Генадзь Аўласенка - Барсум атакує стр 7.

Шрифт
Фон

Глава 2

Ад гімназіі да дому, дзе Свенсан здымаў кватэру, было каля чатырох мясцовых міляў, і звычайна Свенсан эканоміў час, даязжаючы туды на адным з тых вялізных электракараў-аўтаматаў, якія амаль бесперапынна курсіравалі па вуліцах Калізея. Аднак сёння ён вырашыў прайсці пехатой увесь чатырохмільны маршрут, прычым, вырашыў гэта ў самы апошні момант, калі ўжо падыходзіў да бліжэйшага прыпынку грамадскага транспарту. Чаму ён так вырашыў засталося загадкай нават для самога Свенсана.

Можа таму, што сёння вечарам да яго павінна была прыйсці Глорыя?

Урэшце рэшт, менавіта з гэтай нагоды Свенсану трэба было б патрапіць сёння дамоў як мага хутчэй, бо часу да візіту Глорыі Мерыдыт заставалася не так і шмат. А ў ягонай халасцяцкай кватэры сёння, як і заўсёды, дарэчы, панаваў самы поўны развал і кавардак а трэба ж яшчэ і заказаць па лініі ўнутранай дастаўкі тое сёе для сумеснай вячэры.

І, галоўнае, пра віно не забыцца!

І, тым не менш, Свенсан нетаропка крочыў на шырокім тратуары, амаль бязлюдным, бо жыхары Калізея не асабліва паважалі прагулкі пехатой. Такім ж пустымі выглядалі і ўсе крамы у іх рэдка хто заходзіў, аддаючы перавагу лініям унутранай дастаўкі.

Але Свенсан, зноў такі, нечакана нават для сябе самога, вырашыў зрабіць усе неабходныя на сёння куплі самому. А калі і не ўсе, ды хоць частку з іх. І для пачатку выбраў невялікую вінную краму на самым перакрыжаванні двух вуліц.

Пакупнікоў у краме не аказалася наогул, нікога не назіралася і за прылаўкам але, не паспеў толькі Свенсан зачыніць за сабой дзверы, як прадавец (а, магчыма, і сам гаспадар крамы) узнік там немаведама адкуль.

 Добры вечар!  павітаў ён Свенсана, хоць да сапраўднага вечара было яшчэ далекавата.  Што жадаеце выбраць?

Выбар спіртных напояў у краме і сапраўды быў даволі багаты і разнастайны, і Свенсан, які ў гэтай далікатнай справе зяўляўся поўным прафанам, толькі абвёў разгубленым позіркам усё гэтае бутэлечнае багацце.

 Ведаеце,  сказаў ён некалькі збянтэжана,  справа ў тым, што да мяне сёння павінна прыйсці

Ён змоўк, не дагаварыўшы.

 Жанчына?  прадавец па-змоўніцкі ўсміхнуўся Свенсану.  Разумею! І, калі вы не супраць, магу вам параіць узяць вось гэтае віно! Прыемнае на смак і даволі моцнае І кошт падыходзячы

 Кошт мяне цікавіць у самую апошнюю чаргу,  сказаў Свенсан, разглядваючы стракатую этыкетку бутэлькі. Скажыце, а гэтае віно, яно мясцовае? Я маю на ўвазе, з Медэі? Нешта ніяк не магу разабраць на этыкетцы

Мясцовыя віны не вельмі цаніліся гурманамі, хоць сам Свенсан не бачыў аніякай розніцы паміж вінамі той ці іншай планеты. Магчыма таму, што ў яго быў зусім невялікі вопыт у гэтай справе.

 Ну, што вы!  аж пакрыўдзіўся прадавец.  Мясцовыя віны ў мяне на самай ніжняй палічцы. Хоць і яны, скажу вам шчыра, доволі неблагія.

 Ахвотна вам веру!  Свенсан усё яшчэ трымаў у руцэ бутэльку са стракатай наклейкай.  Ну, а гэта, усё ж, адкуль?

 З Барсума.

 Што?!

Ад нечаканасці Свенсан ледзь не выпусціў з рук бутэльку.

 Гэтае віно з Барсума?!

Адчуўшы ў голасе патэнцыяльнага пакупніка яўны недавер, прадавец вырашыў унесці неабходныя ўдакладненні.

 Калі шчыра,  сказаў ён, крыху панізіўшы голас,  то гэтае віно з Барсума-2. З былога Аграполіса, дакладней. Чулі пра такую планету?

Свенсан нічога не адказаў, але ягоны адказ прадаўцу і не патрабаваўся.

 Вядома ж, чулі! Бо гэта ж галоўная навіна апошняга часу. Менавіта з-за Аграполіса ФІРМА і пачала вайну з Барсумам

 Наколькі мне вядома,  павольна сказаў Свенсан, думаючы аб нечым сваім,  ніякай вайны паміж ФІРМАЙ і «дзікімі кошкамі» пакуль што няма. Хіба толькі яе абявілі сёння, бо ва ўчарашніх навінах

 Ну так, згодна з афіцыйнымі звесткамі, вайна пакуль не вядзецца,  перабіў Свенсана прадавец з паблажлівым выглядам вялікага знаўцы ў гэтай справе.  Але ж хто ў наш час верыць афіцыйным звесткам! Неафіцыйна ж, адразу ж пасля захопу «кошкамі» Аграполіса ФІРМА пачала супраць Барсума варожыя дзеянні. Няўжо вы аб гэтым не ведалі?

 Першы раз чую!

Медэя-2 не адносілася да той катэгорыі планет, якія цалком альбо часткова залежылі ад ФІРМЫ. Але гэта зусім не азначала, што ФІРМА ніяк не ўплывала на палітыку планеты Медэя, асабліва на яе знешнюю палітыку, хоць гэта ніяк не афішыравалася цяперашнім урадам апошняй.

Але Свенсан ведаў і аб даволі цесных кантактах Медэі-2 з Барсумам. Да прыкладу, менавіта сюды «дзікія кошкі» часцей за ўсё адпраўлялі яшчэ немаўлятамі сваіх дзяцей мужскога полу

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора