Рыгор Іванавіч Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна стр 16.

Шрифт
Фон

Даяснá нагрэць да чырвані, да белаты. Нагрэў даясна, тады каваць пачаў.

Двайнюкі двайняты. Двайнюкоў ёй салдат ўлупіў.

Дваћніцца дваіцца. Яму ўжо ў вачах дваяніцца.

Двойні вілы на два зубы. Двойнямі добра гной накладаваць, а сена лепі тройнямі.

Двухякі двух гатункаў. Абаранкі двухякія ў краме.

Джагнуцца стукнуцца, урэзацца. Джагнуўся ілбом у бярэзіну аж іскры з вачэй.

Джвых імгненна. Я крыкнула, а воўк джвых і знік у гушчарах.

Джгнуць лупянуць дубцом, крапівой, розгай.

Як джгнеш дубцом па ср. цы, дык будзіць старацца.

Дзелізнá агрэх. Што баразна, дык дзелізна. Дзеўчынёшка дзяўчо, падлетак. Ужо дзеўчынёшка, а ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. І Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела.

Дзеўчыцца калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынаю, пераймаць дарослыя манеры. Ня вырасла да стала, а ўжо дзеўчыцца пачала.

Дзецяроб у каго багата дзяцей. Руплівага дзецяроба баіцца хвароба.

Дзівіць, дзіваваць здзіўляцца. Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое?

Дзіклíвы дзікаваты, нелюдзімы. Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас.

Дзічка бародаўка. А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць.

Дзічынá здзічэлы выпас, луг. Выпасу німа адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло.

Дзюгнуць выпіць, глынуць. Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець.

Дзюк дзёўб. Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк і курам аддаў.

Дзялёнка папаска. Узяў дзялёнку сала ў дарогу. Дзяло клопат, справа. Вот маё дзяло якое. Дзяннјцца світаць, днець. Ужо дзяннецца стала, а яго ўсё німа.

Дзяннік двор, мясціна ў атачэнні хаты й гаспадарчых прыбудоў. З хлеву выйдзіш, і дзяннік загароджаны паміж хлевам і хатай, бываіць крыты.

Дзярноўе дзёран. Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем.

Дзяўчур як бы паддзяўчына. Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які.

Длінноцце цягамоціна. Ад яго длінноцця аж моташна зробілася.

Днішка, дэнца кавалак гладка абструганай дошкі, на якой крышаць сала, цыбулю; яшчэ донца. Што ты на стале крышыш, вазьмі днішка. У даёнцы дэнца замяніў.

Довеч давеку. Касцюм у яго быў довіч як новы. Дойкі цыцкі ў каровы, казы. Яна ў мяне аказіла двойню, дойкі па кружцы, яна ў мяне аддоіцца.

Дойніца дойная карова. У Грышчыхі добрая дойніца, малака ўсім хватаіць.

Досвіцце досвітак. Ад досвіцця каня шукаю. Досуг дападлівы паўсюль. Куды ні павярніся, досуг гэны тут як тут. (Чуецца дасягаць.)

Дохля худы, лядашчы, галодны. Гэта дохлі такія ходзюць каля столу (каты).

Драбнасюр дробязны, скупаваты. Ён і над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам.

Драбняк малыя дзеці. У Бурачыхі самы драбняк астаўся, а большыя павырасталі.

Драбязлівіцца раскідвацца па дробязях. Чаго ты драбязлівішся, лепш бы справу робіў.

Драміла, драмлюга сонны, снулы. Я такі драміла, што ўсе мяне абганяюць.

Драпачы́ць танчыць. А ён польку драпачыць, аж гараць падэшвы.

Дрљгацца грукацца. Лягла, толькі ўспалася другаіцца ў вакно.

Друзá друз. Адна друза ляжыць, каб што цэлага.

Дрљка нязграбная, нягеглая. Такая друка, дзе паверніцца, там і ўпер. ніцца.

Друкі азярод, пярэплат. На друках снапы высахнуць.

Дрыгбá топкая зыбістая мясціна, усё узбаўтанае. Узбіўся пацёмначы ў дрыгбу, як толькі ногі выцягнуў. Квашаніна не застываіць і дрыжыць, як дрыгба.

Дрыгі ногі. Ляжыць, задраўшы дрыгі. Дрыжáка дрыжыкі, зябікі. Змёрз на лядзень, без суціху дрыжака бець.

Дрыль рыдлёўка. Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й біцца й мірыцца.

Дрэнчыцца капрызіцца. Дамінічка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца.

Дубíць біць, лупцаваць. Жонцы кішкі выпусціў, ён яе й дубіў!

Дубкí на дыбы. Конь стаў дубкі, як воз не абвярнуў.

Дуброва выган. А ўжо каровы на дуброві.

Дуддзё, дудкі дубцы, галлё, быллё. З быльніку венік звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любіць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3