў лужыну, дык і вылазіць ня хочаць.
Жур аўсяны кісель.
Як кісель ды кісель дык і жур густы. А каб тому кісялю чырвоныя боты
Журбíна чужына. Паехаў казак на журбіну Журыла дакучнік, ныцік. Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла.