Ксенія Ільінічна Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах стр 13.

Шрифт
Фон

 Я з табой, daddy!

 Гэта мы нават не будзем абмяркоўваць. Я ж казаў, ідзі да Ягораўны, яна табе дасць чаю з сочывам

 Чаю з сочывам я ўжо напілася. Нават не намагайся мяне адгаворваць! Я ўсё роўна пайду, безапеляцыйна заявіла Яўгенія Канстанцінаўна. Пагадзіся, лішняя пара вачэй у пошуку доказаў не пашкодзіць.

Вырашыўшы, што спрачацца будзе даўжэй, пан Пракшын, які ўжо трохі сцішыўся, каб больш не ўвязвацца ні ў якія дэбаты, але ж пакуль і не страціў засяроджанасці, пагадзіўся. Калі яны спусціліся на першы паверх, Канстанцін Мікалаевіч зноўку паклікаў аканомку.

 Ягораўна, дзе было знойдзена цела?

 У Штэйнавым флігелі, з гатоўнасцю адказала яна.

 Калі яго знайшлі?

 Зранку, фурманаў сын прыбег ды сказаў, што пабачыў у флігелі мерцвяка.

 Паклічце-ка яго сюды, загадаў пан Пракшын. Аканомка гукнула ў бок памяшканняў, дзе месцілася прыслуга, і ў холе зявіўся хлопчык з трохі задужа затурбаваным для свайго ўзросту позіркам.

 Ты знайшоў мерцвяка? запытаўся Канстанцін Мікалаевіч, нахмурыўшыся.

 Я

Хлопчык адказваў нясмела, губляючыся перад панам, з якім раней яму размаўляць не даводзілася.

 Ну дык распавядай, галубчык, пан Пракшын патрабавальна ўтаропіўся ў малога.

 Дык што распавядаць, я зраніцы пабег па бацьку, а там той мярцвяк

 Дзе там? удакладніў Канстанцін Мікалаевіч.

 У хлігелі.

 То дзверы былі адчыненыя, ты зайшоў унутр і ўбачыў мерцвяка?

 Не, я ўнутр не заходзіў, праз акенца зірнуў, а там гэты

Хлопчык апусціў галаву, быццам у нечым баяўся прызнацца, а потым працягнуў:

 Я спужаўся, што гэта бацька ляжыць, і пабег назад у дом паклікаць каго-небудзь.

 А там хто аказаўся?

 Не ведаю, ніхто не ведае. Нейкі чужынец.

 А што ж ты вырашыў, што гэта твой бацька? пан Пракшын прыжмурыўся, выпрабавальна гледзячы на хлопчыка.

Той спадылба зыркнуў у адказ і няхочучы прабубнеў:

 Увечары ён сказаў, што пабачыў у хлігелі разам са Штэйнам нейкага чалавека. Маўляў, яны там крычалі ды валтузіліся. То бацька і пайшоў паглядзець, што там робіцца, але не вярнуўся.

 Значыцца, увечары ён не вярнуўся, а заўважылі вы гэта толькі раніцай?

 Маці на яго сердавала, то і не чакала, калі ён вернецца.

 А чаму маці сердавала?

Малы няпэўна пацепнуў плячыма.

 Ну добра, мо тады пакажаш, як ты што знайшоў? зноўку звярнуўся да яго пан Пракшын.

 Да хлігеля правяду, а ўнутр не пайду, трохі павагаўшыся, пагадзіўся хлопчык, а потым перажагнаўся: Мерцвякоў жах як баюся.

Яны рушылі з дома на двор. Тэдзі, пацягнуўшы носам праз прачыненыя парадныя дзверы прывабнае восеньскае паветра, кінуўся следам, аднак панна Пракшына спыніла яго і зноўку перадала непрыхільнай Ганне Юреўне, якая вырашыла вымесціць на ім сваё незадавальненне гаспадарамі, што ніяк не жадалі слухаць яе парадаў. Яна пайшла купаць няшчаснага psa, які падобныя executions[30] лічыў за абразу яго гонару, а Яўгенія Канстанцінаўна, прытрымліваючы крыссе, каб ушчэнт не запэцкацца па прыкладзе свайго гадаванца, зноў спяшалася за бацькам. Тым часам пан Пракшын падышоў да калёс, што зявіліся на дварэ з ніадкуль. Вакол іх мітусіліся нядаўнія захопнікі маёнтка. Дзятлікаў усё яшчэ задзірліва касавурыўся на Канстанціна Мікалаевіча, які, нават не зірнуўшы ў яго бок, адкінуў радно ды ў нешта там углядаўся. Не паспела панна Пракшына наблізіцца, каб таксама паглядзець, як татухна загарадзіў сабой груз ды нязмушана сказаў, махнуўшы рукой убок:

 Пастой там, Джынні, darling, я зараз падыду.

Азірнуўшыся ў пошуках няпэўнага «там», Яўгенія Канстанцінаўна скіравала да флігеля, дзе ўжо таптаўся сын фурмана. Зірнуўшы на пакутніцкі выраз малога, панна Пракшына нарэшце зразумела, што менавіта ляжала на калёсах, аднак жа гэта чамусьці ніяк не ўзрушыла яе. Растрывожылася Яўгенія Канстанцінаўна з-за ўласнай бессардэчнасці, але тут жа вырашыла, што ў дадзеным выпадку гэта, наадварот, зяўляецца бясспрэчным плюсам: ну як можна апісваць крымінальныя падзеі, увесьчасна страчваючы прытомнасць? Дый ніколі не заўважала яна за сабой такой дурной звычкі беспадстаўна млець.

Дзявіца запыталася ў хлопчыка, у якое акно ён што пабачыў. Той паказаў, ды Яўгенія Канстанцінаўна паспрабавала разгледзець праз занавескі мейсца забойства, аднак акрамя раскіданых па пакоі рэчаў нічога знамянальнага пакуль заўважыць не атрымалася.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора