Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) стр 6.

Шрифт
Фон

Пры канцы 1980-х гг. у рэчышчы Сажа ля вусця ярыны Кіеўскі спуск, што падзяляе розныя часткі даўняга Гомія (ХІІ-ХІІІ стст.), вяліся работы па паглыбленні дна ракі. Поруч з тэхнічным грунтам на паверхню былі ўзнятыя шматлікія рэчы часоў Сярэднявечча. Пясок вывозіўся ў зону будоўлі ва ўрочышча Мельнікаў Луг, скуль паспалітыя, незаангажаваныя ў археалагічную навуку, месцічы расцёглі па хатах на сувеніры найцікавейшыя прадметы. З апісанняў тых знаходак вядомыя і тоўстыя рыбіны косткі да 23 метраў у даўжыню. Відавочна, што ідзецца тутака пра парэшткі кит-рыбы грозной, якая колькі стагоддзяў запар бараніла ад вайсковых экспедыцыяў рачны шлях да Гомія. Як сведчыць пратограф Повести временных лет, кіеўскі князь Алег у сярэдзіне 80-х гг. ІХ ст. адправіў водным шляхам у зямлю радзімічаў войска на чале з ваяводам Свенельдам Рыбіным Пузыром.

На баявых ладдзях воі паплылі ўверх па Дняпры, а потым завярнулі ў Сож. Блізу таго месца, дзе ў Сож уліваецца рачулка Церуха кіеўскіх ваякаў прыпаткала неспадзеўка. Но внезапу с реки Турухань выпливше кит-рыба грозна и поглатише сейчас же всю рать, не оставише ни весла, ни чресла, халаднакроўна паведаміў летапісец. Гэты выпадак надоўга адпудзіў кіеўскіх агрэсараў ад спробаў заваяваць радзімічаў. Таму нават праз стагоддзе пасля гэтага інцыдэнту новая вайсковая выправа была зладжаная сухапутна. У паўзабытай сёння рытарычнай паэме Слово о плъку Хвоста Влъчего (ХІ ст.) падкрэсліваецца зматываванасць менавіта пешага паходу, убо у радимецей на реце Серюкан кит-рыба злом булькает.

Рыба-кіт вялася ў водах па ўсёй Беларусі, і часцяком уяўлялася іншаземцамі за ліха. Нездарма ладны адцінак часу кіеўскім і наўгародскім хрысціянскім прапаведнікам місія ў беларускія землі ўяўлялася немагчымай, ці прынамсі занадта небяспечнай для здароўя. У адным з кіеўскіх Изборников (ХІІ ст.) захавалася наступная даволі злосная рэмарка нейкага Лявона Келара з гэтай нагоды: Народ их хотя крещен бысть, но опять, аки псы живяху. Кромь же обиташе в водех их пакость непреходящя, а кит-рыба наипаче в сим, ибо благостников приходящих емлет зело. Страх той быў зусім небеспадстаўным.

На пачатку ХІХ ст. у глухой безназоўнай палескай вёсачцы, жыхары якой палічылі збіральніка фальклору Антона Надзеждзіна за лазутчика князей киевских, быў занатаваны дужа архаічны верш (песня), што імаверна сягае яшчэ ятвяжскіх часоў. У вершы апавядаецца пра бэсстужу дэтыну Міну, які пагарджаў паганскімі звычаямі, асабліва не шанаваўшы вадаёмы. Універсальны для еўрапейскіх народаў кастрацыйны сюжэт набыў тут нечаканае зместавае ўвасабленне:

Міна в езеро сюсяты взявся,
Враз в водэ колэмут начався
Княжэ Кіт-рыба рaка послав,
Кеб ен в того Міны сюсель отняв

Магчыма, што гэткія выпадкі не былі адзінкавымі, і прыхадні (а напару і тутэйшыя здраднікі), ахопленыя гарачкай кастрацыйнага комплексу, набылі сталую фобію да беларускае кіт-рыбы.

Рыба-кіт пастаянна супрацьстаяла агрэсіўным праявам. Царкоўны дзеяч ВКЛ Рыгор Цамблак (ХІV ст.) падкрэсліваў гэтую асаблівасць: Кит-рыбе не токма Землю тримати, а и зломыслячих всих велми вряжати. На жаль гістарычныя крыніцы данеслі да нас толькі невялічкую частку звестак пра гэткія вразы зламыснікам з боку валадара беларускіх вод.

У 1433 г. канкурэнты князя Свідрыгайлы ў чародны раз паспрабавалі прыбраць яго з палітычнае арэны. Найманыя забойцы рушылі ў лагер няўгоднага палітыка, які месціўся блізу сутокаў Бярэзіны і Ольсы. Свідрыгайла па сваёй даўняй завядзёнцы начаваў у намёце, каторы ладзіўся пасярод ракі на адмысловым плыце з прыспушчаным у ваду цяжарам (каб не сплысці!). Найміты чорнымі ценямі неўпрыкмет абмінулі ахову на беразе і плыўмака рушылі да княскага намёта. A byla u kniazia Szwitrygajly kit-ryba, w kotoroj welmi sia kochal,  гаворыцца ў т. зв. Кроніцы Бышыка, a onaja barzo pilnowala bezpeczenstwo jeho, i hetych zbrodnew dwoch prokoltnula w czrewo swoje, aby za kawednosc skarac strogo.

Значную ролю рыба-кіт адыграла і ў знакамітай бітве на рацэ Крапіўне 1514 г. між войскамі ВКЛ і Масковіі. У летапіснай Аповесці пра Канстанціна Астрожскага, не прымяншаючы вайсковага генія гетмана Вялікай Літвы, аддаецца належнае і кіт-рыбе. И як пришел славный а великий гетман к реке Днепр, под Оршу город каменный, и обачил, иж нелегко будеть переити путь водный Крапивну-речку,  паведамляе летапісец,  то як муж богобоязныйся примчал до церкви и, опавши на колени, молитву Богу вчинил. А прислал Бог на знак зычливости ку Ойчине нашей рыбу-кит великую (была бо симболем Христа), и загатила она речулку тую телом своим, по нему вои юж яко по броде переишли. И так спешливо на поли великим оршанским противко московитов сшиковалися.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3