Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) стр 5.

Шрифт
Фон

У часе войнаў, што пракаціліся па Беларусі ў ХVII ст. папараць-кветка адыгрывала немалую ролю ў баявых дзеяннях атрадаў шышоў старабеларускіх партызанаў. Адзін з царскіх служэбнікаў Іван Лабанаў-Растоцкі паведамляў у Маскву пра стан рэчаў на Мазыршчыне ў 1660 г.: Каждый день растет недовольство средь братьев наших меньших белорусцев, коих некто по-иезуитски наущает отказывать нам во вспомоществовании. Споспешествуют сему возникшие внезапно воровские отряды белорусских чаровников, пользующих бесовскую силу волшебного зелья, рекомого папоротник-цветочек. Потери наши малы, однако ж ощутимы.

Кажучы аб папараць-кветцы ў беларускай гісторыі, асобна трэба спыніцца на персоне Міхала Вастрабрамскага. Уздзеянне напою з пялёсткаў папараць-кветкі было непрацяглым. Але ж здараліся і выняткі, калі чалавек рабіўся празарлівым на ўсё жыццё. У раннім дзяцінстве Міхал трапіў у купальскі лес і заблукаў. Некалькі дзён ён сілкаваўся ягадамі і піў расу з нязнаных яму кветак (ведама ж папарацевых). Ужо на трэцюю ноч малец уцяміў, што бачыць будучыню. Згледзеў ён, між іншага, што смерць ягоная будзе звязаная са Статутам. Урэшце Міхалку знайшоў і адвёз у Вільню саноўнік з велікакняжацкага двара, які і даў малому прозвішча Вастрабрамскі. Міхал служыў пажам пры Жыгімонту Казіміравічу, старанна хаваючы свае дзіўныя здольнасці. Калі пры двары шторазу часцей пачалі згадваць пра Статут, паж вырашыў уцякаць з краіны. Акурат выпраўляліся паслы ў далёкую Італію сватаць для Жыгімонта Бону Сфорцу. Разам з пасольствам малады правідца рушыў у дарогу.

Ля гораду Бэргаму на пасольскі абоз напалі разбойнікі, і хлопец, карыстаючыся з замятні, уцёк. За нейкі час ён пешкі дайшоў да мястэчка Сэн-Рэмі на поўдні Францыі. Нейкая кабета, згледзеўшы дзецюка, спытала, хто ён такі. Міхал адказаў па-старафранцуску: Мішэль дэ Вастрабрам. Кабеціна, не дачуўшы, зразумела прамоўленае як Мішэль дэ Настрадам. Яна ведала, што ўжо колькі месяцаў, як прапаў сын нядбалых бацькоў Настрадамаў. Міхал ясна бачыў, што бедака таго прадалі ў Стамбуле на рынку рабоў. Здольнасць маладога літвіна і пэўнае падабенства з Мішэлем Настрадамам ні бацька, ні маці пра яго не клапаціліся, спіхнуўшы выхаванне на сляпога дзеда дазволілі паспяхова папнуцца ў французы. Міхал знемагаў ад любові да Вялікага Княства, куды не мог вярнуцца, баючыся таямнічага Статуту. Так і памёр Міхал Настрадамусам у 1566 г.  годзе выдання другога Статуту ВКЛ. Звесткі пра сваё жыццё ён зашыфраваў у т. зв. Пасланнях да Генрыха Другога/Іншага (15571558), ключ для прачытання якіх адшукаў жлобінскі руплівец Андрэй Гмыза (Гмыза А. Был ли Ноcтрадамус белорусам? // Жлобінская праўда. 2001. 29 лістапада).

Злоўжыванне пошукамі папараць-кветкі, асабліва ў часы шляхецкае анархіі, прывяло да згубных наступстваў: папараць перастала цвісці. Да катастрофы спрычынілася і пашырэнне ў Беларусі бульбы. Пылок бульбяных кветак ці то з ветрам, ці то з жамярой трапляў на папараць, змяняючы яе біягенетычную структуру. Калі верыць Генрыку Ходзьку, апошні раз беларуская папараць цвіла ў 1794 г. Праз якія чатыры месяцы пасля гэтага адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай, а кветка засталася толькі ў легендах і казках народу, натхняючы прадстаўнікоў новай беларускай літаратуры. Для XIXXX ст. вобраз папараць-кветкі ў беларускай літаратуры супастаўны па колькасці прыгадак хіба толькі з гістарычным сімвалам нашага краю рыцарам збройным на коне з мечем.

2002 г.

Мой родны кіт

Многім з нас даводзілася чуць у маленстве чарадзейныя казкі, дзе між іншых сюжэтных хадоў выплывала чудо-юдо рыба-кит і паглынала якога-кольвек святорусского богатыря зазвычай галоўнага героя ўсяго апавядання. На першых часах апошняга мы вельмі а вельмі шкадавалі. Але разам са сталеннем і навяртаннем у беларушчыну кожны з нас адзначыў нечаканы парадокс: літасці і шкадавання да богатыря станавілася вобмаль, а вось чуласці і прыязнасці да таямнічай істоты рыбы-кит станавілася шторазу болей. Прычыну гэтага можна растлумачыць адно звярнуўшыся да феномену рыбы-кіт у беларускім гістарычным кантэксце.

Наяўныя гістарычныя матэрыялы, на жаль, не даюць магчымасці сцвердзіць пэўна, які ж разнавід іхтыяфаўны хаваецца пад эпічным псеўданімам рыба-кіт. Рэшткаў гэтай рыбы археолагі ніяк не могуць выявіць, што і не дзіўна, калі зірнуць на народную традыцыю: беларускі народ цягам доўгіх вякоў шанаваў рыбу-кіт, а ловы яе былі стродка забароненыя. Таму кіт-рыбы жылі і паміралі ў сваіх вірах па рэках і азёрах зямлі беларускай, дзе і спачываюць іх практычна няўлоўныя для пераважна сухапутных даследнікаў парэшткі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3