Генадзь Аўласенка - Барсум атакує стр 8.

Шрифт
Фон

Але Свенсан ведаў і аб даволі цесных кантактах Медэі-2 з Барсумам. Да прыкладу, менавіта сюды «дзікія кошкі» часцей за ўсё адпраўлялі яшчэ немаўлятамі сваіх дзяцей мужскога полу

Паставіўшы бутэльку на прылавак, Свенсан палез у кішэню за грашыма.

 Вы будзеце плаціць наяўнымі?  здзіўлена запытаў прадавец.

Свенсан кіўнуў, пералічваючы грошы.

 Гэтае віно каштуе дзесяць медэек,  паспешліва дадаў прадавец,  але калі вы возьмеце дзве бутэлькі, то кожная абыйдзецца вам у дзевяць.

 Вось і цудоўна!  сказаў Свенсан, адлічваюшы некалькі купюр.  Бяру тры! Дастаўце па ўнутранай лініі па вось гэтаму адрасу. І тэрмінова!

 Ну, вядома ж! Зараз жа адпраўлю!

Прадавец хацеў дадаць яшчэ штосьці, але не паспеў. З трэскам расчыніліся дзверы і ў памяшканне крамы ўварваліся двое ў масках з плазмерамі ў руках.

 Не рухацца!  няўстойлівым юнацкім барытончыкам выкрыкнуў адзін з іх.  Гэта абрабаванне! Рукі!

Прадавец адразу ж паслухмяна ўскінуў над галавой абедзьве рукі. Задаволены гэтым, уладальнік барытончыка павярнуўся да Свенсана, наставіўшы на яго плазмер.

 А табе што, асобнае запрашэнене патрэбна?!

Плазмер у юнака быў састарэлай канструкцыі, малазарадны, з невялікай прабіўной здольнасцю. Праўда, для чалавека і яе было больш чым дастаткова

 Рукі, я каму сказаў!

Павольна, не спяшаючыся. Свенсан узняў рукі. У правай з іх усё яшчэ былі заціснуты грошы, якія засталіся пасля таго, як ён адлічыў прадаўцу кошт трох бутэлек. І рабаўнікі, вядома ж, не маглі не заўважыць гэтыя грошы

 У яго ў руцэ грошы, Цім!  адазваўся ад дзвярэй другі з рабаўнікоў звонкім дзявочым голасам.  Забяры іх у яго!

 Колькі раз казаў табе: не называй майго імя!  узлавана крыкнуў той, каго дзяўчына назвала Цімам.  А ты  гэта ўжо датычылася Свенсана,  давай сюды грошы! Толькі без глупстваў!

 Трымай!

Апусціўшы правую руку, Свенсан паслухмяна працягнуў грошы юнаку ў масцы. І калі той, не чакаючы ўжо аніякага падвоху, пацягнуўся за імі, правёз хуткі прыём, у выніку якога плазмер апынуўся ўжо ў руцэ Свенсана, як і сам ягоны ўладальнік.

 Цім!  адчайна крыкнула дзяўчына ў масцы, нерашуча ўскідваючы свой плазмер.  Адпусціце яго, бо я я буду страляць!

 Страляй, Рэці!  паўзадушана прахрыпеў Цім, адчайна звіваючыся ў сталёвай хватцы былога космадэсантніка.  А ты адпусці зараз жа, гад!

 Я буду страляць!  паўторна крыкнула Рэці, на гэты раз ужо са слязьмі ў голасе.  Буду страляць, не верыце?!

 Не веру!  сказаў Свенсан з усмешкай.  Тым больш, што плазмер у цябе несапраўдны! Цацка! Адзінае, што ён можа гэта апячы мне руку. Ды і тое не моцна

 Плазмер сапраўдны!  усхліпваючы выкрыкнула дзяўчына.  Ён страляе!

 Да што ты кажаш!

Тут нервы дзяўчыны не вытрымалі і, расплакаўшыся ўжо ў поўны голас, яна выбегла з крамы, пакінуўшы свайго паплечніка на волю лёсу.

 Стой!  запознена выкрыкнуў прадавец, кідаючыся следам за ёй, але Свенсан свабоднай левай рукой паспеў яго затрымаць.

 Няхай бяжыць,  сказаў ён.  А мы лепш з гэтым пагутарым А спярша здымем маску.

Сарваўшы з юнака маску, Свенсан адпусціў яго. Але лягчэй ад гэтага юнаку не стала, бо на яго адразу ж каршуком наляцеў прадавец і для пачатку закаціў няўдачліваму рабаўніку добрую аплявуху.

 Ах ты, паскуднік!

 Не біце, дзядзечка!  са слязьмі ў голасе выкрыкнуў юнак і адразу ж атрымаў другую аплявуху.  Я больш не буду!

 Не будзеш, не будзеш!  падцвердзіў прадавец, аж задыхаючыся ад злосці. Я ўжо аб гэтым паклапачуся!

Ён заляпіў юнаку трэцюю па ліку аплявуху, потым, схапіўшы яго за шкірку, падвалок небараку да нейкіх амаль непрыкметных дзверцаў у бакавой сцяне. Расчыніўшы іх, шпульнуў юнака ў цёмны дзвярны праём.

 Пасядзі пакуль тут!

 А потым куды?  крыху запознена пацікавіўся Свенсан.  У паліцыю?

 Вось яшчэ!  прадавец хмыкнуў. У паліцыю сказалі таксама! Я лепш аддам яго Рыку!

 Рыку?  не зразумеў Свенсан.  А хто гэта, Рык?

 Вы не ведаеце Рыка?

Нейкі час прадавец недаўменна і нават з нейкі недаверам глядзеў на Свенсана.

 Банда Рыка курыруе гэты раён,  панізіўшы голас, патлумачыў ён.  За што тады я яму адсцёгваю кожны месяц кругленькую суму, калі кожны малакасос

Нічога на гэта не адказваючы, Свенсан задуменна паглядзеў на ледзь прыкметныя гэтыя дзверцы. Задуменна і, адначасова, з трывогай, бо крымінальныя норавы Медэі былі яму добра вядомыя.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора