Вольга У. Бабкова - І цуды, і страхі (зборнік) стр 13.

Шрифт
Фон

Новае места

(Верхні горад)

Ізноў падымемся ўгору, на Верхні горад. На Новым Месце Новы рынак, ці Высокі. Сюды паступова пераносіцца менскі гандаль і ствараецца новы гарадскі цэнтр. Падняўшыся з нізіны ў гару, горад нібыта зрабіў першы значны крок у бок Еўропы, адзначыўшы свой зрух на самым узвышшы пабудовай ратушы. Такім чынам, насуперак Замку, які панаваў пад абаронай зямлі і вады і быў доўгі час адзіным цэнтрам горада, у які можна было трапіць толькі праз мост і замкавую браму, ў канцы ХVI стагоддзя ўтвараецца другі важны гарадскі цэнтр, узняты над тэрыторыяй Нізкага горада і адкрыты з усіх бакоў.

Новае места уяўляла сабой прастору, на якой размяшчаліся рыначны пляц з ратушай і крамамі, важніцай, дамамі менскіх жыхароў і бажніцамі.

Але ж найважнейшай пабудовай тут была ратуша (ратуш) ку оздобе места на рынку збудаваный. У 1600 годзе пра ратушу пішуць як пра новазбудаваную, якая паўстала замест старой, пабудаванай яшчэ ў ХV стагоддзі. Гэтая новая, апроч сваёй непасрэднай функцыі цэнтру гарадскога самакіравання, відавочна ўпрыгожвала горад і была яго яскравай дамінантай. Верхавіну ратушы ўпрыгожваў гадзіннік, які даглядаў зегармистр

І цуды, і страхі (зборнік)

24 минуты
читать І цуды, і страхі (зборнік)
Вольга У. Бабкова
Можно купить 131Р
Купить полную версию

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3