Рыгор Іванавіч Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна стр 15.

Шрифт
Фон

Грыжáнка бручка. Грыжанка маладая смачная, хрупаіш і хрупаіш.

Грымотнік зёлка. На лузе расцець грымотнік, рыхтык дзятлінка. Як гром грыміць, збіраюць, пасля свенцяць і кураць хату.

Гудзець калі свіння кнура хоча. Свіння гудзіць, да кнораза трэба весці.

Гукáць гутарыць, талкаваць. Хоць пагукала з добрым чалавекам.

Гулы́ водгулле, рэха. Хата пустая аж гулы йдуць. Пярун як ударыць гулы далёка йдуць.

Гумовікі гумовыя боты. У гумовіках і ў балота, і з балота і нага сухая.

Гумонны ганарысты, фанабэрысты. Гумонны куды там, нікога, апрыч сябе, і відам ня відзіць.

Гурунцавацца хвалявацца, халяраваць, кіпяціцца. Не гурунцуйся гэтак, усё ўладзіцца, пагурак (жывот) згладзіцца.

Гусíца гусь. Як гусіца тая ходзіць, валюхвалюх.

Густыш, гусцё, гусцёж, гусцяк, гусцяёк густое ў варыве. Увесь густыш з капусты выцягаў, а жыжку пакінуў. Ты яму гусцяйку чарэпай.

Гутатáлка гушкалка. Малы на гутаталцы й начаваць гатовы.

Гутатáць гушкаць. Пагутатай малога, каб ня роў.

Гэтазны гэткі вялікі. Во гэтазны гарбуз пуза сабе адлежаў, не падняць.


Дабрапсуй хто дабро псуе. Купіла б мужыку пінжак, ды гэны дабрапсуй яго ўсё роўна зблоціць.

Дабрацца пачаць, падрыхтавацца. Ой, дзеўка, глядзі, дабяруся я да цябе!

Дабрынá збажына. Сёлета дабрына надзіва ўрадзіла.

Дабурá дыбарам. Вецер пере ў верабя дабура становіць.

Дадушы далібог. Дадушы, ня помню, як гэта ўсё было, а маніць ня ўмею.

Дажаўтá падрудзіць, давесці да жоўтага колеру.

Бульбу неяк было дажаўта паджарыць.

Даладон упарты балбатун. Ад гэнага даладона галава забаліць, суціху яму німа.

Далбак дурань. Гультаю й далбаку ўсе клапоту пабаку.

Далізоўка прышчэпка. З лесу дзічку прыняслі, далізоўку зробілі, прыдалізавалі, цяпер яблычкі садовыя смачныя.

Даліктун, даліктуха пяшчотнік, спешчаны. Такі ўжо даліктун не дыхні на яго.

Далукáх на зямлі, падлозе, доле. Восы выядуць ігрушы, толькі шалупкі ляжаць далуках. Рабёнак далуках ходзіць.

Далячэй далей. Віцебск ад нас далячэй, чым Лепля.

Данавá чыста адмыць, адчысціць. Рачным пяском кацёл данава адшаравала.

Дапавáлу перабраць меру, паваліцца. Як пойдзіць да той сіўкі, дык яна напоіць яго дапавалу.

Дапакатљнку да ўпаду. Напіўся дапакатунку й крычыць ратунку.

Дапэўна пэўна, дакладна. Дапэўна ведаю яны вяселля згуляюць.

Дарагоўля, даражыннћ дарагавізна. Сёлета такая дарагоўля, нічога недакупіцца. Страх ісці на базар, даражыння такая!

Дардоха здаровая, дзябёлая. Дардоха дзеўка і ў кола і ў мяла.

Дармаватая ладная (бульба, свіння), нічога сабе. Сёлета, дзякаваць богу, бульба ўрадзілася дармаватая.

Дармавей танней, дзешавей. Яму дармавей былі работнікі.

Дармавізна дармовае, дадзенае, падоранае, набытае без платы. Хочуць усе дармавізны, дзе ўдасца, а дзе й не.

Дары́цца дзяліцца. Мы ўсім дорымся з ей.

Дасачыць дагледзець, дапілнаваць. А ўсё-ткі дасачыў, куды злодзя падаўся.

Дасвятком досвіткам, на світанку. Трэба паспець на аўтобус дасвятком. Дасвятком дамоў прышоў.

Даспанаваць дакладваць, казаць, паведамляць.

Яна яму ўсё даспануіць.

Дасухá ссушыць. Скваркі дасуха зжарыла. Дасэні узоры. Настольнік тканы, увесь у дасэнях.

Даўгалытая даўгалыгая, цыбатая, даўгацыбая. І Сцяпан, і жонка яго даўгалытая.

Даўгіла высокі, цыбаты. К ей даўгіла прыбіўся, на ім хоць сабак вешай.

Даўжом, даўжо даўгія дровы. Не парэзалі на кароткія, так даўжом і клалі.

Дахаладнá астудзіць, выстудзіць. Дахаладна астудзіў самагонку, пілася, аж душа смяялася.

Дашчанік будынінка, збітая з дошак, паветка, абабітая дошкамі. Па дашчаніку вецір гуляіць, як па вуліцы. Сена склалі ў дашчанік, дождж не дастаніць.

Дашчурка, достачка дошчачка. З дашчурак збіў шпакоўню, як вясна прышла.

Даяснá нагрэць да чырвані, да белаты. Нагрэў даясна, тады каваць пачаў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3