Ксенія Ільінічна Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах стр 14.

Шрифт
Фон

Дзявіца запыталася ў хлопчыка, у якое акно ён што пабачыў. Той паказаў, ды Яўгенія Канстанцінаўна паспрабавала разгледзець праз занавескі мейсца забойства, аднак акрамя раскіданых па пакоі рэчаў нічога знамянальнага пакуль заўважыць не атрымалася.

 Асоба забітага пакуль не высветлена, паведаміў татухна, нарэшце далучыўшыся да дачкі. Забойства зроблена нейкім тупым цяжкім прадметам, які знойдзены не быў. Выдатна!

 А як яго забілі? пацікавілася панна Пракшына.

 Моцна выцялі па галаве, як часцей за ўсё і здараецца ў падобных сітуацыях. Ну што ж, зойдзем паглядзець? Канстанцін Мікалаевіч будзённа кіўнуў на дзверы.

Фурманаў сын пры гэтых словах хацеў быў кінуцца прэч, аднак палкоўнік у адстаўцы не страціў рэакцыі ды схапіў малога за плячо.

 Мо ты ўсё ж ведаеш, куды падзеўся твой бацька? спытаў пан Пракшын.

 Не! хлопчык вырваўся ды пабег назад у дом.

Канстанцін Мікалаевіч задумліва паглядзеў яму ўслед, а потым адчыніў дзверы ды папярэдзіў:

 Ступай асцярожна, нічога не хапай, каб усё заставалася, як было, Джынні.

 Ты думаеш, мы адшукаем прыладу забойства? запыталася Яўгенія Канстанцінаўна.

 Ані. Падазраю, што пасля гэтых малойчыкаў мы наўрад ці што здолеем знайсці, аднак скласці пэўнае меркаванне, спадзяюся, атрымаецца. Хадзем, татухна прапусціў яе наперад.

Панна Пракшына агледзелася. Знутры таксама нічога не кідалася ў вочы насуперак тым карцінам, што зяўляліся ёй па дарозе да маёнтка. Ну, хіба што ў пакоі належала як след прыбрацца ды расставіць усё па мейсцах, што татухна рабіць строга забараніў.

 Я думала, тут усё будзе ў крыві, расчаравана заўважыла дзявіца.

 Ты чакала, што сярод лужын не будзе куды стаць? Не, darling, для такога трэ прыкласці пэўныя высілкі ды мець на мэце атрымаць тыя лужыны. Каб прынамсі рана была нанесена нажом альбо справы тычылася агнястрэльная зброя, а так Канстанцін Мікалаевіч хуткім позіркам абвёў пакой ды, асцярожна пераступаючы, каб прайсці ўглыб, працягнуў: Забіты сканаў зусім не праз страту крыві, а з-за моцнага ўдару, што пашкодзіў яго мазгі, асноўнае кровазліццё адбылося знутры Толькі не наступай, калі ласка, на гэтую пляму!

Яўгенія Канстанцінаўна ўжо збіралася перасунуцца за татухнам, але спахапілася: яна ледзь не ўпячаталася туфлікам у галоўны доказ, які брудна барвовеў у міліметры ад яе менавіта тут нядаўна ляжаў нябожчык. Чамусьці невялічкая лапіна гэтая мела куды большае значэнне, чым усе ўяўныя крывавыя рэкі і акіяны. Панна Пракшына зрабіла некалькі глыбокіх удыхаў ды загадала сабе трымацца годна, не хапала яшчэ з-за празмернай уражлівасці сапсаваць мейсца злачынства. Каб не засяроджвацца на думках аб уласна трупе ды не перашкаджаць татухну, яна зірнула ў акно, але, як на злосць, позірк натрапіў на калёсы, з якіх сцягнулі радно ды зараз мясцілі агромністы лёдавы куб. Губернскі сакратар роспачна трос рукамі ды намагаўся ў нечым запэўніць сваіх бязглуздых памагатых. Быццам у насмешку гэтаму пазбаўленаму ўсякай радасці відовішчу з-за хмар вызірнула бледнае сонца.

Усё ж лепей было разглядаць раскіданыя рэчы, ацэньваючы, наколькі яны пасавалі да характарыстык зброі, чым зараз і займаўся Канстанцін Мікалаевіч. Скупыя промні, прабіваючыся праз трохі пыльныя шыбы, выхапілі некалькі дошак на падлозе, і ў шчыліне паміж імі прабегла іскрачка.

 Мяркую, шукаць прыладу забойства трэба недзе ў іншым месцы, падвёў вынік татухна. Хадзем, тут мы больш нічога не

 Пачакай, daddy, бесцырымонна перапыніла яго Яўгенія Канстанцінаўна і прысела на кукішкі ў сонечным прастакутніку, каб разгледзець лепей. Там нешта захрасла.

 Ну-ка, ну-ка, татухна, насуперак сваім перасцярогам, падабраў нож для паперы ды падкалупнуў штучку.

На далоні ў пана Пракшына зявіўся невялічкі бліскучы кругляк.

 Гэта што золата? працягнула Яўгенія Канстанцінаўна, немаведама навошта панізіўшы голас.

 Віншую, Джынні: здаецца, ты знайшла прычыну забойства. Аднак цяпер я ўвогуле нічога не разумею.

Панна Пракшына пытальна ўскінула бровы.

 Паглядзі ўважліва, з дакорам прамовіў татухна, працягваючы дачцы манету.

Акрамя спорту і англаманства ў Канстанціна Мікалаевіча была яшчэ адна высакародная жарсць калекцыянаванне. Татухна вельмі захапляўся рознымі гістарычнымі артэфактамі і не толькі паспеў абсталяваць у менскім доме ўласны wonder-room[31], але таксама рэгулярна папаўняў дамашнюю бібліятэку як найноўшымі выданнямі этнаграфічных адкрыццяў, так і старадаўнімі фаліянтамі, што дапамагалі ўдакладняць тэарэтычны бок справы. Панну Пракшыну таксама вабілі розныя цікавосткі, але насамрэч яе ўвагу больш прыцягвалі датычныя іх легенды і паданні, то пакуль татухна збіраў старажытныя рэчы, дачка калекцыянавала гісторыі, большая частка якіх была выдумана ёй самою. Што ж тычыцца ўмення прачытваць знакі і па іх рэканструяваць асобныя гістарычныя перыяды у гэтым Яўгенія Канстанцінаўна была не надта спрактыкаваная, хаця яе і не турбавала, што выкрыццё злачынстваў ды ўлюбёнае аналізаванне рухаў чалавечай душы, па сутнасці, тое ж самае. Зараз дзявіца ўтаропілася ў каштоўнасць ды вагалася, як не абняславіцца перад Канстанцінам Мікалаевічам за адсутнасцю якіх-небудзь ідэй. Той толькі ўздыхнуў ды патлумачыў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора