Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве стр 8.

Шрифт
Фон

Як толькі поўня зноў паказалася з-за кудзераў нізкіх хмараў, з боку Вільні намалявалася калона канкурэнтаў, тых самых Лабусаў. За лабавым шклом галаўнога Мерседэса, прабітым бязлітасным святлом чакісцкіх фараў, бялеў выцягнуты, што той цэпелін, твар тыповага жмудзіласа. Леваруч ад легкавіка натужна стракатала матацыклетка BMW, з люлькі якой тырчэла хіжая руля нямецкага кулямёта. Следам каціліся тры чорныя блізняты Опелі. Замыкаў калону старажытны танк Рэно лаплены-пералаплены ветэран Імперыялістычнай вайны. Агрэсіўны ляск тракаў па старасвецкім бруку зняважыў пранікнёную паэзію пяшчотнай беларускай ночы.

Машыны баявікоў-жмудзінаў заехалі на пагорак і знерухомелі. Матацыклетка з люлькай дала нырца ў кювет і схавалася ў хмызах. Старажытны танк стомлена спыніўся, як бронецягнік на запасным шляху, і нахабна прынюхаўся кулямётнымі рулямі да брукаванкі.

З-за руля Мерседэса выбраўся цэпелінападобны фацат лідэр жмудзінскай партызанска-тэрарыстычнай групоўкі Лабусы, той самы Шалёнас Халерас. Ён вітальна ўскінуў руку і нетаропка рушыў да чакісцкага Пакарда. Таварыш Пранік годна падаўся насустрач класаваму ворагу.

 Пралетары ўсіх краінас злучайцеся!  павітаўся Шалёнас, змушаны сітуацыяй і нормамі дыпламатыі.

 Ад мора да мора,  у адпаведнасці з пратаколам пацвердзіў таварыш Пранік і нервова таргануў пашчэнкай.

Пасля абавязковага двубою позіркамі, пагрозлівага скрыгатання зубамі і рыпення партупеямі ідэалагічныя ворагі змушана паціснулі адзін адному рукі. Калі прывітальны рытуал быў вычарпаны дарэшты, таварыш Пранік і Шалёнас Халерас перайшлі непасрэдна да справы.

Нагода перастрэцца на начным Віленскім гасцінцы наспела даўно. Так атрымалася, што напаўсухі закон санацыйнай Польшчы спакусіў заняцца бутлегерствам і засланых з СССР чакістаў з дыверсійнай групоўкі Халодная галава, і вялікадзяржаўнікаў-жмудзіласаў з Коўна. Першыя кантрабандна перакідалі ў Заходнюю Беларусь танную маскоўскую манапольку, каб свядома спойваць братоў-беларусаў. Другія з такімі ж мэтамі перакуплялі гуртам італьянскае віно росо ў партах Мемеля і Кёнігсберга. Усе спірытусовыя напоі паўпадпольна рэалізоўваліся на Крэсах Усходніх праз сетку шынкоў вядомага ў краі бізнесоўца Навума Фабрыканта. Алкагольныя грошы прызначаліся для стварэння шпегоўскіх сетак і шматлікіх баз баевікоў. Сутыкненне гаспадарчых інтарэсаў зрабілася непазбежным пасля таго, як людзі Шалёнаса Халераса пусцілі пад адхон дыпламатычны вагон спеццягніка Масква-Кёнігсберг бітма наладаваны Пасольскай водкай, прызначанай для Гародні. Халодная вайна ў кожны дзень магла выбухнуць узброеным канфліктам.

 Гардзінас, Лідас і Навагрудакас спракаветныя аўкштайцкія гарады. Тут Вялікас Ліетувас па самае Маладзечнас,  вялікадзяржаўна аргументаваў Шалёнас прэтэнзіі на Гарадзеншчыну з Віленскім краем і тыцнуў чакістаму пад нос карту, выдадзеную ў Кейданах.

 Але насельніцтва гэтага краю спрадвеку імкнулася далучыцца да лепшай долі і вышэйшай культуры ўсходніх братоў, у якасці супрацьаргумента таварыш Пранік выцягнуў з кішэні галіфэ сувенірную літруху Крамлёўскай.

Крышталёвая пляшка ў выглядзе Спаскай вежы Маскоўскага крамля крышыла і вясёлкаю распырсквала святло фараў. На накрыўцы брутальна ззяла рубінавая зорка.

Шалёнас у адказ толькі кпліва пасміхнуўся. У хмызах агрэсіўна завуркатала матацыклетка выкацілася на брук. Кулямётная руля красамоўна ўтаропілася ў Пакард. У адказ няўсмешлівы волат Баян нетаропка выдраў колца з супрацьтанкавай гранаты, дэманструючы гатоўнасць да далейшай размовы.

За прысадамі прагучала напружанае:

 Прыцэл на галаўную машыну жмудзілаў!

У начным паветры залунаў уяўны пах яшчэ не спаленага пораху. Мятлікі, што бязмэтна таўкліся ў святле фараў, падаліся баевікам душамі паплечнікаў палеглых у класава-бутлегерскіх войнах.

 Таварыш Пранікас, ці хочуць рускія вайны?  з нечаканым міралюбствам пасміхнуўся Халерас.  Па вялікім рахунку мы робім адну і тую ж справу, хаця і кожны на сваю карысць. Але ж мусім дзейнічаць у тутэйшых неспрыяльных варунках

Камандзір чакістаў маўчаў, бо не разумеў яшчэ, пра якія-такія варункі пляце ідэалагічны вораг.

  тутэйшы люд пераважна католікі, працягваў Халерас,  як пан ксёндз мужыку скажа, так той і зробіць. А ксёндз скажа мужыку тое, што загадае біскуп, біскупу кардыналас, кардыналу Папеж. Папежу

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3