Генадзь Аўласенка - Барсум атакує стр 6.

Шрифт
Фон

Адпусціўшы, нарэшце, Рэда (дакладней, выкінуўшы яго за шкірку з каморкі), Свенсан нейкі час раздумваў над дылемай: даводзіць ці не даводзіць тое, што тут адбылося да вушэй кіраўніцтва гімназіі, хоць і добра разумеў, што наўрад гэта прынясе хоць якую карысць. Так нічога і не вырашыўшы канчаткова, ён проста пайшоў тады дадому, а ўжо на наступны дзень праблема «даводзіць ці не даводзіць» была вырашана і без яго непасрэднага ўдзелу. Бацька абражанага вучня зрабіў гэты непрыемны інтэндэнт усеагульным дастаяннем і грозна патрабаваў не толькі тэрмінова звольніць педагога-садыста з займаемай ім пасады, але і аддаць яго пад суд. І, што было для Свенсана самым дзіўным, гэтыя пагрозы ледзь-ледзь не спраўдзіліся

Яшчэ бацька Рэда пагражаў заявіцца непасрэдна ў гімназію і там, на месцы, так разабрацца са Свенсанам, што таму застанецца толькі тэрмінова заказваць сабе месца на бліжэйшых могілках. Праўда, чамусьці не спяшаўся прыводзіць сваю пагрозу ў дзеянне, магчыма, памятаючы, што адбылося перад гэтым з адным з такіх занадта «крутых» бацькоў. Сыночак гэтага «крутога» займеў, было, кепскую звычку падкрадвацца да вучняў пачатковых класаў і стукаць іх галовамі аб сценку альбо адзін аб аднаго. Даведаўшыся аб гэтым Свенсан правёў з крыўдзіцелем пачаткоўцаў выхаваўчую гутарку ў ходзе якой наглядна прадэманстраваў яму, наколькі гэта балюча, калі твая галава ўваходзіць ў судакрананне з цвёрдай сценкай. А калі назаўтра ў клас, дзе Свенсан праводзіў чарговы ўрок, уварваўся разюшаны бацька вучня, былы космадэсантнік, на пацеху ўсяму класу правёў тлумачальную гутарку і з ім, і ўсё па той жа самай, адпрацаванай методыцы, гэта значыць: са шматразовым судакрананнем галавы гэтага «крутога» татачкі з усё той жа шматпакутнай сценкай

 Я разумею,  адарваў Свенсана ад невясёлых сваіх успамінаў голас міс Мерыдыт,  што з дысцыплінай у нашай гімназіі не ўсё так, як належыць быць, і я вельмі ўдзячна вам за тое, што з вашым прыходам да нас стан яе значна палепшыўся, але

 Я так зразумеў, сказаў Свенсан, устаючы,  што вы зараз прапануеце мне звольніцца па ўласнаму жаданню? Ну што ж, калі справа дайшла да гэтага, то я

 І не думайце нават!  з нейкім нават спалохам у голасе ўсклікнула дырэктрыса, таксама ўскокваючы са свайго месца.  Я зусім не гэта мела на ўвазе! Я я зусім нават не гэта хацела сказаць! Прабачце, калі я вас хоць чымсьці пакрыўдзіла!

Самыя апошнія словы яна амаль прашаптала, і Свенсану нават падалося, што ў вачах міс Мерыдыт бліснулі слёзы але, хутчэй за ўсё, гэта яму толькі здалося ў падманлівых зеленаватым асвятленні кабінета.

 Гэта вы мяне прабачце!  вінавата прамармытаў былы космадэсантнік, апускаючыся на ранейшае месца.  Я напэўна і сапраўды часам перагінаю палку, але ж, як вы і самі сказалі, з дысцыплінай у нас вялікія праблемы. А ў вас праблемы са мной, бо я ўяўляю, як ціснуць на вас зараз зверху

 Нічога!  усміхнулася дырэктрыса і, павярнуўшыся ў бок акна, дадала: Як-небудзь вытрымаю!

Пры гэтым яна цішком правяла далонню па твары, нібыта выціраючы штосьці. А можа, Свенсану гэта зноў толькі падалося, бо калі дырэктрыса павярнулася ў ягоны бок, твар яе быў зусім нават не заплаканы праўда вочы неяк падазронна блішчэлі

«А яна нічога сабе!  раптам падумалася Свенсану.  І даволі сімпатычная, прыгожая нават! І як толькі я раней гэтага не заўважаў?»

І тут яму міжволі ўспомнілася, што ўсяго паўгадзіны таму ён амаль гэтымі ж самымі словамі ацэньваў прыгажосць Лоран, новенькай з выпускнога класа.

Ды што гэта з ім у апошні час?! Ці гэта адзінота так уплывае?

 Я запрасіла вас зусім не дзеля гэтага,  сказала міс Мерыдыт, зноў вяртаючыся да стала.  Я проста як бы гэта сказаць  яна змоўкла на нейкае імгненне і дадала раптам зусім іншым, нечакана змяніўшымся голасам: А можна, я буду зваць вас проста Алафам? Не пры ўсіх, зразумела толькі, калі мы адны  Міс Мерыдыт яшчэ памаўчала крыху.  Вы не супраць?

 Я не супраць, Глорыя,  сказаў Свенсан, устаючы з крэсла і падыходзячы да міс Мерыдыт, якая таксама ўзнялася са свайго месца і глядзела цяпер на Свенсана знізу ўверх. Глядзела з надзеяй і, адначасова, з нейкім нават спалохам.  І яшчэ я хачу сказаць, што вы што ты вельмі прыгожая, Глорыя!

 Пацалуй мяне, Алаф!  не прагаварыла нават, а прашаптала ледзь чутна Глорыя Мерыдыт, міс дырэктрыса гімназіі  5 горада Калізея, другога па велічыні сталічнага горада планеты Медэя-2. Мяне яшчэ ніхто ніколі не цалаваў

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора