Нічога на гэта не адказваючы, Свенсан задуменна паглядзеў на ледзь прыкметныя гэтыя дзверцы. Задуменна і, адначасова, з трывогай, бо крымінальныя норавы Медэі былі яму добра вядомыя.
І што Рык зробіць з ім?
Што зробіць?
Прадавец паціснуў плячамі.
Што хоча, няхай тое і робіць! Мне якая розніца!
І, як бы паказваючы, што размова скончана, зноўку зайшоў за прылавак.
Гэты ягоны плазмер што вы з ім збіраецеся рабіць?
Не адказваючы, Свенсан паглядзеў на плазмер у сваёй руцэ. Ну, і старэча! Сапраўдны музейны экспанат!
Хочаце, падару яго вам? прапанаваў ён прадаўцу, але той толькі спалохана замахаў рукамі.
Ну, вось яшчэ! Мала мне непрыемнасцяў! І вам не раю яго ў сябе пакідаць!
А я і не збіраўся, сказаў Свенсан, усё яшчэ разглядваючы плазмер. Потым яму ў галаву прыйшла адна думка, і ён, асцярожна зняўшы верхнюю частку корпуса плазмера, крыху пакапаўся ў ягонай начынцы. Зусім крыху, а пасля зноў прывёў зброю ў ранейшы выгляд. Ну, ці амаль у ранейшы
Спадзяюся, вы не збіраецеся несці яго ў паліцыю? занепакоіўся прадавец. А то як бы
Я яшчэ не настолькі зехаў з глузду, каб звязвацца з мясцовай паліцыяй, сказаў Свенсан і пайшоў, было, да выхаду, але каля самых дзвярэй зноўку спыніўся, паглядзеў на прадаўца амаль умольна. А можа можа, вы ўсё ж яго адпусціце?
Каго? не адразу зразумеў прадавец.
Ну, хлопца гэтага
Яшчэ чаго! аж пачырванеў той. Каб ён заўтра зноў
Ён не будзе зноў, заверыў прадаўца Свенсан, не зусім упэўнена, праўда. Яму і так добра перапала
Нейкі час прадавец толькі моўчкі глядзеў на Свенсана.
Ну, толькі дзеля вас! згадзіўся ён, падыходзячы зноў да дзверак у сцяне. Адсунуў убок засоўку, расчыніў дзверцы. А ну, выходзь, паскуднік!
Не трэба! заскуголіў знутры спалоханы, дрыжачы голас. Не біце больш, дзядзечка!
Цябе не біць забіць мала!
Схапіўшы няўдалага рабаўніка за вуха, прадавец давёў яго такім чынам да ўваходных дзвярэй і, адпусціўшы вуха, даў юнаку добрага выспятка ніжэй спіны.
І каб духу твайго тут больш не было!
Выйшаўшы з крамы амаль адразу ж услед за юнаком, Свенсан так нідзе яго і не ўбачыў. Дакладней, убачыў далёка наперадзе нейкі неясны цень, які ўжо знікаў за паваротам. Усміхнуўшыся, Свенсан нетаропка рушыў следам, успамінаючы, куды яшчэ планаваў зайсці і што купіць для вечара