Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Ордэн Белай Мышы (зборнік) стр 5.

Шрифт
Фон

 А я вашым падданым?

 Не здагадаўся. Маім улюбёным пісьменнікам. Я мяркую, разам нам не будзе сумна. Будзем сустракацца вось тут, ля каміна. Ты кажаш, Вечнасць гэта адсутнасць часу. А што ў такім разе смерць? Мой знаёмы філосаф лічыў, што смерць нішто, але што мы, ну там, будзем адчуваць гэтае нішто. Карацей кажучы, ты згодны.

Кароль глынуў віна і загадаў падаваць дэсерт. Пахолак з абліччам шпалернага героя нячутна выйшаў.

 Ваша вялікасць  загаварыў пісьменнік, нічым не выяўляючы згоды.

Кароль папераджальна падняў руку.

 Больш ні слова! З твайго дазволу я на хвілінку адлучуся. Улічы яшчэ тую акалічнасць, што найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода дасць табе магчымасць выдаць свае кнігі.

Калі дзверы за манархам зачыніліся, пісьменнік цераз стол паслаў жанчыне красамоўны позірк, у якім адбівалася цэлая гама эмоцыяў ад непрыхаванага захаплення да спадзявання на параду.

Жаравалосая неяк няпэўна пахітала галавою, што можна было трактаваць і як засцярогу, і як заахвочванне. Пасля гэтага маўклівага дыялога пісьменнік падняўся і, зрабіўшы некалькі крокаў, працягнуў ёй сваю візітоўку.

 Як вас завуць?

Ён хацеў сказаць штосьці яшчэ, але жанчына прыклала палец да вуснаў і, хутка схаваўшы візітоўку, паказала пісьменніку вачыма на ягонае крэсла. Той ледзьве паспеў сесці і ўзяць у рукі келіх, як у дзвярах зявіўся гаспадар.

 А вось і я!  весела абвясціў ён, памахваючы мабільным тэлефонам.  Вы тут не сумавалі? Як справядліва казалі ў часы Тамаша Аквінскага, а таксама і значна пазней, solus cum sola non cogіtabuntur orare «Pater noster» (Застаўшыся сам-насам, ён і яна не будуць чытаць «Ойча наш»). Хоць вы мяне зарэжце, люблю лаціну. Яснасць думкі, чаканнасць фразы А дзе, дарэчы, наш дэсерт?

Расчырванелы пахолак, намагаючыся не сустрэцца вачыма з гаспадаром, паставіў на стол садавіну і высокія крышталёвыя вазачкі з узбітымі вяршкамі.

 Пайшоў прэч!  загадаў кароль.  На кухню!

Ён уладкаваўся ў крэсле, зрабіў добры глыток віна і працягваў, нібыта і не пакідаў залі:

 Той філосаф, з якім мы абмяркоўвалі праблемы жыцця і смерці, чамусьці лічыў, што смерць субстанцыя сіняга колеру. А бывала, ён наогул пачынаў гаварыць гатовымі афарызмамі. Як гэта?.. Нават перапраўляючыся цераз Стыкс, людзі баяцца патануць. Нядрэнна, га? А ты, пісьменнік, не баяўся б, праўда?

 Што вы хочаце гэтым сказаць, ваша вялікасць?

Пісьменнік не мог не бачыць, што ўсё аблічча жаравалосай выяўляла трывогу.

 Ды так, успомнілася Аднойчы ён пайшоў з сябрам у лазню Цікава, да чаго гэта на ноч успамінаюцца філосафы

Кароль яшчэ раз адпіў з келіха і без прыкметнай сувязі з папярэднім прамовіў:

 Часам трэба стаць Кантам дзеля бюста якой-небудзь бландзінкі. Альбо Гегелем дзеля дупці якой-небудзь брунеткі.

Наступныя словы таксама сведчылі, што думка манарха рухалася пакручастым і цяжка-вытлумачальным шляхам.

 Скажы, пісьменнік, у цябе ёсць жонка?

 На жаль

 На жаль, ёсць ці, на жаль, няма?

 Мне ўзгадваецца старая сентэнцыя. Дрэнная жонка не прычына філасофіі. Дрэнная жонка яе вынік. У мяне жонкі ніколі не было. Магчыма, таму, што я не філосаф.

 А як наконт дзяцей? Дзеці ў цябе ёсць?

 Напэўна, ёсць.

 Ах ты, стары сатыр!  ухвальна зарагатаў кароль.  Як гэта пісаў хтосьці з вашае братыі: ведае дам і верыць у іх прызначэнне.  І адразу, зноў парушаючы логіку размовы, пацікавіўся: А ты выпадкова не заходзіў па дарозе сюды ў WC?

 Як мне памятаецца, не,  адказаў пісьменнік. Ён кінуў позірк на жанчыну і, заўважыўшы ў яе вачах вясёлыя агеньчыкі, заахвочана прадоўжыў:

 А што, ваша вялікасць, там захоўваюцца нейкія дзяржаўныя таямніцы?

 Там зявілася налепка. Уяві, што ты сеў на ачко, узняў вочы, а насупраць твой партрэт з ідыёцкім надпісам: «Рукі прэч ад нашых дзяцей!» Пляваць я хацеў на іхніх дзяцей!

Кароль асушыў келіх, не прапаноўваючы зрабіць гэта і пісьменніку, але той самахоць узяў гаспадара за прыклад. Пасля пэўнай расслабленасці з жартоўнаю, як здавалася, пікіроўкаю атмасфера за сталом відочна змянілася, што пацвердзіў і голас караля, які, не ўважаючы на выпітае, загучаў зусім цвяроза цвёрда і нават жорстка.

 Значыцца, так. Рады паведаміць, што ў цябе зявіўся чытач. Я папрасіў шэфа бяспекі зірнуць, што ты там папісваў у стол. З гэтага вынікае, прынамсі, адно: фармальную прычыну тваіх сумневаў мы ліквідавалі. Прапаную тост за твайго чытача і твой ордэн!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3